Свет22

У Літве ноччу спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне Starlink

Пра спробу падпалу, што адбылася ноччу 18 кастрычніка, паведаміў прэм’ер-міністр Літвы Міндаўгас Сінкявічус. На панядзелак, 19 кастрычніка, ён склікае пасяджэнне Камісіі нацыянальнай бяспекі.

Міндаўгас Сінкявічус. Фота: AP Photo / Omar Havana

«У гэтую ноч пасля поўначы адбыўся яшчэ адзін інцыдэнт — спрабавалі падпаліць літоўскае прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне сувязі Starlink. Службы папярэдзілі гэтае прадпрыемства пра магчымыя напады, ахову ўзмацнілі, замах не ўдаўся», — паведаміў Сінкявічус у фэйсбуку.

Назву прадпрыемства і іншых падрабязнасцяў спробы падпалу ён не прывёў.

«Нашы службы вельмі ўважліва сочаць за дзейнасцю варожых дзяржаў і прымаюць меры для абароны людзей і іх маёмасці», — дадаў прэм’ер. Пры гэтым ён не назваў, хто мог стаяць за нападам.

На панядзелак, 19 кастрычніка, Сінкявічус склікае пасяджэнне Камісіі нацыянальнай бяспекі.

Акрамя спробы падпалу, нагодай стаў ранішні прылёт дрона.

Раней аб’екты Starlink ужо станавіліся мэтамі меркаваных дыверсій у іншых еўрапейскіх краінах. Пасля пажару 23 верасня на наземнай станцыі ў польскай Волі-Крабоўскай пракуратура пачала расследаванне дыверсіі ў інтарэсах замежнай разведкі. У кастрычніку ў Балгарыі паведамілі пра магчымы падпал 11 з 17 антэн Starlink каля Сафіі.

Каментары2

  • qw
    18.10.2026
    Конечно, завтра. Сегодня же выходной.
  • Адпачынак гэта святое
    18.10.2026
    qw, значыць усе правакацыі дыверсанты будуць рабіцца на выходныя. Калі кіраўніцтва Летувы адпачывае.

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй3

«Ператварылі рэчы і фота ў попел і развеялі над морам». Сям’я беларускі, якая знікла ў Непале, развіталася з ёй4

«Шасціпалосная аўтастрада» да прэзідэнцтва. Беспарадкі ў Францыі ўзмацняюць шанцы Лё Пэн на прэзідэнцтва29

За месяц арэнды гэтай кватэры ў «доме Чыжа» просяць $50004

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе1

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным1

Вэнс не стаў называць Украіну саюзнікам ЗША8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць