Каментары да артыкула

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ

  • Апэль
    24.10.2026
    Чаму маўчаць беларускія праваабаронцы, Прэзідэнтка Ціханоўская і Каардынацыйная рада? У 2020 годзе французы нас падтрымалі, а мы маўчым!!!
  • Ьлэпа
    24.10.2026
    Апэль, хто бабе перашкаджае падтрымаць французаў? Дуй у Парыж і падтрымлівай. Ці без Ціханоўскай ня можаш абыйсціся?
  • Протестовец
    24.10.2026
    Неужели все исламисты? Ужас! Вот бы посмотрели на беларуский протест, мы то знаем как протестовать, могли бы и французов научить!
  • ёсць чым "ганарыцца"
    24.10.2026
    Протестовец , валет можа паучыць Макрона бегаць з аўтаматам без ражка, а карпянкоў - вітрыны біць, а губазік - катаваць і мучаць, потым на судах лжэсведчыць.
  • sky9
    24.10.2026
    Протестовец , нет конечно, есть куча полезных ид**ов
  • Дзмітрый
    24.10.2026
    Ленин, 1917г:
    – Товарищи! Мы ограничим рабочие часы! У нас будет 6-дневная рабочая неделя и 10-часовой рабочий день!
    – Уррраааа!
    – Товарищи! У нас будет 5-дневная рабочая неделя и 8-часовой рабочий день!
    – Уррраааа!
    – Товарищи! У нас будет 4-дневная рабочая неделя и 6-часовой рабочий день!
    – Уррраааа!
    Поварачивается к Троцкому:
    – Лев Давыдович, я посмотрю, они совсем работать не хотят!
  • Багет
    24.10.2026
    Цікавае назіранне. На фота пласцелінскіх ануч (4) больш, чым францускіх сцягаў (2̀), а таксама 2 лгбт і 8+ камуністычных.
  • Протестовец
    24.10.2026
    Багет, вот если бы один длинный-длинный французский флаг, да вдоль елисейских полей, вот тогда бы круто было!
  • прыклады ў Беларусі не працуюць
    24.10.2026
    >Аднак пасля групы агрэсіўна настроеных маладых людзей, якія далучыліся да хваста калоны дэманстрантаў, уступілі ў сутычкі з паліцыяй, закідваючы праваахоўнікаў камянямі і іншымі прадметамі.
    ==========================
    Гэтай тактыткі пратэстаў шмат гадоў, а мо і дзесяцігоддзяў. Гэтыя маладзёны неабходны для любыхх пратэстаў, каб паліцыя не хапала ўсіх пратэстоўцаў агулам, як гэта было ў Беларусі, дзе карнікі нібы гіены выхоплівалі дэманстрантаў з натоўпу, а астатнія разбягаліся. У Францыі такого не будзе, бо паліцыя атрымае па шчам. Можаце мінусаваць колькі заўгодна, але любая улада разумее толькі сілу вуліцы. І галоўнае, гэтых маладзёнаў ніхто і ніколі не праганяе з пратэстаў, як гэта было ў Беларусі, бо астатнія ведаюць, што менавіта яны бяруць на сябе асноўны цяжар гвалту з боку паліцыі. Таму французы дабіваюцца свайго, а міралюбівыя беларусы пахаваліся пад венікамі.
  • UFO
    24.10.2026
    прыклады ў Беларусі не працуюць , залежыць ад мэты. Калі мэта нешта данесці, то дэманстранты зацікаўленыя, каб не выглядаць маргіналамі, таму такіх правакатараў і выганяюць. А калі мэты нешта данесці няма, а мэта стырыць пару айфонаў і торбу біркен, то пагаджуся, лепей хай паліцыя зканцэнтруецца на самых адмарожаных. І чым болей яны адмарожаныя, тым болей ўвагі паліцыі да іх, а не да цябе.
    Французкія ўлады, гэта не Беларускі рэпрэсіўны аппарат і яны ня былі заўважанныя ў рабенні той чарнухі, якая 30 гадоў рабілася ў Беларусі. Тым больш, ці не здаецца дзіўным, рабіць пагромы ў той краіне, ў якой ё выбары і любыя палітычныя пытанні можна вырашыць на выбарах? Ці можа, прычына ўсёж такі ў тым, што саміх пытанняў няма, таму і пагромы?
  • прыклады ў Беларусі не працуюць
    25.10.2026
    UFO, Я так разумею каментатары поўныя нубы што тычыцца палітычнага жыцця французаў. Яны пратэстамі Дэ Голя скінулі, а бойкі з паліцыяй пачаліся ячшэ ў 60-х. Таму у Францыі і існуе такая сацыяльная палітыка. Не праз міласць улады і капітала, а праз актыўнасць самаго грамадства. І паліцыя там не чапае мінакоў менавіта таму, што можа атрымаць адказ, а не таму, што там дэмакратыя. Бачыў відэа, як "пратэставалі" амэрыканскія студэнты. Селі і сядзяць, а коп ідзе і па чарзе палівае іх газам. А тыя сядзяць як авечкі. У Францыі такое немагчыма і таму французы лакаматыў сацыяльных дасягненняў чалавечай цывілізацыі. Іншыя краіны глядзяць і пачынаюць сацыяльныя рэформы праз страх пратэстаў у сябе, улічваючы што ў шмат якіх краінах яшчэ і каралі сядзяць. Чулі пра рэвалюцыю зумераў у Непале? Колькі дзён ім хапіла каб вырашыць пытанне? А вы тут на французаў яшчэ гоніце.
  • верховенство Закона
    25.10.2026
    мочіть надо дічь... Дэмакратыя - гэта не ўседазволенасць.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць