Свет1313

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе

Яна працягнецца некалькі дзён.

Фота: Mahmoud Illean / AP

Ізраільская армія і сілавыя структуры пачалі маштабную антытэрарыстычную аперацыю ў раёне Хеўрона на Заходнім беразе ракі Іардан. Яна працягнецца некалькі дзён, піша Bild.

Падставай стаў напад на ізраільскіх вайскоўцаў раніцай 23 кастрычніка, у выніку якога двое салдат загінулі, яшчэ трое атрымалі раненні. Двое меркаваных палесцінскіх нападнікаў былі забітыя.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што вайскоўцы прадухілілі «буйны тэракт», і распарадзіўся неадкладна блакаваць Хеўрон.

Увечары ізраільская армія і служба ўнутранай бяспекі ШАБАК паведамілі пра пачатак сістэматычных ператрусаў. 

«Сілы прыступілі да мэтанакіраванага, дакладнага і ўсебаковага абследавання тэрыторыі, каб выявіць і ліквідаваць тэрарыстычную інфраструктуру і зброю», — гаворыцца ў іх сумеснай заяве. 

У аперацыі таксама ўдзельнічаюць памежная паліцыя і грамадзянская адміністрацыя. Па сцвярджэнні ізраільскага боку, асноўныя дзеянні абмежаваныя раёнам, адкуль дзейнічалі нападнікі.

Сілавікі блакавалі Хеўрон і суседні горад Хальхуль, усталяваўшы дарожныя загароды. Мясцовыя жыхары могуць пакінуць ачэпленую тэрыторыю толькі праз тры спецыяльна вызначаныя пункты пасля праверкі. Вайскоўцы таксама маюць намер знесці незаконныя пабудовы, якія, паводле іх ацэнкі, уяўляюць пагрозу бяспецы.

Адначасова аперацыі праходзяць у дзясятках іншых населеных пунктаў Заходняга берага. Абвастрэнне адбылося за некалькі дзён да парламенцкіх выбараў у Ізраілі, прызначаных на 27 кастрычніка.

Каментары13

  • бабруйчанін
    24.10.2026
    Карацей
    Каб павялічыць рэйтынг Нетаньяхібэнгвіра сустрэчы з Андрюшэй Макарэвічам замала
  • Хава нагіла
    24.10.2026
    Апазіцыя кліча Нетаньяху пра-палестынскім.
  • Самаритянин
    24.10.2026
    У Израиля своё СВО. Как и у РФ,у них тоже есть свои оправдания для превращения городов в руины и убийств женщин и детей - это всего лишь побочные жертвы. Понимать надо!

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург16

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць