Каментары да артыкула

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач

  • Нейкае абы што
    03.11.2026
    "Ціханоўскую ўжо 5 гадоў рады бачыць лідары еўрапейскіх краін. Карач не рады бачыць нават у літоўскім візавым цэнтры".

    Неактуальна. Бо Ціханоўскую літоўцы ўжо выперлі з Літвы ў Польшчу.
  • Зянон, Бабрыка, нават Фядуда да нас далучыўся
    03.11.2026
    Нейкае абы што , Ціханоўская да іншыя на працы ЭЗ ў меншасці, усё, мы нацыяналісты перамаглі, Зянон, Бабрыка, нават Фядуда да нас нацыяналістаў далучыўся. Кожны разумее што ў нас 2 мяжы толькі а левакі & пра - маскоўскія уся роўна ціснуць піхаюць нас ў арду праз аблогу і "татальныя" санкцыі
  • .
    03.11.2026
    Капец. Прыйшла ж думка чалавеку на бадзёры тролінг адказаць напаўздохлым нудзяжом пад выглядам "аналітыкі". Гэта як пасля скетча Райкіна выйдзе Брэжнеў і прашамкае падрабязнае абвяржэнне.
    (* так, Карпаву далёка да Райкіна, але і Вы ж не генсек).
    Яшчэ ж адно паведамленне на 7 разбілі, каб салідней выглядала.
    Сапраўды "нейкае абы што".
  • Нейкае абы што
    03.11.2026
    "Напрыклад, уявіце сабе, што замест Ціханоўскай апынулася б Карач.

    Да-да, тая самая, якая «как будет по-белорусски унитаз?»

    Параўнанне слабае. Чым лепей Ціханоўская з яе "мудры Пуцін, мудрая Масква" за Карач, якая брала інтэрв'ю ў Жырыноўскага?
  • .
    03.11.2026
    Тем, что ее выбрали.
  • Доктар Норман
    03.11.2026
    Нейкае абы што , Наогул, віншую ўсіх, мы сталі сведкамі небывалага дасягненьня беларускай грамадскай думкі ў асобе нейкага пана Карпава- цаніце, шануйце і паважайце Свету, таму што сярод слоікаў ва ўсей гэтай кунсткамеры невероятной новай "демократіческой оппозіціі" слоік Светы самы маленькі і нават не надта страшны.
  • Нейкае абы што
    03.11.2026
    ., яе "выбралі" да таго, як яна Пуціна мудрым пачала называць. Калі б яна перад "выбарамі" да Пуціна па дапамогу зьвярнулася, то яшчэ невядома, ці стаў бы хто-небудзь за яе галасаваць.
    Атрымліваецца, і тут яна падманула народ, схаваўшы перад выбарамі сваё стаўленне да Пуціна.
  • Жур. фак.
    03.11.2026
    Доктар Норман, Выдатна працуе калектыў НН! Гэта ж трэба было недзе адкапаць вось гэтае во трызненне гэтага невядома каго, запусціць у свет, выклікаць абмеркаваньне. Стаўлю выдатна!
  • ды гэта й
    03.11.2026
    атам.. неасцярожна ўчора была спытала - https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/408303
    дзе той карпаў і што піша?
    ну й..
    атрымалі во
  • Які пракол у пагонах
    04.11.2026
    Жур. фак., ты ці не журфак, ці не беларус, бо беларускія журналісты Стася ведаюць
  • Прыдворны блогер
    03.11.2026
    .. піша на замову, а не тады, калі душа патрабуе.
  • Нейкае абы што
    03.11.2026
    "Ціханоўская можа зрабіць не шмат. Амаль нічога. Але гэтае амаль называецца «быць у кожным моманце нармальным, прыемным, псіхічна здаровым чалавекам»

    Тут хочацца самога аўтара да доктара накіраваць. Што ён вярзе?
    "Нармальны, прыемны, псіхічна здаровы чалавек" па Карпаву гэта той, хто амаль нічога не можа зрабіць. Пры гэтым займаючы пасады кіраўнікоў офісаў, кабінетаў, выступаючы па Еўрапарламента і канферэнцыях па бяспецы, атрымліваючы шалёныя грошы "на падтрымку дэмсіл".
  • А что было б
    03.11.2026
    Если б Светлана Георгиевна осталась на своем месте, а вот на месте Франциска Винцуковича (данного нам Божественным Провидением) оказался бы Прокопьев или Карач. Или Тихановский.
  • Нейкае абы што
    03.11.2026
    "Ціханоўская можа зрабіць не шмат. Амаль нічога. Але гэтае амаль называецца «быць у кожным моманце нармальным, прыемным, псіхічна здаровым чалавекам»

    І вось высвятляецца, мае дарагія, што з гэтай задачай вакол яе амаль ніхто не ў стане справіцца"

    З якой задачай? Амаль нічога не рабіць? Быць прыемным чалавекам?
    Аўтар сам чытае, што піша?
  • dgh
    03.11.2026
    Ха-ха-ха. Дзякуй, павесяліў. Але ж слушна!
  • Нейкае абы што
    03.11.2026
    *Яна проста нармальная. І гэтага хапае для хоць нечага. А астатнія (за рэдкім выключэннем) — не нармальныя. І не здатныя ні на што.

    І таму ў яе няма канкурэнтаў."

    Ціханоўская звычайная нармальная жанчына. Але ад гэтага ўсе іншыя не становяцца ненармальнымі ці "няздатнымі ні на што", як лічыць нехта Карпаў.
    Чытаючы яго блытаны допіс складаецца ўражанне, што можа ён сам крыху ненармальны?
    Інакш як патлумачыць яго логіку, якая поўнае абы што.
  • Нейкае абы што
    03.11.2026
    Па Карпаву ў Ціханоўскай "няма канкурэнтаў", бо "астатнія (за рэдкім выключэннем) — не нармальныя. І не здатныя ні на што".

    Гэта ж відавочна не так. Не можа так быць, каб усе вакол былі ненармальнымі. Калі толькі ты не ляжыш у палаце Навінак. Тады сапраўды вакол цябе ўсе ...
  • Ну прама
    03.11.2026
    Нейкае абы што , вядома ж, можа. Я ведаю цэлы "мір" такіх людзей.
  • Крынж
    03.11.2026
    І вось высвятляецца, мае дарагія, што з гэтай задачай вакол яе амаль ніхто не ў стане справіцца. Вось у чым самы страшны і галоўны піздзец.

    - 100% адсоткаў. Нават уласны муж е..... я галавой, але Святлана малайчына, я ей не зайздрошчу.
  • Нейкае абы што
    03.11.2026
    "І па вялікім рахунку нас павінна хваляваць не Ціханоўская, а тая інтэлектуальная і маральная Палестына вакол яе".
    Прабачце, але ставіць Ціханоўскую (якая ўзяла 15 тысяч ад КДБ і гадамі маўчала пра гэта) як маральны, а тым больш інтэлектуальны аўтарытэт (жанчына, якая чытае тэксты па паперцы і да сіх пор не ўстане напісаць палітычную праграму за 6 гадоў "лідарства", "прэзідэнцтва") - гэта недарэчна.
    Можа, для самога Карпава Святлана і недасяжны для яго ўзроўню інтэлектуал. Можа сам Карпаў і марыць калі-небудзь дасягнуць маральнага і інтэлектуальнага ўзроўню Святланы.
    Але ж сама яна разумее свае абмежаванні і ніколі сябе ў інтэлектуальныя геніі не залічвала. Яна заўсёды падкрэслівае, што яна звычайная жанчына.
  • Ужо перамаглі
    03.11.2026
    Усё слушна напісаў спадар Стась Карпаў! Толькі нашая Прэзідэнтка здолее павярнуць нашу Перамогу, якую скралі лукашысты! Менавіта для гэтага яна была вымушана з'ехаць з грашыма ў жніўні 2020, каб захаваць сябе дзеля нашай агульнай справы!
  • Стась Карпаў у пастцы
    03.11.2026
    Ён выступіў у абарону Ціханоўскай, але паміж радкоў выплыла прычына недаверу да Ціханоўскай. Не можа быць нармальны лідар у ненармальных людзей. Вось у адных ненармальных Сярожа лідар. Ціханоўскі не мой лідар. Хацелася бачыць каб Святлана была маім лідарам. Але так я не магу сказаць, нажаль. Бо яна проста нармальная і мне гэтага недастаткова. Зараз я магу сказаць 100% што мой лідар Зяленскі. Я разумею што нікога не пераканаю аб'яднацца вакол Украіны, хоць такія намаганні робяцца і Святлана прыязджала ў Кіеў, і Вячорка таксама з Офісам, і нават Кавалеўскі быў. Але нешта стаіць на гэтым шляху, гэта адчуваецца. На беларусаў і на Беларусь расея аказвае вельмі вялікі ўплыў. І калі Навальнаму які ахвяраваў жыццё багата хто досі не дараваў "Крым не буцерброд" ніхто не забудзе "Мудрого руководителя" Ціханоўскай ў 2020 годзе". Так, можа яна не сама гэта фармулявала, ёй пісалі спічрайтары, бітубішнікі, ці як іх, але глыбока ў гэтым Ціханоўская так і не разабралася. І беларусам гэта быццам не крытычна. Яны ж не супраць Расіі, не супраць пуціна. І вось гэтая нармальнасць, што ну а якая розніца, жыццё ідзе сваёй чаргой, пад Пуціным, без Пуціна жылі людзі і будуць жыць, яно адштурхоўвае мяне. Гэта ўсё ў мінулым, я разумею. Але сувязі Ціханоўскага з ФСБ, крымскія справы, сустрэча яго з Шарыем, ці яго людзмі, яшчэ да выбараў. Гэта такая неразборчывасць, гэты памылкі якія не былі пераасэнсаваны, нажаль.
  • Не волнуйся за Карпова
    03.11.2026
    Стась Карпаў у пастцы, бал бла бла бла бла бла
  • БЕРАСЦЬ
    03.11.2026
    Добра Стась сфармуляваў. Падпісваюся.
  • Зборшчык подпісаў
    03.11.2026
    БЕРАСЦЬ, Адлягло. Ужо два подпісы- твая і Карпава.
  • ЯНКА
    03.11.2026
    Зборшчык подпісаў, 👍 😂
  • feafania
    03.11.2026
    А што, лукашысцкім ботам далі разнаразку пад кожным артыкулам у кожным каментары згадваць пра вартыя жалю 15000, каторыя Лукашэнка дастаў нават не з ужо сабой нарабаванага, а прымусіў нейкае прадпрыемства заплаціць? Ну вось тая маці траіх дзяцей, каторай нядаўна падаравалі кватэру, атрымала тым самым спосабам сама меней у 10 раз болей. І кошт нарабаванага ў Ціханоўскіх значна пераўзыходзіць тыя 15000.
  • Мелач
    03.11.2026
    feafania, ой, ну падумаеш, нейкія 15 тысяч ад КДБ. Мелач, не звяртайце ўвагі.
  • Не ў тым справа
    03.11.2026
    Ціханоўская там ці хто.
    А справа ў адсутнасці моцнай ідэнтычнасці. Часы настаюць неспакойныя. Толькі тая супольнасць захаваецца, дзе кожны ведае хто ён такі.
    Ляпіць міт з казюрак ужо запозна. Трэба прымаць нешта, што ўжо ёсьць.
    Адзіныя мэты нараджаюць адзінства намаганняў. Розныя мэты заўсёды народзяць перакрыкванне і самавыпячванне. Мноства жывых клетак у старым супе, гэта яшчэ не арганізм.
  • Нацыяналіст
    03.11.2026
    А як укласьці ў такое "лідарства" пасажы Ціханоўскай: "Если бы у нас было 900 тысяч, разве бы мы занимались политикой!?", альбо "5 лет этот конверт лежал у меня и я даже не смотрела , что в нём". ??? Ці можа гэтага не было?!
  • Eeei
    03.11.2026
    Ой, получилось натянуто, скучно и неталантливо. По сути комментировать такой опус- себя не уважать.

    [Зрэдагавана]
  • Жыгуль
    03.11.2026
    Падпісваюся. Мужная жанчына, даруйце за каламбур. Столькі гадоў дабівацца вызвалення мужа, у якога цяпер хапае нахабства брахаць на яе. Ціханоўская, як і многія з беларусаў, здолела перш за ўсё вытравіць, перамагчы расейшчыну ў сабе, хоць гэтая барацьба яшчэ не скончылася. Не прыпомню сабе, каб мне было сорамна за яе, заўсёды годна прадстаўляла беларусаў замежжа.
  • Пытанне
    03.11.2026
    Жыгуль , і за "мудрага Пуціна" вам не сорамна? Вы таксама лічыце Пуціна мудрым? Чакаеце ад яго дапамогі?
  • БЕРАСЦЬ
    03.11.2026
    Пытанне , кантэкст жа быў зусім іншы. Тады задачай было стрымаць Расію ад сілавога ўмяшання, вось яна і выконвала такую задачу.
  • Жыгуль
    04.11.2026
    Пытанне , гэта пытанне кантэксту. Святлана на той час таксама разумела, што такое пуцін. З яе боку гэта была няўдалая спроба залагодзіць агрэсара. Калі перад вамі неадэкват са зброяй, не самае лепшае рашэнне пачаць яго абражаць.
  • Аналітык
    03.11.2026
    Колькі ботаў збягаецца адразу пад усе пасты, дзе згадваецца Ціханоўская. У тыктоку тое бачыў, у ФБ і нават на НН.
  • Як ёсць
    03.11.2026
    Так склалася. Маем, што маем і гэтым трэба карыстацца. Кола дарадцаў, па магчымасці, трэба пашыраць, а Святлане пры гэтым быць стрыманай, не трэба незразумелай рашучасці, бо гэта не яе.
  • Хм
    03.11.2026
    Параўнанне з Палесцінай акурат трапнае, толькі Карпаў сам наўрад зразумеў, што напісаў. Ізраіль за апошнія гады забіў у Палесціне каля 70 000 чалавек, з якіх паводле ізраільскіх жа звестак толькі каля аднае трэці - баевікі. Нават фільм рэжысёры-габрэі знялі аб вайскоўцах, якія ананімна распавядаюць, што стараліся ўмысна наносіць удары ўночы, каб разам з баевікамі гінулі й іх сем'і. Расея ва Ўкраіне і гаўляйтар Лу ў Беларусі робяць акурат падобнае. Вынішчаюць. Хочуць, каб і нас не было. Мы хутчэй акупаваны (паводле міжнароднага права) сектар Б, а Ўкраіна нагадвае сектар Газа. Не сумняюся, што мяне тут замінусуюць, але праўда даражэй.
  • Стасікі навокал
    03.11.2026
    А навошта нам прыемны чалавек? Нам патрэбен Пілсудскі ці Манэргейм... А лепей Тамерлан ці Тэмуджын.
  • Ё
    03.11.2026
    Ніякая Карач, ні Пракоп'еў, ні Бабарака, ні Калеснікава, ні Ціханоўскі не маглі быць на месцы Ціханоўскай, ніколі. Каму каму, а Карпаву гэта трэба ведаць. Гэта закон беларускай палітычнай тэрмадынамікі, каторы кажа: удоўгую палітычным лідарам можа быць толькі беларускамоўны свядомы чалавек. За Ціханоўскую ўзялося адпаведнае беларусацэнтрычнае кола і як з гліны, з яе пачалі ляпіць таго самага лідара. Яна ўпіралася ножкамі, фыркала, закатывала вочы, але ёй прыйшлося вывучыць беларускую мову, дату 25 сакавіка і ноч расстраляных паэтаў. Усе гэтыя яе нацыянальныя віншаванні хоць і гучаць вымушана і штучна, але ж гучаць. Яе галоўная перавага ў тым, што яна чысты ліст + падатлівая. А вось вышэй адзначаныя персанажы - не. Яны сфарміраваныя людзі са сваім русацэнтрычным светапоглядам. "Русский язык - источник нашего развития." (так было напісана ў палітычнай праграме аднаго банкіра). Гэта іх светапогляд, а таму яны ў вачах еўрапейцаў і пасіянарных беларусаў ніяк не могуць замяніць Ціханоўскую. Бяляцкі можа, Статкевіч, Пазняк, Дашкевіч, а вось тыя, -не. Шушкевіч, Пазняк, Домаш, Мілінкевіч, Статкевіч, вось чарада палітыкаў, каторыя хоць і розныя, але паказваюць напрамак беларускіх прагненняў. З Ціханоўскай паспрабавалі сляпіць тое ж, нармальнае, прыстойнае, нацыянальнае, еўрапейскае. Праблема ў тым, што ў самой Ціханоўскай няма глыбіні. Яна чытае па лістку, чытае што можна і трэба. Таму яна заўсёды такая правільная і харошая. Яна проста стэрыльная. Заўважце, ніякія СМІ не бяруць у яе калючыя інтэрв'ю, не задаюць няправільных пытанняў, яна заўсёды ў нейкім бяспечным шкляным кубе. І вось пакуль няма рэальный беларускай палітыкі, здаецца што ўсё норм. Але калі пачнецца рэальная канкурэнцыя і барацьба, гэты шкляны куб лёгка разляціцца на кавалкі. І я дарэчы ўпэўнены, што Полк Каліноўскага зрабіў для рэпутацыі беларусаў у свеце болей, чым Офіс за ўсе гады.
  • Імя
    03.11.2026
    Дзякуй, Стасю, не ў брыво, а ў вока
  • uun
    03.11.2026
    Кто с кем борется больше - оппозиция между собой или оппозиция с Лу?
  • Фб
    03.11.2026
    uun, не памятаю ў Карпава допісаў супраць Лукашэнкі.
  • На чорны яблык
    03.11.2026
    uun, Дзе небалюча будзе, туды і палезем.
  • Fiodor
    03.11.2026
    Что-то Тольки Зянонауцы молчат…
  • імя
    03.11.2026
    Ні на што не ўплывае, затое ўсе прымаюць, бо " нармальная". Сакрэт просты - яна/яны flexible. Што ім дыктуе прымаючы бок - усміхаемся і працягваем гастролі. Прэміі ж і званні па шляху збіраем..У яе канкрэтна няма ніякага глыбіннага напаўнення. Навучылася трымацца ў высокіх кабінетах, неяк з- большага мову вывучыла - ну прагрэс жа. Зразумела, можна пагадзіцца, што важней хто вакол яе, гэтыя "шэрыя кардыналы".
    Ужо быў прыемны шмат каму Шушкевіч . Не параўнаць з Ціханоўскай розумам ды нацыянальным складнікам. Але ў адказныя і нават лёсавызначальныя моманты для краіны выконваў, што ўласная перасцярога падказвала ( ці уласная?) Ну, затое інтэлігентны і мілы. Нармальны.
    Канешне, параўнанне з Карач дый Пракоп' евым нейкая трызна ўвогуле. У іх ніколі не было надзвычайнай папулярнасці. Можа, трэба было з мілым аўтару Бабарыкам, ды Калеснікавай параўноўваць?
  • карпаў, канчай бухаць
    03.11.2026
    што за дэградацыя?
  • Тру
    03.11.2026
    Ябацькі і Ямацькі, хто, калі не ён(яна). Нічога новага.
  • Джордж
    03.11.2026
    Абое рабое
  • Вася
    04.11.2026
    Что за бред :) 🤦‍♂️ все объясняется очень просто - под Тихановскую дают деньги и ее выслушивают потому что она женщина…это вписывается в Левицкого феминистиский нарратив ЕС… это единственная причина
  • Калі выбіраць з наяўных
    04.11.2026
    Я б адзначыў Севярынца.
    Гэта не асабістая сімпатыя, асабіста я мала што пра яго ведаю.
    Але ён робіць нейкія рухі, як мне здаецца ў правільным кірунку.
    Вядома, тое зусім не значыць, што ў яго нешта атрымаецца.
    Але калі раўнаць нацыяналістаў і вернікаў, вернікі маюць перавагі.
    Нацыянальная ідэнтычнасць слабая. Што такое беларус? І палітвязень, і крымінальны вязень, і мент, што іх сцеражэ, усё беларусы. А ідэнтычнасць, гэта найперш пра шэраг каштоўнасцяў і агульныя мэты. Таму рэлігійная ідэнтычнасць мацнейшая за нацыянальную і палітычную.
    Таму вернікі маюць шанец, а нацыяналісты і "прадстаўнікі" моцных палітычных сіл замежжа не маюць таго шанца.
  • О чем вы?
    04.11.2026
    Калі выбіраць з наяўных, Беларусь наименее религиозная страна Европы. Погуглить. Ставка на религиозность проигрышная.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць