A ja zajaŭlaju, što vajna ŭ Iranie pavinna skončycca, a s aboda sudnachodstva adnoŭliena ! Zajaŭlaju !
Лол
17.10.2026
Тое, што пры Трампе вайна не пачалася б, то факт. Пуціну дэмакрат Абама і яго першы раднік Байдэн у 2014 годзе аддалі Крым за так. Таму Пуцін ведаў слабасці дэмакратычнай адміністрацыі. А пасля ганебнага бегства амерыканскіх войскаў з Афганістана было зразумела, што Пуціну трэба дзейнічаць, пакуль дэмакраты ва ўладзе. Байдэн быў гатовы здаць Украіну, калі б украінскі народ не стаў на яе абарону. І тут трэба аддаць належнае Байдэну, ён у моманце зрабіў для Украіны ўсё, што мог (за выключэннем контрнаступу ў 22 годзе, калі адміністрацыя рэзка спыніла пастаўкі зброі, каб не дапусітць паразы Расеі). Трамп канешне перагінае палку з 350 мільярдамі, бо столькі не было. Было максімум 100 і зброя.
Янка
17.10.2026
Лол, Байдэн рэзка спыніў пастаўкі зброі падчас контрнаступу 2022 - што за трызненне?! Байдэн хай і надта павольна, аля няспынна нарошчваў дапамогу Ўкраіне. І так адбывалася да вясны 2023, калі рэспубліканская большасць у Кангрэсе (у тым ліку і Ліндсі Грэм) пад уплывам Трампа пачала сабатаваць чарговы пакет дапамогі Ўкраіне. А калі Трамп у другі раз прыйшоў у Белы дом, то ён адразу ж спыніў усё, што мог, хіба што тады ён яшчэ не адважыўся спыніць дапамогу Ўкраіне выведвальнай інфармацыяй. Што тычыцца дзейнасці Байдэна на пасадзе віцэ-прэзідэнта пры Абаме, то яна не была заўважна ўплывовай. Да JD Вэнса віцэ-прэзідэнты традыцыйна сядзелі ціха і не адсвечвалі. А "галоўным раднікам" Абамы быў дзяржсакратар Джон Кэры, чыі погляды на Пуціна сапраўды былі вельмі памылковымі. Але абвінавачваць толькі дэмакратаў за лаяльную да Пуціна ў 2010х гадах пазіцыю таксама няслушна. Нагадаю, што правакацыі на выспе Тузла ў Керчанскай пратоцы ў 2003 (якія варта лічыць першай вонкавапалітычнай пробай пяра Пуціна) і расейскі напад на Грузію ў 2008 адбыліся і не атрымалі адэкватнай ацэнцы пад час кадэнцыі менавіта рэспубліканца Буша-малодшага, які "ўбачыў у вачах Пуціна душу". Магчыма, амерыканскія тагачасныя кіраўнікі яшчэ былі ўдзячнымі Пуціну за падтрымку інтэрвенцыі супраць Аль-каіды і талібаў пасля тэрактаў 11 верасня 2001. Але ўсё гэта і блізка не стаяла з абумоўленай карупцыйнымі інтарэсамі здрадніцкай пазіцыяй Трампа, які ўжо нічога не хавае.
Яна
18.10.2026
не павiнна была б i пачынацца. А хто настойвау на НАТА i падобным, несуць адказнасць за гэтую вайну
Трамп заявіў, што вайна ва Украіне павінна скончыцца
Што тычыцца дзейнасці Байдэна на пасадзе віцэ-прэзідэнта пры Абаме, то яна не была заўважна ўплывовай. Да JD Вэнса віцэ-прэзідэнты традыцыйна сядзелі ціха і не адсвечвалі. А "галоўным раднікам" Абамы быў дзяржсакратар Джон Кэры, чыі погляды на Пуціна сапраўды былі вельмі памылковымі. Але абвінавачваць толькі дэмакратаў за лаяльную да Пуціна ў 2010х гадах пазіцыю таксама няслушна. Нагадаю, што правакацыі на выспе Тузла ў Керчанскай пратоцы ў 2003 (якія варта лічыць першай вонкавапалітычнай пробай пяра Пуціна) і расейскі напад на Грузію ў 2008 адбыліся і не атрымалі адэкватнай ацэнцы пад час кадэнцыі менавіта рэспубліканца Буша-малодшага, які "ўбачыў у вачах Пуціна душу". Магчыма, амерыканскія тагачасныя кіраўнікі яшчэ былі ўдзячнымі Пуціну за падтрымку інтэрвенцыі супраць Аль-каіды і талібаў пасля тэрактаў 11 верасня 2001. Але ўсё гэта і блізка не стаяла з абумоўленай карупцыйнымі інтарэсамі здрадніцкай пазіцыяй Трампа, які ўжо нічога не хавае.