Каментары да артыкула

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?

  • .
    24.10.2026
    Вада як акумулятар цяпла, больш інерцыйны за паветра, згладжвае рэзкія пахаладанні і пацяпленні.
    І сама па сабе (халодна - вярнуўся ў ваду, пагрэўся), і праз уплыў на лакальны мікраклімат побач з вадаёмамі.
  • D
    24.10.2026
    То есть нам сейчас на каждом углу вешают лапшу на уши, что потепление на 1,5 градуса - это катастрофа из катастроф. И вот-вот, если мы все дружно не пересядем на электромобили и не поднимем акцизами цены на бензин до 5 евро, то произойдут НЕОБРАТИМЫЕ климатические изменения, все растает, всех затопит и атмосфера станет сплошь из углекислого газа. Навсегда!
    А оказывается в истории земли и ныне живущих на ней обитателей были периоды, когда температура была на 10 (!!!) градусов выше нынешней. И заметьте, тогда не было ни авто, ни заводов, и даже самих гомо сапиенсов! Как же так произошло, дорогая редакция? Без этих "убийственных" выбросов "парниковых газов", устраиваемых этими мерзкими неэкологичными человеками ???
    И как же так вышло что такой просто супер-необратимый супер-перегрев взял и обратился в ледниковый период???
    Сам!!!
    Без "спасительных" акцизов и запретов на выбросы СО2 !!!
  • .
    24.10.2026
    Па-першае, ніхто не сцвярджаў, што сучаснае пацяпленне толькі адзінае ў геалагічнай гісторыі. Як раней адбывалася, мабыць, для Вас і шок-навіна, аднак усё гэта вучаць у школе.
    Па-другое, спецыфіка сучасных змен клімата ў антрапагенных прычынах і непараўнальна хуткай дынаміцы, на парадкі хутчэй папярэдніх натуральных змен.
  • школьнік
    24.10.2026
    D, усё так, за тысячы і мільёны гадоў клімат значна змяняўся.
    Быў і ледавіковы перыяд і больш цёплыя часы.
    Але гэта ніяк не супярэчыць таму, што пацяпленне на больш чым 1.5 градусы будзе мець катастрафічныя наступствы для чалавецтва.
    У эпоху дыназаўраў людзей яшчэ не было. Таму нельга казаць "раней было цяплей - і нічога страшнага". Наадварот, тое, што амаль усе дыназаўры вымерлі, якраз і паказвае катастрафічнасць такіх змен.

    Наконт прычын змен - і ў тыя дагістарычныя часы, як і зараз, яны залежылі ад сонца і ўзроўня вуглякіслага газу. Больш цяпла - разрастаюцца лясы, якія паглынаюць вуглякіслы газ і ахалоджваюць атмасферу.

    Яшчэ адзін фактар - хуткасць зменаў. Натуральныя працэсы звычайна працякаюць павольна. Гэта дае час экасістэмам адаптавацца.

    Чалавецтва зараз адказнае за такую колькасць выкідаў, што тэмпы зменаў значна перавышаюць натуральныя працэсы.

    То бок: змены ўжо адбываюцца. Уздзеянне чалавека відавочнае для кожнага, хто займаецца навукай. Так, напэўна нават у негатыўным сцэнары (калі людзі працягнуць сцвярджаць "гэта не мы, гэта яго само"), нейкая частка чалавецтва захаваецца. Але якая частка (0.5, 0.1) і ці захаваецца сучасная цывілізацыя - пытанне

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць