Вядомаму філосафу было 95 гадоў.

Памёр акадэмік, доктар філасофскіх навук Яўген Бабосаў.
Ён нарадзіўся 23 лютага 1931 года ў Разані, скончыў БДУ ў 1955 годзе. Яго кар'ера пачалася на камсамольскай і педагагічнай працы ў БДУ і Медыцынскім інстытуце. Потым там жа выкладаў філасофію, затым перайшоў на працу ў Акадэмію навук.
Бабосаў быў дырэктарам Інстытута філасофіі і права АН БССР з 1977 да 1989 года.
У 1990 годзе заснаваў Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук і да 1998 года быў яго дырэктарам, а затым ганаровым дырэктарам.
З 2003 года быў кіраўніком Цэнтра сацыялогіі кіравання, права і палітыкі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі. З 2008 года — загадчыкам аддзела сацыялогіі палітыкі і інфармацыйных тэхналогій Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.
Яўген Бабосаў быў адным з ініцыятараў стварэння Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (1993), а таксама Сацыялістычнай партыі Беларусі (1994).
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары