Каментары да артыкула

У Гомелі жанчына ледзь выжыла, павячэраўшы бледнымі паганкамі. Google запэўніў яе, што гэта сыраежкі

  • Лясы
    23.10.2026
    Што ежы няма у́ крамах??? Пруцца па гэныя грыбы у́ лясы ды збіраюць рознае лайно
  • не забудем, не простим!)
    23.10.2026
    вражеский гугл пытался убить белоруску ;)
  • Намасце
    23.10.2026
    Вы яшчэ у Штучнага Інтэлекту спытайце! Ён з задавальненнем пачастуе вас паганкамі. У яго місія такая ... :)
  • Йоў
    24.10.2026
    Намасце, напэўна яна і пыталася ў гугл-ленз, там як раз фота на распазнаванне адпраўляецца. А той гугл ёй - добрая сыраежка, вам падказаць найлепшы рэцэпт прыгатавання? (і не прычэпішся, бо пад кожным адказам напаміналкі пра магчымыя памылкі, але іх ігрануюць як і страшылкі на пачках цыгарэт).
  • М
    23.10.2026
    Гэта страшна, што у абласным шпітаоіне могуць паставіць дыягназ. Колісь загадчык аддзялення хуткай дапамогі у Менску па тэлебачанні так і казаў, што у раённых шпіталях Вялікая праблема што з гэтым дыягназам, думаюць што прайшло. Хаця ёсць ржактыў які хутка усе вызначае.
  • Жах на дроце
    23.10.2026
    Калі ты сам не разбіраешься ў грыбах за цябе Гугл альбо ШІ гэтага не зробіць.
  • Сумнева
    23.10.2026
    Можа яна зверху гэты грыб фоткала. Вось Гугл і вызначыў як сыраежку.
  • feafania
    24.10.2026
    Сумнева, неабавязкова, асабліва, калі маладая, я нядаўна маладую паганку зрэзала - зверху трохі нагадвала сыраежку, але адразу выклікала сумнёвы. Было відаць, што ножка пачынала патаўшчацца ўнізе, але не гэта было галоўнае. Ножка ўнутры рыхлая, а ў сыраежкі - заўсёды ломкая.
  • Кто эти люди
    24.10.2026
    Я городской в 3м поколении, и то не представляю, как бледную поганку спутать с сыроежкой. Ну еще с зонтиком каким, да и то это надо других интересных грибов поесть сначала.
  • feafania
    24.10.2026
    Кто эти люди, лёгка, калі сыраежка зялёная. Я зялёныя бяру вельмі асьцярожна.
  • Грыбнік
    24.10.2026
    Зусім не разумею, які сэнс увогуле нават мінімальна рызыкаваць з гэтымі грыбамі. Гэта каб у цябе не было чаго есці і толькі падножны корм ратуе - тады зразумела. А тут жа, здаецца, жанчына нармальна забяспечаная, не з грамадскага дна. І, як з відэа відаць першага, грыбоў набрала таксама і нармальных, такіх, адносна якіх ніякіх сумневаў няма - і баравікі, і чырвонагаловікі, і бабкі. Ёсць з чаго прыгатаваць сабе грыбны абед ці вячэру.

    Ну вось на фіга табе яшчэ гэтыя сыраежкі, у якіх ты толкам не разбіраешся і адносна ядомасці якіх сумняешся? Тут жа нават пра ашчаджэнне грошай ніякае казаць не выпадае, бо колькі там наедку і эканоміі з тых дзвюх грыбных шапак? Нейкая проста такая дурасць людская, нічым не вытлумачальная - і нічога больш.
  • Рупары мас-медыя штурхаюць на подзвігі
    24.10.2026
    Грыбнік, Можа яна ў гэты момант думала аб маладым прыгожым хлопцу - грудзі колам і пакрытая невялікімі кучаравымі валасамі? Вось, і збірала, што знайшла.
    Але калі глабальна - то яна ахвяра мас - медыя, масавай істэрыі. Гэта як з пахуданнем ці маскамі для скуры.
    З усіх ціктокаў трубяць аб грыбных подзвігах, аб мільёнах тон намалоту. І тыя каму гэта аб'ектыўна не трэба ідуць у лес і там губляюцца ў вялізным выбары.
    Некаторыя мае таварышы, што ніколі нават па лесе не хадзілі, таксама ў гэты перыяд пачынаюць распытваць пра грыбы, пра апенькі і маслёнкі, белых і шэрых, я магу расказаць, але ва ўсіх грыбоў ёсць неядомыя копіі, і наогул яно вам трэба.
  • AD
    24.10.2026
    Ну я вот вырос в деревне, но сыроежки брать баюсь , что бы не спутать их с бледной поганкой. Беру баравики, махавики, лисички
  • Ого
    24.10.2026
    AD, как? Как их можно спутать? У поганки юбка и огромный клубень на ножке всегда, у сыроежки - никогда.
  • циник
    24.10.2026
    Галавы няма
  • яна белая
    24.10.2026
    .... у цалкам акадэмічным слоўніку назва іншая :
    поганка
    паганка , -кі
    бледная поганка — белая паганка
  • 453543
    24.10.2026
    Бледную паганку лепш гатаваць сумесна з мухаморамі. Вельмі добрая страва атрымліваецца. Вы маеце вельмі прыхожы колер ванітаў і паносу, і гарантавана ўжо памрэце. А калі без жартачак, то ў мяне пытанне: навошта цягнуць у рот усялякую каку, ды яшчэ такую, дзе гарантавана 50:50 можа быць смяротная атрута?
    І яшчэ. Экалогія ў нас непрадказальна змянілась. Тыя грыбы, рэальна добрыя яшчэ некалькі гадоў таму, у гэтым годзе могуць быць ядавітымі. Навошта гэта рызыка?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць