Грамадства

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Яшчэ нядаўна Валерыя Баброўнік прасіла параіць добрага стаматолага, каб выдаліць зуб мудрасці. У выніку гэтая маніпуляцыя прывяла да смерці маладой жанчыны.

Валерыі Баброўнік было 30 гадоў, яна працавала намесніцай загадчыка па медыцынскай частцы Старобінскай гарадской бальніцы і спрабавала раскручваць лайф-стайл блог у інстаграме.

Напрыканцы верасня доктарка-блогерка шукала парады ў Threads — яна прасіла параіць добрага стаматолага, які здольны зрабіць складанае выдаленне зуба мудрасці: «Вельмі хвалююся, стаматолагі ў маім горадзе адмовіліся выдаляць, бо трэба пілаваць костку (корань пайшоў у костку)».

У выніку Валерыя паехала ў Мінск у прыватную клініку «Стамарус», дзе ёсць паслуга лячэння зубоў у сне. 

На сайце клінікі пазначана, што для агульнай анестэзіі тут выкарыстоўваюць два прэпараты — «Севафлуран» (газападобны анестэтык) і «Прапафол» (унутрывенны прэпарат).

Яны абодва шырока выкарыстоўваюцца ў хірургіі — для здаровага 30‑гадовага чалавека рызыка памерці ад такой анестэзіі вельмі нізкая (гаворка ідзе пра адзінкавыя выпадкі на сотні тысяч наркозаў). 

Але ў рэдкіх выпадках магчымыя спыненне дыхання, цяжкія парушэнні сардэчнага рытму або спыненне сэрца, моцная алергічная рэакцыя, траплянне змесціва страўніка ў лёгкія.

Валерыя не прачнулася пасля наркозу. Што дакладна здарылася, пакуль невядома. Імаверна, гаворка ідзе аб праблемах з сэрцам, якія ўзніклі нечакана. 

Развітанне з ёй адбудзецца заўтра ў Мікашэвічах. 

У Валерыі засталіся муж і сын, які вучыцца ў другім класе.

Усяго тыдзень таму яна радавалася, калі сустракала хлопца са школы: «Быць мамай — гэта пражываць яшчэ адзін шчаслівы дзень, забіраючы дзіця са школы, гледзячы, як ён ляціць да цябе абняцца, а потым разам па дарозе дадому акунуцца ў дзяцінства і гуляць». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5013

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

Мінчук паказаў, як разам з суседзямі прывёў у парадак пад’езд18

9 модных сукенак гэтага сезона восень-зіма5

У Сербіі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары: Вучычу супрацьстаіць студэнцкі рух

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць