Свет99

Зяленскі пагадзіўся б не наносіць удары па расійскіх энергааб’ектах у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця Starlink углыб Расіі

Зону пакрыцця Starlink прапануецца павялічыць прыкладна на 300 кіламетраў.

AP Photo/Stefan Jeremiah

Амерыканскія сенатары падчас візіту ў Кіеў прапанавалі прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму «зрабіць паўзу» ва ўдарах па расійскіх энергааб’ектах у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця спадарожнікавай сістэмы Starlink. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.

Зону пакрыцця Starlink прапануецца павялічыць прыкладна на 300 кіламетраў углыб тэрыторыі Расіі. Паведамляецца, што з такой прапановай выступілі сенатары Роджэр Уікер ад штата Місісіпі і Кевін Крэймер ад Паўночнай Дакоты.

WSJ піша, што Зяленскі заявіў пра гатоўнасць прыняць гэтую прапанову і спыніць удары па энергетычных аб’ектах на сто дзён.

Раней у інтэрв’ю Financial Times Зяленскі казаў, што прапаноўваў Трампу пашырыць пакрыццё Starlink на тэрыторыю Расіі, каб Украіна магла знішчаць расійскія пускавыя ўстаноўкі балістычных ракет.

«Калі вы не будзеце закрываць для нас Starlink, калі вы адкрыеце Starlink на тэрыторыі Расіі, мы знішчым яго пускавыя ўстаноўкі балістычных ракет, і на гэтым для [Пуціна] ўсё скончыцца. Ён сядзе і будзе размаўляць, а я не буду знішчаць ніякія энергетычныя аб’екты. Мне гэта не трэба», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Каментары9

  • Ну
    16.10.2026
    барадзед, заўвага і вам - калі пішаце, стаўце, калі ласка, коскі і кропкі. Вялікія літары таксамака была б добра бачыць у допісах.
  • Ну
    16.10.2026
    Па сутнасці артыкула: не спыняюся здзіўляцца, чаму амерыканцы (прымаючыя нейкія рашэнні) выявіліся такімі казламі
  • ўсё?
    16.10.2026
    А пэтрыоты?

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць