Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці
Мужчына ўжо сядзеў за забойства, цяпер за новае злачынства яму можа пагражаць расстрэл.
У вёсцы Альгомель Столінскага раёна ва ўласным доме знайшлі целы 64‑гадовай пенсіянеркі і двух яе сыноў узростам 37 і 40 гадоў.
За трайное забойства затрымалі 33‑гадовага мясцовага жыхара, ён хаваўся ў той вёсцы ў доме знаёмай.
У дзень забойства браты пілі разам з ім. Падчас застолля ўзнік канфлікт, падчас якога госць схапіў нож і спачатку забіў двух братоў, а затым іх маці.
Падазраваны раней ужо сядзеў за забойства. Яму пагражае аж да расстрэлу.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары
Можна зрабіць каб злодзей мучаўся ўсе жыццё на пажыццёвым,або каб атрымаў ўсе мукі гэтага свету адразу- калі спаліць жыўцом. Я супраць смяротнай кары, але некаторых я бы спаліў жыўцом.
Ему и 5 млн. Беларусов для "рабства" хватит...