Вайна1919

Зяленскі: Выглядае так, нібы ЗША прымушаюць Украіну да капітуляцыі

«Я не кажу, што гэта мэта нашых партнёраў. Я не хачу думаць, што нашы амерыканскія партнёры вераць, што вайну можна скончыць хутчэй за кошт Украіны. Але гэта так выглядае».

Фота: AP Photo / Alex Brandon

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Bloomberg закрануў адносіны з амерыканскай адміністрацыяй.

Зяленскі расказаў, што ў адказ на патрабаванне Трампа спыніць удары па расійскіх НПЗ выказаў сустрэчную прапанову.

«Мая апошняя мадэль была такой: мы не чапаем расійскае дызпаліва, вы даяце нам ракеты для сістэм Patriot для абароны нашых аб'ектаў. Але яны хочуць, каб мы проста спынілі атакі на дызпаліва. І калі мы ўдарым, яны нам што-небудзь адключаць».

«Я лічу, што былі зроблены крокі, каб прымусіць Украіну да капітуляцыі, — сказаў Зяленскі. — Я не кажу, што гэта мэта нашых партнёраў. Я не хачу думаць, што нашы амерыканскія партнёры вераць, што вайну можна скончыць хутчэй за кошт Украіны. Але гэта так выглядае».

Зяленскі таксама заявіў, што ЗША затрымліваюць пастаўкі ракет-перахопнікаў для сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot, якія выкарыстоўваюцца для знішчэння расійскіх балістычных ракет, што наносяць найбольшую шкоду інфраструктуры ўкраінскіх гарадоў.

Цяпер ЗША пастаўляюць ва Украіну толькі 12 ракет-перахопнікаў Patriot на месяц, што складае прыкладна чвэрць ад тэмпаў пры адміністрацыі Джо Байдэна. Пры Трампе ЗША прадаюць гэтыя ракеты Украіне, тады як Байдэн прадастаўляў іх бясплатна ў якасці ваеннай дапамогі.

Зяленскі выказаўся таксама пра Пуціна.

«Я думаю, што ў прэзідэнта ЗША сапраўды добрыя адносіны з Пуціным, — сказаў Зяленскі. — Але тут штосьці не працуе. На гэты момант Трамп не можа прымусіць Пуціна спыніць вайну».

Каментары19

  • Американбой
    19.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Цалкам абгрунтаваныя ацэнкі
    19.10.2026
    Зяленскі мае рацыю. Ён нічога сабе не прыдумляе. Здаецца, Трамп цьвёрда намераны дамагчыся таго, каб Украіна прымала на сябе ўвесь цяжар расейскіх удараў, не адкрываючы агню ў адказ. Іншымі словамі, Трамп кажа: «Пагадзіцеся быць ахвярай і прыміце ўдар, які нясе зьнішчэньне, але не супраціўляйцеся і не абараняйцеся». Гэта сьмяротныя дні для Ўкраіны й ганебныя дні для Амэрыкі. Амэрыканскія выбаршчыкі павінны абурыцца. Трамп здраджвае амэрыканскім прынцыпам дзеля чырвона-карычневага Крамля. Гэта не Амэрыка Рузвэлта й Рэйґана.
  • двушечка
    19.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей39

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні17

Пуцін хоча новай «Ялты» — падзелу свету на сферы ўплыву між Масквой, Вашынгтонам і Пекінам. Над галовамі Еўропы і Украіны39

МАЗ паказаў новую аўтакраму на колах, якая будзе ездзіць па вёсках6

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач17

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць