Каментары да артыкула

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі

  • Gorliwy Litwin
    16.10.2026
    Русь любога колеру - гэта натуральная частка палітычнай і культурнай Азіі. Бо стаіць на 3-х кітах (або чарапахах): цар, папы і апрычныя баяры.
  • Žvir
    16.10.2026
    Gorliwy Litwin, nia viakaj, zombadziacieł. Vučy historyju, što takoje "Ruš", dzie jana była, I chto jaje naščadki.
  • русін
    16.10.2026
    Gorliwy Litwin, украінцам гэта толькі не кажы
  • Беларусiн
    16.10.2026
    Gorliwy Litwin, Русь з Масквой не блытай. Русь ужо была прыкладна за паўтысячыгоддзе раней да Лiтвы цi Масквы. Калi на тэрыторыi адкуль пайшла назва Лiтва ў шкурах жывёл плямёны яшчэ бегалi па лясах, то ў Полацкай Русi з цэнтрам у сапраўдным годазе Полацк была дзяржава з усiмi яе атрыбутамi. У ВКЛ пiсмовасць была руска ад Русi i мясцовых яе жыхароў, а не з усходу прывезеная з мясцiн дзе зараз Масква
  • .
    16.10.2026
    Gorliwy Litwin нібыта супраць маскавітаў і іх палітыкі ў Беларусі, аднак пастаянна паўтарае за імі іх міфы і прапаганду.
    Масква скрыла назву "Русь" і спрабавала манапалізаваць яе, - і Белы за ёй.
    Масква лічыць Беларусь (як і Украіну) штучнай дзяржавай, беларусаў штучным народам - і Белы за ёй.
    Масква лічыць, што на яе сучасных захопленых тэрыторыях (і больш) павінны жыць людзі толькі для цара, папоў і апрычнікаў - і Белы штампуе тое ж.
  • Gorliwy Litwin
    16.10.2026
    русін, скажу і украінцам, якая праблема?
  • Узгадваем школьны матэрыял
    17.10.2026
    Беларусiн, што за фантазіі пра нейкую “Полацкую Русь”? Было Полацкае княства, якое захапіў кіеўскі князь Уладзімір і павыразаў сям’ю Рагвалода. Так Полацк і трапіў у Русь на 20 год, пакуль Ізяслаў, сын Рагнеды не дабіўся зноў незалежнасці ад Русі.
  • Gorliwy Litwin
    16.10.2026
    ., гэта не я так лічу. Гэта код калектыўнай падсвядомасці шчырых люццоў так лічыць, і адпаведныя развілкі ў гісторыі ўвесь час выбірае. Пачобут фактычна тое самае сказаў, толькі не ў такой цынічнай форме.
  • .
    16.10.2026
    Пачобут сказаў пра носьбітаў 2 сістэм каштоўнасцей. "Канфлікце чалавека з «саўковымі» каштоўнасцямі супраць людзей дэмакратычных, заходніх, еўрапейскіх настрояў".
    І тыя, і тыя - беларусы. Вы ж да беларусаў прыраўноўваеце толькі "саўкоў", а "людзей дэмакратычных, заходніх, еўрапейскіх настрояў" (тых, хто ўдзельнічаў у пратэстах) з беларусаў выпісваеце.
    То-бок, і тут паўтор за прапагандай. Лукашысты лічаць, што сапраўдныя беларусы "за Бацьку", Масква лічыць, што сапраўдныя "славяне" за рускі свет - і Белы штампуе тое ж.

    (І гэта я пакуль не чапаю псеўданавуковае трызненне пра "код калектыўнай падсвядомасці". Навука пра такія "коды" не ведае, публіцысты ведаюць).
  • лепей вы к нам
    16.10.2026
    хай ужо на Магадан ці на Калыму едзе, там сапраўдная азія
  • вы там и находитесь
    16.10.2026
    лепей вы к нам, так вы там и находитесь, находитесь ментально, военно-политический, экономический, финансово, религиозно, культурно и дальше по списку...
  • nie wy
    16.10.2026
    вы там и находитесь, хтосьці даваў расейцу слова? вось уж ваша азія ад волгі да енісея ўсім рады дае
  • Žvir
    16.10.2026
    Vysnova: Pačobutu liepš nie razvažać. Albo razvažać, dy tolki pra siabie asabista, što jamu pryščapili azyjackija satrapy.
    Ci mo jon adziny apynuŭsia z imunitetam suprać azyjatčyny, a ŭsia Biełaruś - nie? Jakoje jon maje prava vykazvacca i pra mianie ŭ tym liku ? Heta ci nie prykmieta toj samaj azyjatčyny ? Ha ?
  • Навошта яго піяраць беларускія смі?
    16.10.2026
    Žvir , ён сябе лічыць палякам, а не беларусам. Таму сябе асабіста ён выкрэсліў з азіятчыны.
    А нас усіх без разбору туды запісаў.
    Брыдка чытаць яго антыбеларускую прамову.
  • WXL
    16.10.2026
    Žvir , ваша асабістае негатыўнае стаўленне да Пачобута не адмяняе факт, што Беларусь гэта частка русского мира, а не Еўропы. Так, нам гэта не падабаецца, але гэта так.
  • Žvir
    16.10.2026
    Навошта яго піяраць беларускія смі? , niachaj ličyć, heta nie zahana, nia jon adzin paliak, što naradziŭsia i vyras u Biełarusi. Alie, pavodlie jaho, jon adziny nie pryščeplieny azyjatčynaj, paliak z adznakaj jakaści...
  • fhfgh
    16.10.2026
    Žvir, не неси чушь. Там ни слова нет что он один поляк блаблабла. Хватит тут заниматься приписыванием слов. Ходишь тут выдаешь то что хочешь услышать за действительность. Манипулятор.
    Почобут говорит о народе вцелом. Всем понятно что есть исключения, но вцелом, в большинстве, он прав. И он прав независимо от того понимают это такие как ты или нет.
  • Žvir
    16.10.2026
    fhfgh, čytaj artykuł, śmiešny ty maskalik.
  • Žvir
    16.10.2026
    WXL, 1)Biełaruś akupavanaja Rasiejaj kraina z samazvanaj uładaj. Kali vy heta ŭśviadomicie, dlia vas adčyniacca daliahliady praśviatliennia ŭ šmatlikich pytanniach.

    2)U mianie nie było admoŭnaha staŭliennia da Pačobuta, adpaviedna jano akoje i nie mahło paŭpłyvać na maju reakcyju na jaho padstupnyja, idyjockija razvahi. A ciapier ža tak, ja nie pavažaju vašaha Pačobuta !
  • 1991. 1995
    16.10.2026
    Žvir , большасць двойчы фармальна і па сутнасці кожныя магчымыя аыбары адмаўляецца ад незалежнасці на карысць расійскіх інтарэсаў.
  • Žvir
    16.10.2026
    1991. 1995, chłuśnia.
  • Моднік
    16.10.2026
    А што гэта за шапка такая? Не падобная на акадэмічную. Прышпільная. Праўда, вельмі цікава. І не на польскі манэр надзетая, не як іхнія, польскія, канфедэраткі.
  • аміна
    16.10.2026
    мусульманская малітоўная шапка?
  • Stary Litwin
    16.10.2026
    Вельмі слушныя словы. Беларусь належыць да Азіі — не толькі палітычна, але і ў плане менталітэту. Калі вайна ва Украіне скончыцца, а паміж Еўропай і Азіяй трывала ўсталюецца «жалезная заслона» — з міннымі палямі, умацаваннямі і ровам, поўным кракадзілаў, — тады давядзецца перапісваць падручнікі па геаграфіі. Еўропа заканчваецца за 30 км на ўсход ад Вільнюса.
  • Ф
    16.10.2026
    Stary Litwin, хто казаў, што Еўропа там завяршаецца? У Вільні заўжды праслаўлялася сармацкая азіятчына, Польшча культурна і ментальна хоць і імкнулася далучыцца да Еўропы, але заўжды шакавала апошнюю сваім азіяцкім ладам жыцця, Венгрыя, Румынія, Балканы - гістарычна частка Азіі ў палітычным плане, Нямеччына паводзіла сябе як азіяцкія орды, Брытанію заўжды цягнула ў Азію, дзе яна будавала сваю імперыю. Іспанія вырастае з арабскай дзяржавы і культуры, Італія таксама (асабліва паўднёвая). Адна Францыя еўрапейская, але на фоне таго, што там адбываецца, пра гэта смешна пісаць. І толькі аднаму Staromu Litwinu хтосьці зрабіў радыкальную аперацыю па еўрапеізацыі, вось і боўтаецца ён, небарака, ня ведае, дзе роў пракапаць ды кракадзілаў туды напусціць, каб азіяты не зрабілі з ім штосці антынатуральнае.
  • Stary Litwin
    16.10.2026
    Ф, Старому азіяту, па сутнасці, няма чаго сказаць.
  • Не патрыёт
    16.10.2026
    Зыходзячы са ўзроўню палітычнай культуры насельніцтва ды якасці пабудаванай ім за 35 гадоў дзяржавы - гэта не Азія, а натуральная Чорная Афрыка
  • Рэальнасць
    16.10.2026
    Не патрыёт , натуральная Чорная Афрыка гэта Францыя.
  • Не патрыёт
    16.10.2026
    Рэальнасць , Меліціне Станюце пра гэта раскажы
  • Ф
    16.10.2026
    І хай паміж палітычнай Еўропай і палітычнай Азіяй узнікне высачэзны мур, праз які хома савецікусы і хома палякусы будуць дасылаць праклёны адны адным, але без магчымасці яго перасячы. І толькі супермен Анджэй Пачобут будзе гойсаць туды-сюды з кніжкай набіліянткі ў кішэньцы і выступаць ва ўніверсітэтах, праслаўляючы Халодную Вайну.
  • У
    16.10.2026
    Ф, вабіць нашага бохатэра Азія, што ён там знайшоў?
  • І смех, і грэх
    16.10.2026
    Ф, ваш камент цалкам супаў з маім уражаннем ад выступу Пачобута.
  • Кашмар
    16.10.2026
    Так, пан мае рацыю. Але, што самае прыкрае, - палітычная мяжа паміж Еўропай і Азіяй рассекла надвое тэрыторыю, якая безумоўна культурна і цывілізацыйна належыць да Еўропы. Перад Другой сусветнай вайной Гродна і Беласток нічым не адрозніваліся, як і, напрыклад, Свянцяны ад Ашмян. Але апынуліся па розныя бакі жалезнага занавеса, бадай як Усходняя і Заходняя Германія.
    Бяда Беларусі, ды і Украіны, што на нейкім этапе ўнутраная Азія перамагла ўнутраную Еўропу (чаго не здарылася, напрыклад, у Польшчы ці Літве, нягледзячы на савецкую акупацыю). Украіна цаной страшэнных ахвяр вырвалася, не дазволіўшы сабе стаць суцэльным Данбасам. А Беларусь, нажаль, асаўковілася і русіфіцыравалася цалкам.
  • Парвалі наш край папалам
    16.10.2026
    Кашмар, нада жа. Аказваецца гэта не Гітлер са Сталінам перад Другой сусветнай вайной падзялілі нашу Беларусь папалам, так, што беларусы апынуліся па розныя бакі жалезнага занавеса, а самі ...беларусы тое зрабілі нейкай выдуманай вамі (і Пачобутам) "беларускай азіятчынай".

    Не, спадар Кашмар.
    Беларусь парвалі папалам Еўропа і Расея.
    Еўрапеец Гітлер і расеец Сталін.
  • Кашмар
    16.10.2026
    Парвалі наш край папалам, Наконт Гітлера са Сталінам згодны з вамі. Але ў 1994 абралі палітычную Азію не яны, а паспаліты беларускі народ. У адрозненне ад Літвы з Польшчай, якія пабеглі прэч ад Расіі, як ад чумы, як толькі адчынілася акно магчымасці, беларусы радасна вярнуліся ў савок. (Украінцы, дарэчы, таксама, абраўшы Чучму і яго кодлу, але яны выправілі сваю памылку на Майдане)
  • .
    16.10.2026
    Парвалі наш край папалам, яны падзялілі Польшчу і далучылі да БССР Усходнюю Літву і Заходняе Палессе, перадаўшы Літве толькі аскепак з Вільняй.
  • Лол
    16.10.2026
    Кашмар, украінцы не абіралі Кучму ці Януковіча, гэта рабіў рускамірны электарат. Але ва Ўкраіне яшчэ было нямала і ўкраінцаў, што забяспечыла перамогу Майданаў. У Беларусі ж беларусаў амаль не засталося. Язык паступова замяніў мазгі.
  • Бубубу
    16.10.2026
    Трызненне нейкае. Хіба ў 2020-ым на вуліцы выходзілі людзі, апанаваныя "азіяцкай палітычнай культурай"?
    А Германія пры нацыстах, Грэцыя пры Чорных палкоўніках, Іспанія пры Франка ці Партугалія чатыры дзесяцігоддзі пры Салазары - гэта таксама часовыя часткі "Палітычнай Азіі"?
    Правакацыйныя выказванні, якія толькі спрыяюць адгарожванню беларусаў ад свету. Увогуле, мутны нейкі спадар, асабліва са сваімі лайтовымі паездкамі ў Беларусь.
  • Паралельная рэальнасць Пачобута
    16.10.2026
    Бубубу, згодзен з вашым меркаваннем. І гэтыя фоты Пачобута непадалёк ад Дома Урада і будынка КДБ у Мінску. З кім сустракаўся ў Мінску, аб чым дамаўляўся, што хавае ад беларускай грамадскасці?
  • Парвалі наш край папалам
    16.10.2026
    Бубубу, А Германія пры нацыстах, Грэцыя пры Чорных палкоўніках, Іспанія пры Франка ці Партугалія чатыры дзесяцігоддзі пры Салазары - гэта таксама часовыя часткі "Палітычнай Азіі"

    Не, гэта вялікая еўрапейская культура і еўрапейская ментальнасць. Якая на галаву вышэй нейкай там беларускай культуры і ментальнасці, якой "увогуле няма і не было, бо беларусы азіяты, савецкія, расейскія".
  • ЯМы97
    16.10.2026
    Бубубу, дык у незалежнай РБ акрамя лукашызму нічога больш і не было, у адрозьненьне ад. Лукашэначка куды бліжэй да Рахмона ці Туркменбашы.
  • Фота на памяць
    16.10.2026
    Паралельная рэальнасць Пачобута, калі Пачобут прыедзе ў Мінск, будзем ведаць, дзе яго найбольш імаверна сустрэць. Паглядзець на гістарычную асобу так сказаць.
  • Парвалі наш край папалам
    16.10.2026
    Парвалі наш край папалам, калі хто не зразумеў мой сарказм. Я супраць таго, каб беларускі народ прыніжалі.
    Хапала гаўна і ў Еўропы з іх Гітлерамі.
    Спачатку чвэрць ці траціну нашага насельніцтва еўрапейцы (Гітлер з іншымі еўрапейскімі саюзнікамі знішчылі разам са Сталіным, разам з расейскай імперыяй, неадначасова, канечне, хаця...вёскі беларускія палілі адначасова, што гітлераўцы, што нквдшнікі). А потым наш знішчаны з дзвух бакоў народ, які ледзь выжыў і ледзь адрадзіўся, пачынаюць гнабіць "саўкамі", "азіятамі", "недачалавекамі".
  • Яме
    16.10.2026
    ЯМы97, было. Але вы не хочаце пра гэта ведаць.
    Таму і не ведаеце, што трэба рабіць, каб змяніць уладу з прарасейскай на прабеларускую, нацыянальную.
  • Ні сораму, ні гонару
    16.10.2026
    Як жа трэба зневажаць сваю краіну, каб такое гаварыць, а яшчэ больш - каб такое рэтрансляваць на беларусаў!
  • Навошта яго піяраць беларускія смі?
    16.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Žvir
    16.10.2026
    Ні сораму, ні гонару, vy ličycie, što Biełaruś, heta jaho kraina ? :) Jon zlosny i pakryűdžany paślia represijaŭ i turmy. U takim stanie ab'ektyŭnaści ŭ jahonych razvahach budzie nia šmat. Prykra, što svaju kryŭdu jon vylivaje na Biełaruś i biełarusaŭ. Mnie ciažka praciahvać pavažać jaho. U turmie jon mieŭ stojkaść, a voś vyprabsvanniaŭ voliej nia vytrymaŭ, raskryŭ dušu, a tam,.. usio što było, dy nia mieła vychadu, što nazapasiŭ, - vyliezła.
  • Навошта яго піяраць беларускія смі?
    16.10.2026
    Ні сораму, ні гонару, з яго выказванняў вынікае, што ён лічыць сябе палякам, а не беларусам.
  • Версія
    16.10.2026
    Навошта яго піяраць беларускія смі? , напэўна беларускія незалежныя смі лічаць сябе азіятскімі? Таму і пагаджаюцца з ім.
  • Навошта яго піяраць беларускія смі?
    16.10.2026
    Гэты паляк не лічыць беларусаў еўрапейцамі, а лічыць саўкамі і азіятамі, а незалежныя смі ўсё піхаюць яго беларусам у нейкія аўтарытэты.
  • fhfgh
    16.10.2026
    Навошта яго піяраць беларускія смі? , а что не сходится? По сути так и есть, ментально.
    Другое дело что и самим полякам до европейцев еще как пешком до луны. Не всем конечно, но многим. Об этом тут конечно не принято.
  • Азіяту
    16.10.2026
    fhfgh, усё не сходзіцца, спадар азіят-Homo Sovieticus.
  • Gh
    16.10.2026
    Азіяту, сочувствую. Попробуйте в математику.
  • Нічога новага
    16.10.2026
    Чарговая Алексіевіч са сваім Homo Sovieticus. Толькі ў штанах.
  • Почти
    16.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Шклоуски конюх
    16.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Литвин
    16.10.2026
    В 20 году миллионы безоружных беларусов показали всему миру что мы Европа
    По его логике все страны которые были под красной окупацией часть Азии
  • Пшик
    16.10.2026
    Литвин , И чем закончилось?
  • Кашмар
    16.10.2026
    Литвин , Так, пад чырвонай акупацыяй была палова Еўропы. Але калі савецкі монстр падох і краіны былі вольныя самі вызначаць свой лёс, усе без выключэння - ад Эстоніі да Албаніі - атаясамілі сябе з Еўропай і сталі будаваць нацыянальныя дэмакратычныя дзяржавы. (ну, магчыма да Сербіі ёсць пытанні бадай што). I толькі беларусы дабравольна захацелі хутчэй вярнуцца ў сваю утульную прамаскоўскую дыктатуру.
  • fhfgh
    16.10.2026
    Литвин , что показали? что им надоел ковид и таракан? ну так надоел, фактически.
    Что это имеет общего с демонстрацией ценностей и стремлению к построению рыночного свободного мира? пониманию что под рашкой ничего построить нельзя, кроме террора?
  • Литвин
    16.10.2026
    Пшик, у любой страны есть победы и есть поражения
    То, что мы проиграли битву за свободу , не значит , что мы не готовы за нее сражаться
  • А вы забылі? Напамінаю
    16.10.2026
    Пшик, скончылася тым, што Пуцін дапамог Лукашэнку ўтрымацца ў крэсле, шляхам здушэння мірных пратэстаў. Кіраўнік ФСБ РФ асабіста на верталёце прылятаў кіраваць ходам рэпрэсій. Пуцін асабіста заяўляў пра атрады Росгвардыі, якія ён рыхтаваў для знішчэння беларусаў.
  • Литвин
    16.10.2026
    Кашмар, с чего это мы хотели вернуться в совок
    Посмотри выступления лукавого перед 94 годом, он говорил правильные вещи и позиционировал себя демократом
  • Кашмар
    16.10.2026
    Литвин , ага, як жа. "На каленях папаўзу ў Крэмль", казаў кумір беларусаў у той час.
  • Литвин
    16.10.2026
    fhfgh, показали , что готовы сражаться за свободу и демократию
    Сражаться голыми руками против вооруженных до зубов бандитов

    Не каждая европейская нация может похвалиться таким
  • Слава Беларуси!
    16.10.2026
    Литвин , Любая европейская нация, выйдя в количестве полумиллиона человек, порвала бы упыря во власти и его приближенных на мелкие лоскуты, просто истерла бы их в пыль, и уже на следующий день была бы свободной. А нациям, вроде чеченцев и дагестанцев, хватило бы и нескольких тысяч. И только абсолютно уникальные белорусы, выйдя с гигантским численным перевесом против врага, оказались рабски загнанными под шконку, ещё и выдавая это невиданное в истории поражение за свою "перамогу". Абсолютно прав Почобут
  • Да ладно
    16.10.2026
    Слава Беларуси!, а поляки почему десятилетиями не могли скинуть пророссийскую власть? Почему своих детей безропотно отдавали учить русский язык?
  • Янка
    16.10.2026
    Слава Беларуси!, скажыце, ці парвалі палякі ў 1980 Ярузельскага?
  • кніга
    16.10.2026
    Да ладно , адметна, што ваш каментар на расейскай мове і якім вы паказалі, што нічога не чыталі пра польскі супраціў русіфікацыі, у тым ліку ў школах.
  • Катынь - 2
    16.10.2026
    кніга, расейцы знішчылі самалёт з прэзідэнтам Качыньскім і 90+ чалавек польскай эліты. Палякі праглынулі моўчкі.
  • Янка
    16.10.2026
    Дарма Пачобут гэта прамовіў. Фактычна, гэта выразная пазіцыя польскага шавініста, якія таксама існуюць. Гэткі Салжэніцын наадварот. І выдатны корм для лукашэнкаўскай прапаганды - маўляў паглядзіце беларусы, што б вы там не рабілі, але нават для тутэйшых палякаў вы застаецеся людзьмі другога гатунку, а значыцца наша будучая толькі з Расеяй, пад ейным клопатам.
    Па сутнасці, Пачобут адмаўляе беларусам у тым, за што яны выходзілі ў 2020 і ў 2022. І хай беларусы тады фармальна не дэкларавалі аб геапалітычным выбары і ня неслі сцягоў Еўразвязу, але яны зрабілі яго абраннем каштоўнасцяў, за якія змагаліся. А што тычыцца Homo Soveticus, то ва Ўсходняй Еўропе іх такасама хапае, і апошнія выбары ва ўсходніх землях ФРН гэта падцвярджаюць. Бо AfD па сутнасці прасоўвае ўсе саўковыя "каштоўнасці", хіба што шавінізм у іх адкрыты, а ў СССР ён афіцыйна быў прыхаваным.
  • .
    16.10.2026
    Ён сказаў пра канфлікт паміж каштоўнасцямі ў Беларусі, а не паміж Беларуссю і Еўропай. "Канфлікце чалавека з «саўковымі» каштоўнасцямі супраць людзей дэмакратычных, заходніх, еўрапейскіх настрояў". Гэта ўсё пра беларусаў.
    А палітычны стан, то-бок, стан улады - азіяцкі. Таксама факт.

    То-бок, 2020 і 2022 ніяк не абясцэненыя (як Вы чамусьці пачулі). Яны і былі такімі канфліктамі.
    Мяжа паміж Еўропай і Азіяй ламалася ў Беларусі. Таму і канфлікты.

    Я ўвогуле не ведаю, чаму ўсе раскрычаліся. Былі сказаны банальныя рэчы.
    А думку "Пачабут не ваш, ён паляк" штучна, масава і агрэсіўна прасоўвалі з моманту ягонай паездкі. І я разумею, чаму.
  • Не Жвір
    16.10.2026
    ., адносна апошняга, чаму?
  • Янка
    16.10.2026
    ., палітычна - гэта ня толькі пра стан улады, але таксама і пра пазіцыю грамадства. Бо аб еўрапейскасці Беларусі ён выказаўся дакладна - выключна ў геаграфічным сэнсе. А каб не заставалася ніякіх сумневаў - Пачобут дадаў пра разаполярнасць суседзяў. Як вам такое? Я вельмі паважаю Польшчу і палякаў, Літву і літоўцаў, за тое, што яны ня проста моцна дапамаглі беларусам падчас і пасля рэвалюцыі 2020, але перш за тое, што яны паказалі беларусам, як магчыма вырвацца з саўка і пайсці далёка наперад. Калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка, падобнага прыкладу сярод суседзяў Беларусі яшчэ проста не было, і ніхто з альтэрнатыў Кебічу і Лукашэнку не здолеў знайсці адпаведных словаў, каб растлумачыць людзям, якія амаль 70 год пражылі ў саўку, як выходзіць з трансфармацыйнага крызісу. Так што зняважальныя заявы Пачобута пра беларусаў проста недарэчныя.
  • .
    16.10.2026
    Як мінімум, так:
    - Звычайная праца на раскол: тыпа палякі супраць беларусаў, правакі супраць левакоў, сапраўдныя мужчыны супраць феміністак, беларускамоўныя беларусы супраць рускамоўных і г.д.
    - І звычайнае для карнікаў абясцэньванне палітычных вязняў: за кратамі, ў калоніях і на свабодзе. Распускаюцца плёткі: а той агент, а гэты грошы браў, а той вас кінуў або кіне.
    - Нейтралізацыя грамадскага ўплыву ўчынку Пачобута - паездкі ў Беларусь. Ізноў схапіць яго не было рашэння зверху. Значыць, замінаць той "гераізацыі". Людзі ж успрымалі як мужны ўчынак. І ён сапраўды мужны, рызыкоўны. Трэба было прынізіць, пераключыць увагу.
  • Žvir
    16.10.2026
    ., Na raskoł jak raz papracavaŭ Pačobut, i raskoł kantynientalnych maštabaŭ. A natchniennie ŭ zabidspiačenni raskoła prapanuje šukać u chałodnaj vajnie (jana ž i "žalieznaja zasłona", inšymi słovami).
    Jaśniej niama kudy, tolki nie dla zaanhažavanych samajedaŭ, kštałtu vas. I nie kažycie, što heta abraza, abraza - heta vaš kamentar, poŭny snabizmu, kali zdoliejecie zrazumieć...
  • Не Жвір
    16.10.2026
    ., у такім выпадку ўзнікае чарговае пытанне, чаму мадэратары маюць праблемы са шматлікімі іншадумцамі ў каментарах, але ня маюць праблем з правакатарамі?
  • .
    16.10.2026
    Не, не разумею. У Вас нават абразы мутныя, і тыя трэба тлумачыць.

    Раскол не Пачобут прыдумаў, і вайну не ён пачаў.
    Мяжа паміж цывілізацыямі, паміж вайсковымі блокамі ідзе па заходняй (паўночнай, паўднёвай) мяжы Беларусі.
    Мы спрабавалі, каб яна пайшла па ўсходняй, прайгралі (часова?).
    Што ж са статусам мяжы, то гібрыдную, па-старому, халодную вайну на мяжы пачаў Лукашэнка.

    Я вельмі здзіўлены, што для кагосьці гэта навіны, і што гэтыя навіны ён пачуў ад Пачобута.
    Калі нехта лічыць, што да паведамлення Пачобута мяжа праходзіла інакш, што Расея не вяла гібрыдную-халодную вайну з Еўропай, раскажыце. Дзе была мяжа ўчора, што там на мяжы было ўчора. Мабыць, для вас учора гэта 2019?

    P.S. І не магу знайсці ў артыкуле спасылку на першакрыніцу пра выступ Пачобута. Спрабаваў зразумець, калі была лекцыя. Калі гэта ўласны рэпартаж, то таксама дата невядомая.
  • Азіяту
    16.10.2026
    ., ... напісаў азіят-Homo Sovieticus.
  • Žvir
    16.10.2026
    ., Nu, ja ž kazaŭ, što nie razumiejecie. Dyk mo śpiarša pasprabujcie zrazumieć, kab nie było vam ćmiana, a ŭžo potym kamentujcie. Kali vam dlia hetaha patrabujecca viedać, što było ŭčora, dyk spytajcie i što było ŭčora tam, z inšaha boku natchniajučaj Pačobuta zasłony, a nia tolki ŭ "pryščeplienych" Pačobutam biełarusaŭ, dlia paraŭnannia. Ja pisaŭ u inšych kamentarach tut. Heta pieršaje. A druhoje, Pačobut nie havoryć pra ŭčora, i nie zaklikaje čerpać aptymizm učora, alie ciapier, daje svaje charaktarystyki nam ciapiersšnim, nie zvažajučy na vybar biełarusaŭ ciapiersšnich.
    Polščy ŭĉora dapamahali, a nie izaliavali. Voś takija padychody. Biełaruś značna bolš paciarpieła i była razburana Maskvoju, i paliaki prykłalisia da hetaha ŭ svoj čas. Pačobutu, padobna, padajecca zamała, jon zaklikaje da praciahu.
  • .
    16.10.2026
    Аргументуйце?
    Па каштоўнасцях менавіта Вы і такія як вы - "азіяты".
    Нават у дыскусіях не разумееце заходні, дэмакратычны падыход: выказацца бакам, абмяняцца меркаваннямі.
    Ваш падыход праз гвалт: крык, катэгарычнасць, абразы. "Ты такі, я сказаў". Хан, цар не тлумачыць. І кожны гопнічак ва ўсходнім, рускім свеце жадае быць як той цар.
    Вось такая мяжа. І Вы самі выбралі "той" бок.
  • Меркаванне
    16.10.2026
    Žvir, менавіта так, Пачобут працуе на будучыню, каб на падставе прыпісвання нас да нейкай "азіятчыны", яшчэ больш ізаляваць Беларусь і беларусаў ад Еўропы, ад Захаду. Што яшчэ больш прывяжа Беларусь да Расеі ўжо не рукамі Масквы і Лукашэнкі, а рукамі самой Еўропы.
    Жалезны занавес. А ўслед за жалезным занавесам траўля беларусаў, якія за мяжой.
    Тыя наратывы, якія прасоўвае Пачобут, вельмі небяспечна для беларусаў па абодва бакі мяжы.
  • .
    16.10.2026
    Каб зразумець, трэба, каб людзі спрабавалі тлумачыць свае жа думкі.
    Калі лічыце, што недзе была абраза, кажыце прама: вось гэтыя словы абраза, таму што: 1) 2) 3).
    А не вось гэты паток, рытарычныя фігуры, панты "вы ўсё роўна не зразумееце", адсылкі да іншых паведамленняў, такіх жа цьмяных і г.д.
  • .
    16.10.2026
    Пытанне не да мяне. Увогуле мяжу паміж дазволеным і забароненым правесці непроста, на дыяпазон ўплывае асабістая інтэрпрэтацыя правіл.
    З іншага боку, калі думка аформленая карэктна, то за сутнасць не павінны забараняць. Дэмакратыя ж. Таму пралазяць і накіды ботаферм.
    А баніць падазроныя акаўнты ў ананімным чаце не могуць па азначэнню, бо статыстыка і профіль не збіраюцца.
  • Žvir
    16.10.2026
    Не Жвір , a ty indykatar pravakataraŭ ? Dyk čamu Pačobuta nie vyjaviŭ z jahonymi pravakacyjnymi "pryščepkami" ?
    Vo blin, dzie daktaroŭ, biełarusaŭ znievažać na ũsiu eŭropu buduć, a ty maŭčy, bo zrobišsia pravakataram...Paskuctva jakoje !
  • Не Жвір
    16.10.2026
    ., калі тут з'яўляліся артыкулы пра нейкія накруткі рэакцыі пад запісамі, чаму б НН не напісаць асобны артыкул пра антыпольскія боты пад артыкуламі пра Пачобута? Падказка рэдакцыі.
  • А вы хіба не беларус?
    16.10.2026
    Не Жвір, беларусаў больш цікавяць антыбеларускія боты.
    Беларус павінен к першую чаргу клапаціцца пра СВОЙ, беларускі народ.
    І абараняць беларускі народ ад знявагаў і нападак.
    Бараніць трэба СВАЁ.
  • .
    16.10.2026
    Я не лічу, што гэта менавіта "антыпольскія боты". Боты антызаходнія, супраць беларусаў заходніх (не саўковых) поглядаў і палякаў адначасова. Каб палаяліся паміж сабою.
    "Польскія фашысты, польскі пан вас не паважае", "будзеце галадаць", "вяртайцеся дамой [праз камісію]".

    НН часам маніторыць трэдс, тыкток, а вось да сваіх каментатараў не прыглядаецца. Тут сапраўды групоўкі з пэўнымі намерамі.
  • Не Жвір
    16.10.2026
    ., можа рэдактарам НН падабаюцца такія антыпольскія каментары? Многія, якія ім не падабаюцца, нават адносна сусветнай палітыкі, яны выдаляюць без заўваг. А тут калі ласка.
  • Пытанне
    16.10.2026
    Не Жвір, а вам падабаюцца антыбеларускія каментары?
    На беларускім сайце?
  • #Стоп_зневажаць_беларусаў
    16.10.2026
    Žvir, я таксама супраць таго, каб зневажалі беларусаў. Ды яшчэ гэтымі знявагамі апраўдвалі жалезны занавес для беларусаў.
    Ды яшчэ каб гэта рабіў той, каго беларусы вырасцілі на сваей зямлі.
  • .
    16.10.2026
    Так, я таксама разумею "палітычна" менавіта як сінонім улады.
    А вось пра грамадства прама ён не казаў і я б не дадумваў. У іншым месце, якое я працытаваў, ён казаў пра стан грамадства, пра наяўнасць у ім людзей розных каштоўнасцей. То-бок, грамадства ў яго падзеленае, а не аднолькавай ідэалогіі з уладай.

    І ўвогуле, як кажуць, не трэба галасіць. Шмат выснаваў людзі робяць з таго, што передана коратка, з таго, як яно передана, на чым акцэнтавана.
    Мабыць, Пачобут больш падрабязна выказваўся і па грамадству, але ў артыкул гэта не трапіла.
    Мабыць, калі падаць той жа тэкст інакш, з іншым загалоўкам і падводкай, рэакцыя была б іншая. Напрыклад, "Галоўны канфлікт у Беларусі - паміж людзьмі з саўковымі і заходнімі каштоўнасцямі".
    Суцэльная звышрэакцыя (overreaction) тут, на мой погляд.
  • Янка
    16.10.2026
    ., калi "палітычна" - гэта пра рэжым, "геаграфічна" - пра тэрыторыю, то дзе ў словах Пачобута застаецца месца аб людзях, якія жывуць у Беларусі? І якія ў 2020 выйшлі менавіта за еўрапейскія каштоўнасці. Якія рэзка асуджаюць і святкаванне 17 верасня, і знішчэнне пахаванняў байцоў арміі краёвай, загінулых у баях з нацыстамі, і антыпольскую прапаганду ў дзяржСМІ, і правакацыі Лукашэнкі на мяжы з Польшчай.
  • .
    16.10.2026
    Я ж цытаваў, дзе аб людзях еўрапейскіх каштоўнасцей у Беларусі.
    "Галоўны канфлікт у Беларусі, як лічыць Пачобут, і палягае ў канфлікце чалавека з «саўковымі» каштоўнасцямі супраць людзей дэмакратычных, заходніх, еўрапейскіх настрояў".

    "Прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі, прыхільнікаў інтэграцыі з Расіяй, прыхільнікаў жорсткай рукі можна сустрэць ва ўсіх постсавецкіх рэспубліках." (з "Польскага радыё")
    "Можна сустрэць" не роўна "ёсць усё насяленне, ўсё грамадства". (На якую інтэрпрэтацыю тут крыўдзіліся).

    Мабыць, і больш падрабязна і канкрэтна выказаўся, падзяліў уладу і грамадства.
    На "Польскім радыё" ёсць запіс на поўгадзіны. НН і Еўрарадыё пераказалі кароткі пераказ П.Р.
    Зараз ізноў нейкі постмадэрнісцкі абсурд: людзі абмяркоўваюць цытату скарочанай цытаты. Нешта абагульняюць з няпоўнай інфармацыі. Ёсць нават ахвяры.
    Калі так важна, можна ж нарэшце падняць тую першакрыніцу. Або пачакаць, пакуль аднойчы польскае СМІ (з беларускімі ён не кантактуе - яму яшчэ ў Беларусь ехаць) спытае ў яго пра ўладу і народ.
  • Žvir
    17.10.2026
    ., tut hałoŭnaje jaho vysnovy, a mienavita, zaklik da chałodnaj vajny, da žalieznaj zasłony. Heta ŭvohulie stavić pad sumnieŭ dobry stan jahonaha mientalnaha zdaroŭja, i dazvaliaje čakać razviccia zaklikaŭ, čerpać natchniennie z vojnaŭ inšych tempieratur.
    Iznoŭ nahadaju, vam i Pačobutu, što ŭ svoj čas, u analiahičnaj situacyi ŭ Polščy, joj dapamahali, spačuvali, biez prabliem prymali zbiehłych, i navat nie dapuskali takoj dzikaj dumki, kab čerpać natchniennie ŭ chałodnaj vajnie, stajać śpinaj da naroda ŭ biadzie... I paślia takoha jon jašče biarecca razvažać pra niejkija azyjackija pryščepki, budučy končanym azyjatam...
  • .
    17.10.2026
    Халодная вайна ўжо вярнулася, калі не заўважылі. І не па ініцыятыве Пачобута.
    Яе вярнула Расея і лукашэнкаўская Беларусь. Ідэалагічны падзел (на дзяржаўным узроўні), удзел у вайсковых блоках, гонка ўзбраенняў, правакацыі на мяжы і мігранцкі крызіс.
    Менавіта з-за іх і вырасла "жалезная заслона" амаль у прамым сэнсе - як рэакцыя, абарона.
  • Žvir
    17.10.2026
    ., Rasieja i režym Łukašenki čyniać nie chałodnuju vajnu, kali vy nie zaŭvažyli, ci iznoŭ nie zrazumieli. Jany šukajuć natchniennie ŭ sapraŭdnaj, zachopnickaj svajoj vajnie.
    A Pačobut znachodzić natchniennie ŭ chałodnaj vajnie, i zaklikaje da hetaha inšych. Hetki karšun chałodnaj vajny. :)
    I achviaru ž abraŭ sabie adpaviednuju, ličy, što svaich adnavisskoŭcaŭ...
  • .
    17.10.2026
    У Вас бессэнсоўная папраўка. З Украінай сапраўдная вайна, з Еўропай - зараз халодная.

    Фраза пра халодную вайну і натхненне тычыцца надзеі Пачобута, што сапраўднай вялікай вайны з Еўропай не будзе:
    «Як аптыміст я спадзяюся, што мы не будзем мець вялікай вайны ... У Захаду ёсць досвед халоднай вайны і, здаецца, менавіта адтуль варта сёння чэрпаць натхненне»
    То-бок, ёсць дрэнная перспектыва: вялікая вайна з Еўропай. Аптымізм Пачобута натхняецца гістарычным досведам пра тое, што замест яе можа абысціся толькі халоднай вайной.
  • ваван
    16.10.2026
    читая комменты, понимаю что он прав на все 100%.... Селективным методом в РБ остались жить ,после ВСЕХ перепетий, в основном связанных с Россией во всех ее проявлениях, в ОСНОВНОМ только ее, России сторонники. И ЗА Лукашенку в 94 году голосовали тоже они. И не Позняк вышел во второй тур тогда а Кебич - №1 по интеграции на тот момент. И даже в 20м - если бы НЕ было поддержки НЕ устоял бы. Ну не может быть человек Президентом если нет СОВСЕМ поддержки. И да, НН каждые енсколько дней печаетает некрологи-истории беларусов воевавших (щих) на стороне России. Это только те о ком стало известно... И портреты Путина висят в кабинетах. Жаль что я не могу откровенно говорить как Почобут. Иногда мысли выходят за пределы дозволенного НН.
  • fhfgh
    16.10.2026
    ваван, счас Вас майором обзовут и накидают дизлайков)) трудно себе признаться кем ты есть иработать над собой. Поэтому так все и остается.
  • навав
    16.10.2026
    ваван, ок, тады што ён у гэтай сссразіі забыў? у снежні зноў вяртаецца. набывай польскі пашпарт і сядзі ў Варшаве і лай на Беларусь і беларусаў, нават на ўсіх, калі ласка.

    P. S. сёння на календары ўжо 2026, не 1994, добрая частка галасуючых тады ўжо не жыве, а нам за іх выбар расплачвацца
  • Саша 3%
    16.10.2026
    ваван, Гаворачы словамі самога пацыэнта: "Мяне ў Беларусі падтрымліваюць, Валодзя, 3, ну 4 чалавека.
    Калі б было больш не давялося пацучыць па дварах прэс-сакратарцы масандры і какейнаму прыкарытніку баскаву.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць