Свет22

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі

Таксама падчас перамоваў прадстаўнікі амерыканскага прэзідэнта яшчэ раз заклікалі Украіну спыніць удары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах (НПЗ).

Фота: AP

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стывен Уіткаф і зяць амерыканскага лідара Джарэд Кушнер на перамовах з прадстаўнікамі Украіны заявілі, што дызельная здзелка з Расіяй закліканая вярнуць Уладзіміра Пуціна за стол перамоваў, паведамілі дасведчаныя крыніцы Reuters

Паводле іх слоў, амерыканскія перамоўшчыкі адзначылі, што Пуцін дагэтуль не быў гатовы весці перамовы аб спыненні вайны, але пагадненне аб пастаўках 2,25 млн бараляў расійскага дызельнага паліва на рынак ЗША павінна «змякчыць» яго пазіцыю і падаць сігнал пра адкрытасць Трампа да супрацоўніцтва з Расіяй.

Таксама падчас перамоваў прадстаўнікі амерыканскага прэзідэнта яшчэ раз заклікалі Украіну спыніць удары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах (НПЗ).

«Ідэя заключалася ў тым, што ЗША маглі б вярнуцца да Расіі і сказаць: «Бачыце, украінцы спынілі наносіць удары, і мы заключылі з вамі гэтую здзелку. Цяпер ваша чарга нешта зрабіць»,— патлумачыў адзін з суразмоўцаў Reuters.

Пры гэтым украінская дэлегацыя датэрмінова перапыніла перамовы з прадстаўнікамі прэзідэнта ЗША. Паводле звестак крыніц Financial Times, прычынай стала дызельная здзелка, якая «знянацку заспела» ўкраінскіх перамоўшчыкаў, піша Moscow Times.

Прадстаўнікі Кіева, якія прысутнічалі на сустрэчы, сказалі Reuters, што скептычна паставіліся да падыходу ЗША, якія спрабуюць улагодзіць Расію з дапамогай эканамічных здзелак. Да гэтага ніводная з такіх спробаў не прывяла да спынення агню.

Крыніца агенцтва, блізкая да Крамля, заявіла, што Пуцін вернецца за стол перамоваў толькі тады, калі «атрымае астатнія 11% Данбаса, якія зможа прадставіць унутры краіны як перамогу».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раней адхіліў магчымасць саступіць тэрыторыі Расіі, але дапусціў замарожванне канфлікту па існай лініі фронту.

Між тым сам Трамп лічыць, што Пуцін праяўляе большую зацікаўленасць у спыненні вайны, чым украінскі лідар.

«Мы павінны зрабіць так, каб Зяленскі захацеў заключыць пагадненне», — заявіў кіраўнік Белага дома.

Пры гэтым ён прызнаў, што Масква і Кіеў «не ведаюць», як завяршыць канфлікт, а паміж Пуціным і Зяленскім «існуе вельмі моцная ўзаемная непрыязнасць».

Нягледзячы на гэта, Трамп паабяцаў дамагчыся таго, каб бакі заключылі мірнае пагадненне.

Каментары2

  • понятно
    13.10.2026
    Понятно, спасают зад путина, нефтянку РФ, бюджет РФ.....и цену акции "Лукойла"....
  • чушь несусветная
    13.10.2026
    Чушь несусветная!
    Ультиматум путина-трампа об запрете ударов по НПЗ РФ, с одновременным разрешением ударов РФ по ТЭЦ, подстанциям, электростанциям, ЖКХ Украины, да заявлениями об отстранении от должности Зеленского, с налаживанием институациональных и бизнесотношении США с Россией, ну никак не походит на попытку возвращения путина за стол переговоров !
    Это всё походило и походит на приведение Украины к подписанию капитуляции перед путиным на путинских условиях !

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну18

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі20

У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць

У Францыі хакеры ўзламалі халадзільнікі ў сотнях супермаркетаў. Замест мінусавой тэмпературы яны сталі даваць плюсавую5

«Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя». Дэпартаваны палітвязень Кірыла Пазняк апублікаваў сваё ФОТА з дочкамі1

У Германіі затрымалі падазраваных у падпале станцыі Starlink у Польшчы. Яны іншаземцы2

У Вільні былы кіраўнік элітнага падраздзялення паліцыі застрэліў віцэ-чэмпіёна Еўропы па кікбоксінгу — бо той сікаў каля дома23

Мінскі дызайнер, які стварыў пухавік з сена, здзівіў яшчэ раз7

У Грэцыі выратавалі 44‑гадовую жанчыну, якая правяла ў моры 20 гадзін

У Мінску заўважаюць незвычайных птушак. Ці патрэбная ім дапамога людзей?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну18

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць