На Мінскім моры рыбакі вылавілі нечаканы трафей. Кампанія адправілася на рыбалку па судака, але на кручок трапіўся гіганцкі сом. Здымкі эпічнай рыбалкі з'явіліся ў сетцы дзень таму. На фота відаць, што сом даўжэйшы за падлетка, піша Onliner.by.

Здымкі выклаў у Instagram Андрэй Маркевіч, майстар спорту пfа рыбацкім спорце, а таксама ўдзельнік і прызёр шматлікіх спаборніцтваў і турніраў.
Таксама фота апублікаваў папулярны паблік «Рыбалка ў Беларусі». Допіс набраў амаль 1,5 тысячы лайкаў і дзясяткі каментароў.
- «Вось гэта памер! Не думаў, што такія прыгажуны жывуць на ММ [Мінскім моры]!»
- «Супер!!! Малайцы, хлопцы!!! А на Мінскім моры купацца я дакладна не буду…»
- «Павага на ўсе 1000%».
Урэшце рыбакі выпусцілі сома назад у вадасховішча. развітаўшыся з ім і даўшы яму розныя мянушкі.
«Вы, калі будзеце купацца на Мінскім моры, будзьце ўважлівыя. Усё, давай, да наступнай сустрэчы. Вяртайся дадому… Ён у шоку!»
Каментары