Вайна11

Павел Дураў пракаментаваў удары ўкраінскіх беспілотнікаў па дата-цэнтры «Укантакце»

«Відаць, што пабудаваны на сумленне, сцены тоўстыя. Але не ўбераглі».

Павел Дураў. Фота: сацсеткі

Заснавальнік сацсеткі «Укантакце» Павел Дураў пракаментаваў сённяшнія ўдары ўкраінскіх беспілотнікаў па дата-цэнтры VK.

«Падарваны сёння пад Пецярбургам дата-цэнтр я пабудаваў 15 гадоў таму. Прадаў яго VK 12 гадоў таму. Відаць, што пабудаваны сумленна, сцены тоўстыя. Але не ўбераглі», — напісаў Дураў у сваім канале.

Кампанія VK раней пацвердзіла атаку на свой дата-цэнтр у Ленінградскай вобласці. Карыстальнікі скардзіліся на праблемы з доступам да «УКантакце».

Сам Дураў не валодае «УКантакце» з 2014 года — тады ён звольніўся з паста гендырэктара і прадаў сваю долю ў кампаніі. Цяпер мільярдэр займаецца развіццём месенджара Telegram.

Каментары1

  • будынак ён пашкадаваў, ах ты бедненькі
    18.10.2026
    Cцены бываюць розныя: за аднымі чыесці мільённыя бізнэсы, а на другіх - надпісы з прапановай распаўсюджваць наркотыкі.

    Чаму гэтая пакасць не выводзіцца з такіх бізнэсаў як VK і Telegram?

    Сеў сп. Дураў за гэта пакуль толькі у Францыі. Пасядзеў і выйшаў за выкуп.

    Калі ж, Павел, вы сядзеце і у нас?

    Я б вас выпусціў не за выкуп (5 млн эўра, дарэчы), а толькі пасля стварэння службы аператыўна выдаляючай любыя экаунты у Telegram, праз якія дзесяцігоддзямі у Беларусі распаўсюджваюцца наркотыкі.

    А да гэтага сядзелі б вы у мяне бязвылазна.

    Пакасць гэтая ж сядзіць у вашым Telegram цэлымі клонамі - адзін экаунт з будзь-якай назваю выдаляецца і імгненна утвараецца клон з якім-небудзь лічбавым суфіксам у імені. І заўважу бессаромна святкуе свае "100 лет в обед".

    Вы ж не проста так задралі, сп. Дураў, а як тузік грэлку.

    Людзі у Мінску звычайнага суда па адміністрацыйных справах чакаюць у камерах з наркаманамі і віч інфікаванымі, сп. Дураў. Паглядзеў бы я, як вы б выглядалі, каб вас хоць якія трое сутак патрымалі б у нас - на Акрэсціна. От бы вы там паварочаліся у чаканні суда.

    Сцены, кажаце, вашыя не збераглі. А людзей вы бяраглі, сп. Дураў?

    Стварылі, мой харошы, праблему - рашайце цяпер яе.

    Telegram і VK нарадзіліся у вашай беззаконнай айчыне. І не толькі дабро неслі і нясуць людзям.

    Асвяжыце у памяці, сп. Дураў, спіс прэтэнзій французскай пракуратуры да вашага бізнеса:

    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/361059

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка1

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны54

Акадэмію навук чакаюць вялікія змены3

Расіяне ўдарылі па парку ў Харкаўскай вобласці. Пяцёра загінулых, у тым ліку немаўля ў вазку6

Лідара кенійскай секты прызналі вінаватым у смерці 190 дзяцей. Ён прымушаў бацькоў марыць іх голадам7

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём6

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка1

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць