Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць
-
26.10.2026"гэта ўсё". Вызваленне некаторых палітзняволеных гэта не ўсё, што трэба зрабіцья каб сеяць санкцыі.
-
26.10.2026Ну гэта вы «Або крыжык зніміце, або трусы надзеньце»
-
26.10.2026Не для вызвалення агентаў КДБ.
-
26.10.2026Санкцыі супраць народа, але ж не адрасныя. Розум ці разуменне там у кагосьці засталіся?
-
26.10.2026Сярод гэтых так званых "санкцый супраць рэжыму" насам рэч есць і санкцыі супраць беларусаў, беларускага народу, грамацуай супольнасці, палітвязняў.
Жадаюць гэта прызнаваць Офісы і кабінеты ці не, а факт застаецца фактам.
Гэта банкаўскія абмежаванні ўласных рахункаў, перашкоды вучобай ў Эўрапейскіх навучальных ўстановах, перасячэннем мяжы, візы і гд.
Ад гэтых "санкцый" рэжыму не кепска. Ад іх пакутаюць людзі, ворагі рэжыму, беларуская супольнасць. Сам рэжым зацікаўлены ў тым каб ў беларусаў былі цяжкасці з жыццем і вучобай ў Эўропе, цяжкасці з перасячэннем мяжы і цяжкасці з ўласным прыватным гандлем, набыццю любых рэчаў для ўласнага карыстання. -
26.10.2026U, Так cярод гэтых так званых "санкцый супраць рэжыму" насам рэч есць і санкцыі супраць беларусаў, беларускага народу, грамадскай супольнасці, палітвязняў.
-
26.10.2026Калій Масковіі не пад санкцыямі.
Масковія зацікаўлена ў тым каб Белкалій заставаўся пад санкцыямі і каб Беларусь была цалкам зачынена ад ўсяго іншага цывільнага свету ператварыўшыся ў лнр днр, Абхазію і Асецію, не мела ніякай іншай мяжы акрамя як з Масковіяй і ніякага іншага гандлю акрамя як праз Масковію.
Патрабаваць ізаляцыю беларускага народу - гуляць ў дуду Масковіі. -
27.10.2026J20, "Калій масковіі не пад санкцыямі." Так, пра гэта даўно Зянон даўно піша , пра пакт левакоў з імперыяй д'ябла супраць нашай краіны. Кожны разумее што ў нас толькі 2 мяжы, а яны уся роўна ціснуць піхаюць нас ў арду.
-
26.10.2026Пакуль што расейскі калій не пад якімі не пад санкцыямі.
Каб гандляваць белкаліям належыць гэты калій накіроўваць выключна ў парты Масковіі і везці выключна праз чыгунку Масковіі фінансуючы такім чынам ваенны бюджэт Масковіі і вайну.
А ўся так званая "сінхранізацыя" мае мэту прыраўняць беларусаў з маскавітамі.
Сення ў дронах Масковіі знаходзяць запчасткі ад ЗША і краін Эўразьвязу. Трапілі яны ў Масковію праз шэраг транзітных краін, не праз Беларусь. Ніякая "сінхранізацыя" не адменіць транзітны гандаль праз Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан, Туркменістан, Малі, Чад, Парагвай і гд.
Можна крычаць колькі заўгодна пра ціск і санкцыі, але людзям ад гэтага лепш не будзе. Рэжым пляваў на людзей і на эканоміку яму пляваць.
Ад візавых абмежаванняў рэжуму не блага. Ен сам супраць таго каб беларусы ехалі ў Эўропу, вучыліся там ці захоўвалі нейкія сувязі з Эўрапейскім ладам жыцця. -
28.10.2026Сама нядаўна да скардзілася, што не магла банкаўскі рахунак за мяжой адкрыць, бо беларуска. І ўсё роўна мала ёй санкцый.
Заблакуйце ёй яшчэ што-небудзь. З першага разу не дайшло, што яе санкцыі б'юць не па рэжыме, а па простых беларусах.
Раней зусім іншае казала.
А цяпер вось гэтыя тры пункты - "гэта ўсё", што яна патрабуе ад рэжыма.