Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ
Крэмль заявіў, што Кіеў сваімі атакамі ўступае «ў сур’ёзную супярэчнасць з мірнымі намаганнямі» ЗША.

Джарэд Кушнер і Стыў Уіткаф падчас візіту ў Маскву ў пачатку верасня 2026 года. Фота: Mikhail Metzel / Pool Sputnik Kremlin via AP
Зяць прэзідэнта ЗША на перамовах у Осла паўтарыў патрабаванне Трампа спыніць удары па расійскіх НПЗ, піша Axios.
Крэмль заявіў, што Кіеў сваімі атакамі ўступае «ў сур’ёзную супярэчнасць з мірнымі намаганнямі» ЗША.
Напярэдадні ў Осла адбыліся перамовы пасланніка амерыканскага лідара Стыва Уіткафа, прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, прэзідэнта Фінляндыі Аляксандра Стуба і прэм’ер-міністра Нарвегіі Ёнаса Гара Сторэ. Кушнер з-за хваробы браў удзел у сустрэчы па відэасувязі
Учора ў Крамлі заявілі, што Расія спадзяецца ў бліжэйшы час арганізаваць сустрэчу Пуціна з Уіткафам. Сёння Уіткаф прыляцеў у Расію.
Каментары