Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?
За дзевяць месяцаў 2026 года найбольшую долю імпартных тавараў у продажах беларускіх крам складалі свежая садавіна і арэхі, рыба і раслінны алей. Беларускія вытворцы, у сваю чаргу, дамінуюць у продажах яек, мяса і гародніны, вынікае з апублікаваных звестак Белстата.

З пачатку года да канца верасня доля імпарту ў продажах свежай садавіны і арэхаў дасягнула 88,3%. У рыбе яна склала 85,1%, а ў раслінным алеі — 84,9%.
Значная доля імпартных тавараў таксама ў іншых катэгорыях. На імпартныя крупы прыпадала 59,5% продажаў, на яблыкі — больш за 55%, на макарону — 43,3%, на шакалад і кандытарскія вырабы з какавы — 41,6%. Доля імпартнага дзіцячага харчавання склала амаль 33%.
Беларускія тавары цалкам займаюць рознічны рынак яек: іх доля ў продажах за дзевяць месяцаў склала 100%. Больш за 99% прыпадае на беларускія прадукты ў катэгорыях масла і рапсавага алею, а таксама гарэлкі. У большасці сегментаў мясной прадукцыі і мясных кансерваў доля айчынных тавараў складае ад 90% да 99%.
Белстат таксама апублікаваў даныя пра фізічныя аб’ёмы рознічных продажаў. За апошнія 12 месяцаў беларусы купілі прыкладна на 19% больш мясных кансерваў, на 17,1% больш алкагольных лікёраў, на 15,6% больш цукру і на 14,6% больш агароднінных кансерваў і сокаў. Продажы рэпчатай цыбулі і рыбных кансерваў павялічыліся амаль на 11%.
У цэлым па выніках верасня фізічныя аб’ёмы рознічных продажаў харчовых прадуктаў у асноўным выраслі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Найбольшае падзенне зафіксавалі ў продажах пладовых вінаў — на 17,4%. Продажы сухіх дзіцячых сумесяў і каш зменшыліся амаль на 7%.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары