У інтэрв'ю італьянскай Corriere della Serra прэзідэнт Украіны патлумачыў сутнасць сённяшніх адносін з ЗША, паведамляецца ў яго тэлеграм-канале.

«У нас заўсёды былі важныя і моцныя стратэгічныя адносіны са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Нашы двухбаковыя адносіны пачалі асабліва актыўна развівацца падчас поўнамаштабнай вайны. Я ўдзячны за ўсю падтрымку. Але мы заўсёды будавалі нашы адносіны на сумленнасці, справядлівасці і, найважнейшае, празрыстасці. Бо калі ты хлусіш, а твой народ ваюе, гэта вельмі балюча. Таму я заўсёды хацеў нічога не хаваць і не хлусіць прэзідэнту Злучаных Штатаў», — заявіў Зяленскі.
Па яго словах, ва Украіне больш агульнага з Амерыкай, чым у Амерыкі з Расіяй, што ўсведамляе большасць людзей ва Украіне і Злучаных Штатах Амерыкі, і далей хацелася б мець такія адносіны.
«Пазіцыя вельмі простая. Мы выступаем за ўзаемнае спыненне агню ў энергетычнай сферы. Калі мы гаворым пра тое, што не павінны наносіць удары па энергетычных аб’ектах Расійскай Федэрацыі пасля таго, як яны б’юць па нашых газавых аб’ектах, электраэнергетыцы, нафце — па ўсім. Рускія б’юць. Амерыка не можа спыніць.
Давайце верыць у тое, што Амерыка вельмі хоча, але не можа гэтага зрабіць. Тады я як партнёр іду насустрач прэзідэнту Трампу: калі яны б’юць па нас, а мы не можам адказаць, гэта несумленна і несправядліва. Але калі вам гэта неабходна, калі вы не можаце ўтаймаваць Пуціна, то дайце нам супрацьракетныя сродкі, каб я мог абараніць энергетычную інфраструктуру. Не змаглі спыніць Пуціна — дапамажыце Украіне», — заявіў Уладзімір Зяленскі.
Каментары
Усё што Трампу і Вансу застаецца - круціць рулетку медыя падзей штодня і рабіць громкія, як пустая кансерва па асфальце, заявы. Але час сыходзіць, а іх след ў гісторыі выглядае трохі карычневаю плямаю... Sad.