Пра прозьвішчы дзяўчат і ня толькі можаш пытаць адразу ў Стрыжака Андрэя і вось гэтага кола. Пакуль ты, братка сядзеў, яны працавалі і днём і ноччу і дапамагалі сваім.
БЕРАСЦЬ
14.10.2026
Павага, Яўгене! Жыве Беларусь!
Хоць на мужчыну падобны
14.10.2026
[Рэд. выдалена]
Жэня, не газуй
14.10.2026
[Рэд. выдалена]
[Зрэдагавана]
Сьвяты сусьветЪ
14.10.2026
Жэня, не газуй, а вы думаеце, грошы за зубы Ціханоўскага каму перакінулі? Будзеш добрым словам пра каго трэба казаць - будзеш хамончык прыгожымі зубкамі жаваць!
Янка
14.10.2026
Жэня, не газуй, вось толькi ня трэба перакручваць словы Золатавай, прамоўленыя ў стрыме DW Belarus. Тады яна казала, што ў турме яна і палітвязанкі вакол яе былі ўпэўненыя ў тым, што перамовы аб іхным вызваленні йдуць бесперапынна, і была вельмі расчараваная, калі высвятліла, што гэта ня так. Вось толькі хто павінен весці тыя перамовы і што ён павінен прапанаваць тэрарысту ўзамен за дэпартацыю закладнікаў - яна не ўдакладняе. Тэма вызвалення закладнікаў з палону - гэта надзвычайна балючае пытанне ня толькі для выштурхнутага з Беларусі дэмакратычнага руху, але нават для такіх дасведчаных у гандлі з тэрарыстамі дзяржаў, як Ізраіль, Украіна, ЗША, Францыя і г.д. І калі нехта пачынае асуджаць кагосці, маўляў неяк вы неэфектыўна вызваляеце закладнікаў, а сам нікога не вызваляе, то гэта моцна аддае спекуляцыяй, мэта якой - схаваць уласную бездапаможнасць і неўплывовасць. Далей за ўсіх тут пайшоў спадар Кныровіч, які падзяліў дэмакратычны рух на прагматыкаў і фанатыкаў. Фанатыкі ў ягоным разуменні - гэта тыя, хто змагаецца за дэмакратычныя змены ў Беларусі і не спыняе ціск на дыктатуру. А вось хто такія прагматыкі і ў чым ёсць склад прагматызму - ён таксама не ўдакладняе.
Юшкевіч вярнуўся ў сацсеткі: Проста ашаломлены ўзроўнем падтрымкі і салідарнасці. І пажартаваў пра нязручнасць з дзяўчатамі
[Зрэдагавана]