Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Адзенне выпусціў маскоўскі магазін KM20, заснаваны беларускай Вольгай Карпуць.

У новым кліпе спявак зняўся ў лонгсліве з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі, піша Mash.
Мерч выпусціў маскоўскі канцэпт-стор KM20, заснаваны ўраджэнкай Мінска Вольгай Карпуць, у калабарацыі з амерыканскім брэндам. На прынце — твар з кінаплаката фільма 1985 года «Ідзі і глядзі» рэжысёра Элема Клімава: 16‑гадовы хлопчык Флёра, які перажыў смерць родных і спаленне беларускай вёскі.
Акрамя татуіровак і пірсінгу, дызайнеры дадалі яму яркія колеры і надпіс «Маркіроўка дыстанцыі».

Яшчэ вясной 2025 года ў самога Ягора Крыда ўзнікалі праблемы з арганізацыяй канцэртаў у Беларусі. Улады краіны адмянілі яго выступленне. Аднак нядаўна артыст намякаў на вялікі канцэрт у Мінску.
Вольга Карпуць, уладальніца крамы KM20, адмовілася размаўляць з Mash.
Вольга Карпуць нарадзілася ў Мінску ў 1983 годзе. Карпуць вядомая перадусім як прадпрымальніца ў індустрыі моды. У 2009 годзе адкрыла KM20 — магазін, які прадае адзенне расійскіх і замежных дызайнераў і выпускае супольныя калекцыі з брэндамі.
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары