Міліцыя папярэдзіла працоўных мігрантаў, што за шум ноччу і алкаголь на вуліцы могуць выслаць з Беларусі
«Вы прыехалі сюды, каб працаваць і дапамагаць сваім сем'ям».

Працоўных мігрантаў у Беларусі папярэдзілі, за што могуць выслаць з краіны.
Сустрэча замежных супрацоўнікаў і міліцыі прайшла на прадпрыемстве «Смалявічы Бройлер». Там цяпер працуе 600 замежнікаў.
Прадстаўнікі сілавых органаў прыгразілі работнікам, што нават за дробныя правіннасці ў іх могуць быць праблемы з легалізацыяй. Шум ноччу, дробнае хуліганства, распіццё алкаголю ў грамадскім месцы — усё гэта можа стаць падставай для перагляду статусу знаходжання.
«Вы прыехалі сюды, каб працаваць і дапамагаць сваім сем'ям. Але калі адбудзецца надзвычайнае здарэнне на працоўным месцы, дзе вы афіцыйна не працаўладкаваныя, — гэта стане бядой у першую чаргу для вас. Нелегальныя падпрацоўкі на баку недапушчальныя», — прыводзіць словы намесніцы начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Мінаблвыканкама Святланы Рабовіч тэлеграм-канал «Міліцыя Міншчыны».

Міліцыя папярэдзіла, што пры сістэматычных парушэннях пытанне аб высылцы ставіцца неадкладна.
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары
І чаго плануецца дасягнуць падобнымі мерамі?
Наблізіць дзіцячае пытанне Макрона:
"Як французы могуць рабіць такое з Францыяй?"
Магу прапанаваць узорнага тіхуна з эстэблішмента садовага таварыства.
Генеалогія, мяркую, вас задаволіць.
Не тое, каб шумеў па начох, ён летам працаваць пачынае заўжды роўна а 18-й гадзіне вечара. Гадзіннік па яму сінхранізаваць можна.
Па працавітасці ( на сябе ) фору дасць жуку-скарабею.
Нават не марце сустрэць яго з бутэлькай на вуліцы. Ён для гэтага дастаткова выхаваны.
Адзін недахоп толькі бачу у чалавеку:
У краіне гэтага узорнага грамадзяніна азін і той жа прэзідэнт 32 гады, як у дзікунскіх краінах глобуса.
Здагадайцеся самі дзе і кім грамадзянін працаваў у БССР-Беларусі?
PS
Здэцца у старым савецкім гістарычным фільме настаўнік на вуроку круціць вушы гарэзе-паповічу. Вуха трашчыць, паповіч гумару не губляе. Праз слёзы "дерзит", адказваючы на пытанне пра бацькоў:
- Батюшка - поп, матушка - поп. Дядюшка - поп. Тетушка - поп. Дедушка - поп, бабушка - поп...