Сібіга: Менш чым за два гады Украіна прайшла шлях ад «у вас няма карт» да «не гуляйце сваімі картамі»
Поспехі Украіны ў супрацьстаянні расійскай агрэсіі прымусілі яе партнёраў па-іншаму ацэньваць магчымасці Кіева, лічыць міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга. На Варшаўскім форуме бяспекі ён нагадаў, як змянілася рыторыка Вашынгтона ў дачыненні да Украіны.

Менш чым за два гады Украіна прайшла шлях ад сітуацыі, калі падчас сваркі ў Авальным кабінеце Белага дома ёй казалі, што ў яе няма карт на руках, да сітуацыі, калі ёй кажуць не гуляць сваімі картамі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга падчас Варшаўскага форуму бяспекі, перадае «Укрінфарм».
«Менш чым за два гады мы прайшлі шлях ад сітуацыі, калі нам казалі, што ў нас на руках няма ніякіх карт, да сітуацыі, калі нам кажуць не гуляць сваімі картамі. Гэта сапраўднае прызнанне Украіны. Гэта наша сапраўднае дасягненне і важны ўрок, які мы засвоілі», — адзначыў Сібіга.
Ён дадаў, што на фронце цяпер абараняюць ідэю свабоды, і Украіна плаціць за гэта найвышэйшую цану.
«Менавіта цяпер ва Украіне вырашаюцца будучыня Еўропы, глабальная архітэктура бяспекі і лёс міжнароднага права. Бо лінія фронту ва Украіне — гэта першая лінія абароны Еўропы», — падкрэсліў міністр.
Фраза «ў вас няма карт» адсылае да сваркі ў Авальным кабінеце ў лютым 2025 года паміж Дональдам Трампам, віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Дзі Вэнсам і Уладзімірам Зяленскім.
Цяпер жа ЗША заклікаюць Украіну не біць па расійскіх НПЗ.
Каментары
Пройдзе яшчэ пару год , можа нават прыйдзецца пайсці шляхам "гуляйце выключна СВАІМІ картамі".