Каментары да артыкула

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

  • Балотны ліс
    02.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • во
    02.11.2026
    а мне ИИ сказаў, што ў мяне Няптун у Казяроге (3-ч хата), і што я ўмею структурыраваць хаос.. а гэта як?
  • Гараскоп
    02.11.2026
    во, Няптун у Казяроге дае ілюзорны падыход у палітыцы. Наіўную веру, што ўладу (дыктатуру)можна змяніць праз інтэрнэт, праз віртуальныя аб'яднанні.
    Яго маюць народжаныя ў 1984-1998 гадах.

    Самая трапная назва, якая прыклеілася да гэтага пакалення ў палітыцы - "невероятные".
  • ХВ
    02.11.2026
    во, а ШІ немагчыма арыштаваць і пакараць. Таму што хоча, то і нясе. Бо няма ў яго аніякай адказнасці.
  • во
    02.11.2026
    Гараскоп , але ж я не з гэтага пакалення) і адна з тых, у каго ілюзій наконт 20-га не было.. хаця канечне такой жэсці ніхто з людзей не мог уявіць
  • во
    02.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • телескоп в
    02.11.2026
    Гараскоп , вы Марыю и Ковалевского, а также Цэпкал имеете ввиду?
  • Гараскоп
    02.11.2026
    телескоп в, у Калеснікавай трохі іншае. У яе ілюзія/сляпая вера/эмацыйная вера ў тое, што дыктатуру можна перамагчы законным шляхам. (Нептун у Стральцы з Чорнай Луной плюс некаторыя іншыя паказчыкі). Аспект яе Нептуна з Плутонам у Вясах дае магчымасць кіраваць вялікім натоўпам "чароўнай музыкай", "чароўнай флейтай", але Чорная Луна дае негатыў. Чароўная флейта, якая спвявае пра "ўсё будзе па законе" вядзе натоўп не туды...

    Пры гэтым паказчык яе светлай праграмы Белая Луна ў Тяльцы з некаторымі іншымі планетамі ўказвае на тое, што захаванне міру, мірныя перамовы, захаванне жыццяў дзяцей, жанчын, людзей у цэлым - гэта сапраўды яе светлая/пазітыўная праграма.
  • во
    02.11.2026
    ХВ, каму як.. калі пытаць абы-што, то такі адказ пэўна і атрымаеш, не?)
    мне дык норм дапамагае.. не ўяўляю, як без яго жыла...
  • Национал-капиталист Беларуси
    02.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • .
    02.11.2026
    Вы так часто и старательно подчеркиваете свое отношение к большим деньгам, что очень хочется спросить: какая сейчас стипендия в Беларуси? На пельмени и пиво хватает, если экономить? Не сильно голодаете?
  • Это вдеь правда
    02.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • .
    02.11.2026
    Ад імя "Национал-капиталист Беларуси" ва ўсё рэлевантнае і нерэлевантнае піша Indrid Cold.
    Нейкая піянерская ІПСА супраць нелюбімага ім Пракапені.
  • Але
    02.11.2026
    А гэта быў сакрэт... Цікава.
  • масквацэнтыкі
    02.11.2026
    Але, ЁСЦЬ 2 шляхі толькі дзеля нас сёння 1) дамаўляцца з Трампам і Лукой (Зянон, Трамп ,Марыя і мы нацыяналісты) праз адлігу 2) ці з імперыяй д'ябалу дамаўляцца пра капітуляцыю РБ (масквацэнтыкі , ЭЗ левакі - 5 калёна- здраднікі - "рпц" фанатыкі, СТАЛЫЯ камуністы .) Іншых шляхоў няма . Якім шляхам трэба нам рухацца наперад ?
  • Рухавік
    02.11.2026
    масквацэнтыкі , А што для вас гэты "перад". Мэта якая?
  • прыярытэт нумар адзін - існаванне Беларусі
    02.11.2026
    Рухавік, мы з Пазьняком лічым дзеля што дзеля нас літвінаў-беларусаў прыярытэт нумар адзін - існаванне Беларусі, яе незалежнасць і суверэнітэт. І любыя падыходы павінны сыходзіць менавіта з гэтага . Вы з гэтым падыходам- кодам згодны ?
  • Рухавік
    02.11.2026
    прыярытэт нумар адзін - існаванне Беларусі, Безумоўна. Але не стаўце ў адзін радок спадарожнікаў на гэтым шляху разам з Пазьняком нейкую "Марыю", калі гэта Калесьнікава, то яна завядзе вашую калону туды, куды яна завяла пратэст у 20-м годзе.
  • Цывільны
    02.11.2026
    Правільней казаць не маршаў, а бессэнсоўнага хаджэньня якое не мела аніякага значэньня. Сам удзельнічаў таму ведаю пра што кажу.
  • Someone
    02.11.2026
    Цывільны, але ж ён перажывае каб лаўры правільна падзялілі.
  • Хм
    02.11.2026
    Someone , я б сказаў, разстаўляе кропкі над "і".

    Ці былі хаджэнні бязсэнсоўнымі? З аднаго боку, яны прадказальна ні да чаго добрага не прывялі. З іншага - трохі разкалыхалі апалітычнае "балота", якое прынамсі на нейкі час адчула сябе грамадствам. Будучыня пакажа, ці мела гэта сэнс.
  • Сумна
    02.11.2026
    Хм, Тут ужо зараз зразумела, што гэтыя бессэнсоўныя хаджэнні проста каналізавалі энергію пратэста і злілі яе ў пустэчу.
  • Хм
    02.11.2026
    Сумна, інакш гэтая энергія проста паступова выпарылася б.
  • Вполне верю
    02.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Пытанні
    02.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Национал-капиталист Беларуси
    02.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Alena
    02.11.2026
    Дык вось ён хто, наш герой! Гэта не ціхушнік, гэта Пальчыс, - не бейце яго )
    Вярніце яму лаўры за 2020 год, і мядаль выдаць!
    Ён нам раскажа пра "сучасную палітычную гісторыю"... 🤔
  • O
    02.11.2026
    Alena,
    «— Кто, по-вашему, этот мощный старик? Не говорите, вы не можете этого знать. Это — гигант мысли, отец русской демократии и особа, приближенная к императору».
  • Невероятно!
    02.11.2026
    Alena, "Лаўры 20-га году"... Мошчна сказаў! Проста ў два словы вызначыў сутнасць сітуацыі.
  • Алесь
    02.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Нейкае непаразуменне
    02.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • імя
    02.11.2026
    Дзякуй, што 500 000 у Менску сказалі разыходзіцца
    А пасля хбірацца толькі па нядзелям
  • Сціплейшыя
    02.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Алесь.
    02.11.2026
    Аказваецца, што спецслужбам можна было адразу раслабіцца, бо за справу ўзяўся спецыяліст па вулічных акцыях Пальчыс. Сапраўды больш ідыёцкага плана па вулічных акцыях прыдумаць было не магчыма. Твор Пальчыса і К - "што трэба зрабіць, каб вулічныя акцыі ў удзелам мільёна грамадзянаў у 9-ці мільённай краіне не прывялі да змены ўлады". Пальчысу і К трэба выйсці на міжнародны рынак і прапаноўваць свае паслугі па арганізацыі акцый: "Выпусцім пару з кожнага масавага пратэсту. 100% гарантыі. За невялікія грошы."
  • Дакж
    02.11.2026
    .... план без плана. !!! .... Или хождение по улицам !!!
  • Someone
    02.11.2026
    Спачатку Ціханоўскі а цяпер вось гэта. Брыдота. КДБ добра ўсё пралічыў. Быў час іх вывучыць.
  • Лапоть
    02.11.2026
    Someone, Пальчыс - вось гэта? Ты кто такой вообще? Гэбистик, выучивший мову? Спрячься, не отсвечивай, пока мама домой не загнала
  • Што бы гэта значыла?
    02.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Адказ
    02.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Што бы гэта значыла?
    02.11.2026
    Што бы гэта значыла? , пытанне было, чаму ён раней пісаў па-беларуску, а цяпер стаў пісаць па-расейску?
    Чаму рэд.выд.? Ужо і такія пытанні нельга задаваць?
  • Героюнашага часу
    02.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Национал-капиталист Беларуси
    02.11.2026
    Героюнашага часу , есть своя логика в массовых посадках. Режим т.о. показывает свой идиотизм и кровожадность, формируя предпосылки для менее кровавой развязки и крушения псевдосоветского новообразования ЗАО "Беларусь".
  • **
    02.11.2026
    Национал-капиталист Беларуси, Хорошо что не в массовых расстрелах, как в Китае, к примеру.
  • **
    02.11.2026
    М-да, Получается что Позняк был прав, в оценке маршей 2020 года и их организаторов. Прабачце нам, Зянон Станіслававіч, што не паверылі вам тады.
  • Джэк Блэк
    02.11.2026
    **, Нічога, думаю ён прабачыць. Больш за трыццаць гадоў вы яму не верыце. Усё адбываецца як ён кажа, а вы ўсё не верыце і не верыце. Што за ген такі ў людзей- не верыць праўдзе?
  • Перамога хутка
    02.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Someone
    02.11.2026
    Пасля ўсіх паказанняў Пратасевіча, што вымушала яго чакаць з гэтай заявай пакуль Коўл усіх не вызваліў? Ён жа сам кажа што “Ромка” нават па тэлевізары пра яго казаў праўду.
  • БЕРАСЦЬ
    02.11.2026
    О як памяць пра 2020-ы пячэ акупантам. Колькі ботаў набегла ў каменты!
  • .
    02.11.2026
    Наземнае планаванне: так. Каардынацыя ў працэсе: невядома, бо было некалькі момантаў, калі галава марша не ведала, што рабіць далей, і ніхто яе не вёў мэтанакіравана, не адчувалася наяўнасць арганізатараў-каардынатараў. Мабыць, і былі недзе, але дакладна не паўсюдна і не кожны раз.

    Цікава пачуць падрабязнасці. Без прозвішчаў удзельнікаў гэта ўжо бяспечна.

    І, вядома, ўласны аналіз: чаму прымаліся канкрэтныя рашэнні, як на іх сёння глядзяць арганізатары, ў тым ліку, Пальчыс.
  • Someone
    02.11.2026
    ., кропачка, а што там з мараллю і разуменнем дабра ды зла? Цябе не напружвае што нехта ў зямлі ляжыць, сотні тысяч у выгнанні, краіну выкарастылі як лаунчпад для агрэсіі, завезлі ядзерную зброю, а герой тым часам дзеліць лаўры ды выбачаецца перад журналістамі за тое што сваечасова не раскрыў сваю вялікую ролю ў найноўшай гісторыі?
  • .
    02.11.2026
    Мяне напружвае, што нехта здолеў пабудаваць лагічны ланцужок паміж маім папярэднім выказваннем і ядзернай зброяй, выгнаннем, памерлымі ў зямлі, а яшчэ і абвінаваціць мяне ў канцы гэтага ланцужка.
    Спрытнасць узроўню тых, каго Вы звычайна абараняеце: Бондаравай, Азаронка, Пратасевіча. Следчых карных органаў лукашысцкай РБ. Як пракурора паслухаў.

    Не ведаю, як можна папракаць пратэстоўцаў 2020-га ўжо і ў нападзе на Украіну з Беларусі. Па маіх падліках, наадварот, калі б не непрадказальная сітуацыя ў Беларусі, то напад адбыўся б на 1-2 гады раней. Расея чакала стабілізацыі, а Лукашэнка справаздачыўся Маскве пра вяртанне свайго кантролю над Беларуссю.
    А галоўнае, Вы ніколі не заўважаце адказнасць Лукашэнкі і ягоных карнікаў. Заўсёды па стакгольмскаму сіндрому: "Не трэба было выходзіць, трэба было сядзець ціха, цяпер вы адказныя за ўсё, што тыя нарабілі з-за вас".

    Вышэй я сказаў пра неабходнасць працы над памылкамі.
    І спачатку я пачакаю адказаў Пальчыса і іншых арганізатараў, іх рэфлексію, як па стратэгіі, так і па маральных пытаннях.

    Трымайце мінімальны ўзровень, калі спрабуеце разважаць пра гістарычнае і пра лёсы, а не свае крыўды. Заляпаць Сапегу не атрымалася, вырашылі адпомсціць. Працягваеце ментоўскае тыканне, паганялы нейкія прыдумалі. Дробненька.
  • Someone
    02.11.2026
    ., не пратэстоўцаў 2020 а самапрызначага ганарыстага, самадавольнага арганізатара.
    Пратэстоўцы выходзілі бо так падказвала сумленне. А ў арганізатараў павінны быць іншыя мэты і адказнасць. Прыраўніваць іх можа толькі недалёкі чалавек, або хто мае пэўны намер.
  • Someone
    02.11.2026
    ., дарэчы, каб пратэст не адбыўся або меў значна меньшы масштаб, ці рызыкнулі б расейцы напасці з Беларусі з улікам невыкарыстанага пратэстнага патэнцыялу, незачышчанага гамадства з вялікай колькасцю праеўрапейскіх грамадзян што не ўцяклі, адносных свабод на выказванне, не правераных на лаяльнасць эліт ды сілавікоў? Думаю наўрад ці.
    Таму і справакавалі менавіта тое што адбылося, праз радыкальных элементаў па абодва бакі, праплачаных правакатараў, свядомых ды несвядомых, і проста карысных дурняў. Хто тады працаваў на іх за грошы, хто па ідэйных меркаваннях, хто пад прымусам ці несвядома, з глупства, мы яшчэ калі небудзь абавязкова высветлім.
  • .
    02.11.2026
    Значыць, Вы абвінавачваеце Пальчыса на базе "пісаў планы першых маршаў" ў тым, што "краіну выкарастылі як лаунчпад для агрэсіі, завезлі ядзерную зброю"?
    Ну так пабудуйце тое абвінавачванне спачатку. Пажадана на юрыдычнай мове. Ёсць два пункты: A і Z, а як мы трапляем з аднаго ў другое, адсутнічае.
    Прабачце, я не магу за дваіх фармуляваць і спачатку тое, што Вы самі за сябе не зрабілі.
  • .
    02.11.2026
    Што??! Я правільна разумею: маем разгромы 1990-х, 2006, 2010-11, цішыню ў 2015, пасля (ў вашым умоўным сцэнарыі) цішыню або амаль цішыню ў 2020-м.
    І тут Расея: "не, не будзем нападаць на Украіну з Беларусі, бо ў іх 20 год разгромаў і 10 год народнага маўчання, напэўна хаваецца невыкарыстаны пратэстны патэнцыял, страшна".
  • Someone
    02.11.2026
    ., не, ты няправільна разумееш
  • ***
    02.11.2026
    Т.е. это он виноват в тотальном провале избранной тактики и полном отсутствии стратегии маршей 2020 года?
  • Мда
    02.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • O
    02.11.2026
    ***, задним умом все блистательные стратегические тактики, даже вы...
  • bouquet
    03.11.2026
    O, не все. Были и тогда люди, объяснявшие, что если ты собрал 300,000 человек в одной точке, то не нужно их распускать по домам. Но любители междусобойчиков в Телеграме нас не слушали.
  • Anatol Starkou
    02.11.2026
    Значыць гэта ты вёў народ па Ракасоўскага і далей паварот на Малініна направа, дзе тупік? То бок у тым тупіку, каб АМАП атрымаў прыказ, то ў нас было б некалькі дзясяткаў тысяч палітзнявленных з таго натоўпа. Раней я бочкі каціў за шэты паварот на Малініна выключна на Nexta.
  • Імя
    02.11.2026
    Гэта быў не самы ідыятызм. Самым ідыятызмам быў апошні марш, калі прапанавалі ісці ад Пушкінскай па пр. пушкіна да "плошчы Перамен", дзе трэба прайсці пад двумя чыгуначнымі мастамі і потым перайсці па тром мастам. Стратэгі... Марш быў спынены проста па-дзіцячаму перад першым жа мастом.
  • Спадар
    02.11.2026
    Пальчыс добры арганізатар і каардынатар — бясспрэчна. Але ў самім каментары занадта шмат "Я". Такая публічная камунікацыя можа выклікаць абурэнне ад тых, хто таксама прымаў удзел і пацярпеў. За гэтым "Я" трошкі складана счытваецца пасыл — нават калі Пальчыс усё рабіў, то што гэта значыць сёння? Мінула ўжо больш за 6 гадоў...

    А так агулам Пальчысу рэспект
  • Anatol Starkou
    02.11.2026
    Калі б вы, змагары-2020, і вашы прыхільнікі выйшлі тады на вуліцы, то трэба было выходзіць толькі пад адным заклікам да народа і ўлады, і некалькі мемяцаў, разам з БЧБ СМІ, заклікаць: «Улада, вярні роўны статус рускай і беларускай моў, адпаведна рашэнню рэферэндуму-1995!!» Тады б народ вас падтрымаў. А на Захад народ не хацеў і не хоча. Самі ідзіце на Захад да паноў. Дый прыйшлі ўжо.
  • O
    02.11.2026
    Стратиг, случаем это не твой план блестяще исполнила 10 августа некая Ольга Ковалькова?
    Когда привезла и сгрузила в ЦИК Тихановскую для дальнейшей транспортировки за границу.
    Внезапно для всего штаба и иностранных послов, которые собирались сопровождать ее двумя днями позже во время визита для подачи жалобы.
  • Палітычка з псіхіятрычкі
    02.11.2026
    Эдуард, пірог славы падзелены на лакамыя кускі даўно і самі ведаеце кім. Вам нічога не дастанецца…
  • ))
    02.11.2026
    Пальчик молодец!
  • Інфа 100%
    02.11.2026
    Ад Музэя ВАВ на Стэле да Палаца Незалежнасьці вядуць падземныя танэлі заплянаваныя пры будоўлі Парка Незалежнасьці. Стратэгічны аб'ект. Таму "касманаўты" там тыднямі й стаялі. А Пальчыс знаыцца сам дадумаўся. Ну да ну да
  • .
    02.11.2026
    Там адлегласць 400 метраў. Не памятаю, каб там шчыт працаваў пры будаўніцтве.
  • .
    02.11.2026
    А не, пераблытаў з Нацмузеем. Да Музея ВАВ, калі не пад рэчышчам, 1.3 км. Гэта ўжо пра сакрэтны перагон метро.
    Прыдумаюць жа. Як пра тунэль для карэты ад Міра да Нясвіжа.
  • Пытанне
    02.11.2026
    План сабрацца 9 жніўня каля Стэлы, планы першых 8 маршаў, «План Перамогі» і практычна кожны вялікі тэкст, які вы чыталі ў NEXTA, «Беларусь головного мозга», МКБ і гэтак далей, — усё гэта было напісана мною або зыходзіла пераважна ад мяне/

    Пытанне першае: чаму каля Стэлы? Адкрытай пляцоўкі, якая праглядаецца відэаназіраннем з усіх бакоў,і вельмі зручнае месца для пад'езда з усіх бакоў аўтаўакаў і спецтэхнікі?
    І дзе мірным пратэстоўцам, якіх ніхто не папярэджваў нават пра элементарныя меры самаабароны, няма дзе схавацца ў чыстым полі ад куль і грантаў?
    Людзі пайшлі на Стэлу прама з выбарчых участкаў у шортах і майках. У чым былі.
  • Адказ
    02.11.2026
    Пытанне , адкрытая пляцоўка была патрэбная, каб людзі маглі туды падыйсці. Яе проста вельмі складана цалкам перакрыць. Той жа Праспект Незалежнасці лёгка перагароджваецца шэрагам сілавіком. Стэлу ж так з усіх бакоў не ацэпіш: там занадта вялікая адкрытая плошча
  • Пытанне
    02.11.2026
    Адказ, хацелася б пачуць адказ Пальчыса.
    І што ноччу можна было вырашаць на Стале? Якія пытанні?
  • Адказ
    02.11.2026
    Пытанне , ніякія пытанні вырашыць такім чынам была нельга. Можна была выказаць сваю нязгоду з вынікамі выбараў.
  • Пытанне
    02.11.2026
    А таксама было мноства камандных чатаў з цудоўных людзей, можна сказаць, «ноўнэймаў», якія ў той момант рабілі фантастычныя рэчы./
    Пытанне другое. Калі ў чатах былі «ноўнэймы», якіх ніхто не ведаў, то дзе гарантыя, што сярод іх не было супрацоўнікаў спецслужб, міліцыі, губазіка, а можа нават і супрацоўнікаў расейскіх спецслужбаў, якія маглі закідваць патрэбныя сілавікам ідэі?

    Вядома, што нават у ЧКБ, якая збірала дадзеныя карнікаў рэжыму пранік агент губазіка Артур Гайко.
  • Пытанне
    02.11.2026
    Пытанне трэцяе. Чаму ні разу арганізатары маршаў не прапанавалі прыйсці да рэальных цэнтраў прыняцця рашэнняў - да будынкаў, дзе нас працоўных месцах знаходзяцца чыноўнікі, дэпутаты. У будні дзень, калі яны знаходзяцца на месцы і дзе народ мог прымусіць іх выканаць закон, падпісаць пэўныя дакументы, зрабіць пэўныя заявы?
    Чаму людзей выводзілі толькі па нядзелях і толькі па тых маршрутах, якія ніяк не перасякаліся з будынкамі ворганаў улады?
  • .
    02.11.2026
    Вы зараз кажаце як свядомы правакатар або ў лепшым выпадку чалавек, які не быў у Беларусі ў 2020-м і да таго.
    Бо сцэнарый захопу будынкаў трэніраваўся карнікамі 10-15 год да 2020-га і шчыльна ў ім да выбараў. З папярэднімі этапамі перакрыцця вуліц, рассячэння натоўпу, фінальным штурмам з захопам.
    (Мяркую, менавіта таму гэты сцэнарый пазбягалі (вы ж самі абрушваліся на Статкевіча, які ў 2010-м прывёў людзей да Дому Урада) і выбіралі больш прасторныя месцы.)

    А каб зразумець магчымыя перспектывы тых захопаў у сцяснёных умовах, прыгадайце хаця б вынікі абароны "Плошчы Перамен".

    Чаго толькі не прыдумаюць генератары прэтэнзій, якія толькі альтэрнатыўныя планы перамогі. Схапіць бюракрата і прымусіць яго падпісаць пастанову.
    Па-першае, што за "цэнтры прыняцця рашэнняў" вы прыдумалі. Цэнтр у адной галаве, астатнія выканаўцы. Мог мець уплыў сітуацыйны штаб, аднак там шмат людзей са зброяй.
    Па-другое, нават калі да таго (захопу чыноўніка з паперкай) неяк дайшло, што далей? Праз гадзіну штурм са зброяй і ахвярамі.
  • Адказ
    02.11.2026
    Пытанне , першыя два тыдні пасля выбараў толькі ў Мінску была па некалькі акцый пратэсту кожны дзень. Арганізатараў акцый пратэсту таксама была шмат. Тыя жаночыя акцыі арганізоўвалі зусім іншыя людзі, дваравыя акцыі - тым больш. Да дзяржаўных устаноў і заводаў людзі спрабавалі падыходзіць, проста выніку ад гэтага не ўбачылі, таму такія акцыі і засталіся адзінкавымі.
  • Дзесьці ўжо было...
    02.11.2026
    ., памятаем, як у кожным чаце, сядзелі асобы, якія на кожную рэальна эфектыўную прапанову (напрыклад, не даваць амапу красці людзей па дварах, пракалваць шыны міліцэйскіх бусаў, каб яны не маглі рухацца і выцягваць з іх арыштаваных людзей), кідаліся гуртом на такога ініцыятара і крычалі "правакатар", пасля чаго патрабавалі для такога чалавека бан.
  • Дзядок таксама правакатар?
    02.11.2026
    ., Мікола Дзядок таксама правакатар?
    Ён піша "Для мяне дагэтуль загадка, чаму тагачасныя лідары пратэстаў (імі былі адміны буйных тэлеграм-каналаў, якія і планавалі акцыі) не заклікалі ствараць намётавы лагер ці, прынамсі, акупаваць будзь-які будынак і ахоўваць яго ў якасці нашага штабу 24\7. Тым больш гэта была цёплая часіна году!"
    https://nashaniva.com/379688
  • .
    02.11.2026
    Вы занадта абагульняеце, давайце пра канкрэтнае: прапанову захопу будынкаў.
    Маем:
    - У 2010-м план (правакацыя) ўлады, калі карнікі адсеклі адыходы і пакінулі толькі кірунак да Дому Ураду, ў якім чакалі "захопу". Трэба было паказаць "народу і свету", што пратэстоўцы агрэсары і таму разгром справядлівы.
    - Яшчэ 10 год трэніровак тых "захопаў", у тым ліку ўсё лета 2020-га.
    - Да таго 30 год, з першых маршаў і плошчаў 1990-х, удзел правакатараў, якія спрабавалі ўбудоўвацца ў натоўп і нешта нарабіць, нярэдка з аператарамі БТ побач.
    - Мяркую, і ў 2020-м існавалі планы, падобныя плану 2010-га, распісаныя па кроках. Пачынаецца "захоп", патрэбная карцінка для БТ з гвалтам ад пратэстоўцаў, пасля канчатковы разгром.
    Вось таму, калі з’яўляліся людзі, якія вялі або здавалася, што вялі па гэтаму падрыхтаванаму сцэнарыю, яны атрымлівалі негатыўную рэакцыю астатніх.

    Што тычыцца "пракалываць шыны бусаў", то памятаю нешта такое нават ад блогераў, якія тыпа спрабавалі кіраваць пратэстамі. Было ў тэлеграм-каналах.

    І галоўнае: калі былі такія людзі, гатовыя на дзеянні, Вы кажаце, што яны спужаліся дызлайкаў і банаў у тэлеграме? Сур’ёзна? Во байцы. Калі вас толькі словы спужалі, на якія дзеянні вы былі гатовыя? Бо ў працэсе бы сутыкнуліся са значна больш сур’ёзнымі рызыкамі і перашкодамі.
    Прабачце, гучыць толькі спробай знайсці сабе апраўданне, ныццём. Яшчэ скажыце, што жанчыны з кветкамі вам забаранілі.
  • .
    02.11.2026
    Так схадзіце самі па спасылцы - я летась тое ж самае напісаў пра захоп будынкаў і ягоную ідэю "бяспечнай прасторы".

    Мікола не правакатар - у яго там і слушныя развагі, і ўвогуле ён за перамогу народа.
    Што ж тычыцца "Пытання", то вельмі мутны тып і невядома за каго. Пры размове пра 2020-м у яго прэтэнзія, чаму будынкі не захоплівалі, а пра 2010-ы - чаму захоплівалі.
    Аднак і гэта для яго насамрэч не важна, бо ён жа і пытаецца, а навошта ўвогуле на вуліцы выходзілі, даказвае, што Ціханоўскую не выбіралі, Еўропа вінаватая, што да яе мігранты лезуць з Беларусі, а Літва, што да яе ляцяць зонды.
    Пытанні ў яго аднолькавыя і не змяняюцца. Яму нешта растлумачаць, праз тыдзень прыйдзе з тым жа, божая раса. Сам на пытанні ніколі не адказвае, накіне і збяжыць. Правакатар і ёсць.
  • Не прыкідвайцеся дурнем
    03.11.2026
    ., у 2010-м - ніхто з пратэстоўцаў нічога не захопліваў. У 2010м ціхары ноччу разбілі вокны, каб амап мог пачаць зачыстку.
  • Дзякуй, што растлумачылі
    03.11.2026
    ., Мікола не правакатар, таму што Мікола вядома за каго - за Ціханоўскую і офіс.
    А калі ты не за Ціханоўскую і офіс, хоць і пішаш тое ж самае, што і Дзядок, то ты правакатар.
    Дзякуй, што растлумачылі вашу пазіцыю.
  • Пытанне
    02.11.2026
    Адказ, у Мінску ні разу ў будні дзень у рабочы час, калі на месцы знаходзяцца чыноўнікі, міністры, дэпутаты, кіраўнікі раённых адміністрацый, ні разу ніхто не прыйшоў. І не прымусіў адказваць.
    І ні разу ніхто з кіраўнікоў пратэстаў да гэтага не заклікаў.
    Чаму? Менавіта ў кабінетах прымаюцца рашэнні.
    Але кожны будні дзень чыноўнікі спакойна ішлі на працу, падпісвалі розныя антынародныя пастановы, цудоўна ведаючы, што ніхто да іх у кабінет не прыйдзе. А па нядзелях спакойна ехалі на лецішчы, пакуль АМАП збіваў тысячы пратэстоўцаў.
  • Адказ
    02.11.2026
    Пытанне , як мінімум да Міністэрства замежных спраў падыходзілі. Дакладна ў будні дзень у працоўны час у сярэдзіне жніўня. Але яны забастоўку так і не пачалі: вырашылі звальняцца па адным, а не калектыўна выступіць. Адпаведна людзі падыйшлі да будынку, нікога не дачакаліся і пайшлі пратэставаць у іншых фарматах.
  • Так не робіцца
    02.11.2026
    Адказ, вы займаецеся прафанацыяй такого важнага інструменту палітычнага ціску, як забастоўка.
    Забастоўка павінна была быць агульнабеларуская. А не асобнае міністэрства павінна забаставаць, пакуль усе іншыя беларусы дружна на працу пайшлі.
  • Конрад
    02.11.2026
    Адказ, вы там наогул усе непісьменныя? Ну праяытаце хаця б як ў краінах Лацінскай Амерыкі душыліся агульнанацыягальныя страйкі.
  • Пытанне
    02.11.2026
    Пытанне чацвертае. Чаму 9 жніўня заклікалі ісці на Стэлу, а не пачынаць усеагульную забастоўкі і браць у свае рукі тэлебачанне і радыё, каб выйсці ў прамы эфір і аб'явіць аб пачатку забастоўкі?
  • Адказ
    02.11.2026
    Пытанне , у дзень выбараў у Мінску ўсё было ў сілавіках. Любое месца, дзе пачыналі збірацца людзі, закідвалася светла-гукавымі гранатамі. Узяць у свае рукі нейкія будынкі ў той вечар была нерэальна.
  • Пытанне
    02.11.2026
    Адказ, тады навошта было падстаўляць не гатовых да гэтага людзей? Ноччу. Без сродкаў самаабароны?
  • Пушкин и виноват
    02.11.2026
    Адказ, А зачем тогда собирались? Протест? А власть кто будет брать, Пушкин?
  • Адказ
    02.11.2026
    Пытанне , у чым канкрэтна падстаўленне людзей? Людзі хацелі сабрацца пасля выбараў. Нам былі прапанаваны час і месца збора. Каго гэта задаволіла, той пайшоў, каго не, той не пайшоў.
  • Someone
    02.11.2026
    Адказ, гэтак жа злодзеі разважаюць, лох жа сам грошы аддаў значыць сам і вінаваты,
  • Адказ
    02.11.2026
    Someone, вінаваты тыя, хто фальсіфіцыраваў выбары і збіваў людзей.
  • Пытанне
    02.11.2026
    Адказ, а тыя, хто рэгулярна, як па раскладу, вадзіў людзей у лапы тых, хто збіваў людзей, ніякай адказнасці не нясуць?
  • Адказ
    02.11.2026
    Пушкин и виноват, мы збіраліся з мэтай выказвання нязгоды фальсіфікацыі выбараў, а пасля і нязгоды з гвалтам сілавікоў. Калі Вы хацелі браць уладу, то і бралі б. Мірныя акцыі пратэсту адных людзей не перашкаджаюць правядзенню немірных акцый пратэсту іншых людзей. Канфлікты бываюць толькі калі прыхільнікі гвалтоўных акцый прыходзяць на мірныя акцыі і спрабуюць радыкалізаваць іх, а па факту прыкрываюцца людзьмі, якія прыйшлі на мірныя акцыі. Выйсце тут простае: варта разносіць часава або геаграфічна мірныя і немірныя акцыі пратэсту. Арганізатары розных фарматаў таксама могуць быць рознымі: Пальчыс арганізоўваў мірныя нядзельныя шэсці, Вы маглі б заняцца арганізацыяй немірных фарматаў.
  • Дзіваку
    02.11.2026
    Адказ, "мы выказваем нязгоду, уладу браць мы не хацім", "радыкалы нам мяшаюць, забярыце іх мянты" - і так амаль паўгады вы хадзілі па нядзелях?
  • Дзякуй
    02.11.2026
    Дзякуй, што не пабаяўся дзейнічаць у патрэбны момант.
  • Рудэнка Вайб
    02.11.2026
    Вышак табе , галава .
  • Апанас
    02.11.2026
    А яшчэ ён кируе зорками ды ратуе свет
  • Лаўры арганізатара
    02.11.2026
    ... выдаюцца толькі разам з адказнасцю за правал.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць