Каментары да артыкула

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года

  • Белы
    03.11.2026
    У снежні 2019 года, пасля пахавання Каліноўскага (ня трэба забываць такія рэчы) былі вулічныя акцыі за незалежнасць, якія ачоліў Севярынец. А праймерыз апазіцыі пачаліся ў сакавіку 2020 года, а ня ў снежні 2019-га. Аўтару трэба трохі асвяжыць памяць альбо пагугліць, калі забыўся.
  • Чытач
    03.11.2026
    Белы, падтрымлiваю. Пахаванне Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў паўстання 1863 у лістападзе 2019 значны папярэднік 2020.
    Мы памятаем мора БЧБ сцягоў на пахаваннi Каліноўскага ў Вільнi. I Наўседу з перакошаным тварам ад колькасцi БЧБ. Пэўна што, тады ён і спалохаўся, што беларусы адбяруць Вільню назад.
    Ці аўтар не ведаў жарту пратэсту 2020-га: так Каліноўскага ж адкапалі!
  • Эээ...у 2019 былі выбары ў парламент
    03.11.2026
    Былі стрымы блогераў, Маслоўскі, Цыганкоў, Ціханоўскі і іншых, былі акцыі стопбянзін, Беларусь 12 стоп, было вельмі багата двіжухі яшчэ напрыканцы 2019. Быў стрым сумесны Канапацкай з Ціханоўскім. Ездзілі па судах, па ўсім ездзілі. Такой палітычнай актыўнасці, пачынаючы з 2019 я не бачыў з 2010, у гэтым я не згодны з аўтарам.
  • Сведка
    03.11.2026
    Заявы пра праймерыз пайшлі спачатку 2020-га.

    https://www.dw.com/ru/белорусская-оппозиция-пойдет-на-выборы-президента-с-единым-кандидатом/a-52160638
  • Хадэк з Беластоку
    03.11.2026
    Сведка, вось што напісана: " Студзень 2020 (паправілі снежань 2019, але ўсё адно не туды). Крайне млява ідуць так званыя «праймерыз беларускай апазіцыі», дзе лідары партый, якія дажываюць свой век, спрабуюць пагуляць у вылучэнне адзінага кандыдата. Выбары 2020-га, здаецца, будуць яшчэ нуднейшымі, чым у 2015-м." Ацэнкі - калі ласка, але навошта маніпуляваць фактамі? Каб падкрэсліць ролю аўтара? Двіжуха была, і не слабая. Праймерыз пачаліся у сакавіку 2020 года - і таксама разагравалі беларусаў перад падзеямі.
  • Імя
    03.11.2026
    Сведка, в январе 20 -го "За свободу", БХД, ОГП, БСДП Грамада и БНФ объявили о решении выдвинуть единого кандидата в президенты Беларуси. Поздновато, Потому что россияне уже год раскручивали своих кандидатов Бабарыку и Тихановского
  • Не бином
    03.11.2026
    Бабарико стал давать интервью СМИ за год, полтора до кампании. Вот он тогда и стартанул. Кто за ним стоял, двигал, финансировал, додумывацте сами. Для меня и тогда это было очевидно: Газпром, Москва, Путин.
  • згода
    03.11.2026
    Не бином, і цяпер газпроммасквапуцін зацікаўленыя, каб рэжым суагрэсара валета ратавалі тыя ж, арганізоўвалі гандаль закладнікамі на зняццё санкцый знясіляным вайной валету і пыне.
  • Плюшкі Карлсана
    03.11.2026
    Не бином, праўда ваша. Хацеў напісаць і вы апярэдзілі. І Бабарыка, і Ціханоўскі раскручваліся загадзя. Ніколі не было ў нас выбараў, каб Масква нешта не муціла, каб прыціснуць сіпатага к "нагцю". А тут раптам толькі 20-год стаў выключэннем. Наіўна. Ніхто не спрачаецца, што дваццаты год падрыхтаваў перэсідэнт сваімі неадэкватнымі паводзінамі і народ шчыра захацеў яго памяняць. Але людзі не высоўвалі гэтых кандыдатаў. Ну не лічыць жа каменты на ютубе ад ананімных акаў "Сярога, давай". Я гэтай дзвіжусе пачаў спачуваць і стаў на яе бок, калі ўбачыў, што наш народ выйшаў з БЧБ-сцягамі. А да гэтага круціў пальцам ля скроні, гледзячы на ўсе гэтыя калхозныя карагоды з танкамі і мітынгі, дзе Калеснікава заводзіла натоўп, як аніматар або піянерважатая.
  • маскоўцы злілі яго, гулялі Беларусаў супраць Беларусаў з 2014
    03.11.2026
    Не бином, "Бабарико стал давать интервью СМИ за год, полтора до кампании. Вот он тогда и стартанул. Кто за ним стоял, двигал, финансировал, додумывацте сами. Для меня и тогда это было очевидно: Газпром, Москва, Путин. "
    усё так а потым маскоўцы злілі яго, гулялі Беларусаў супраць Беларусаў з 2014, з пачатку мяккай дэкаланізацыі
  • ???
    03.11.2026
    Не бином, получается, что пальчис с нехтой были у москвы на подтанцовке, сами того не понимая, во что тащат беларусов
  • Жора
    04.11.2026
    ???, нехта падобна ўпісаўся за грошы і падлеткавы кураж. А вось Пальчыс - цікава, за што.
  • Испанский стыд
    04.11.2026
    ???, Они и сейчас это не понимают, а корчат из себя героев. Тут головы пеплом надо посыпать и раскаиваться.
  • падлеткавы кураж
    04.11.2026
    Жора, "нехта падобна ўпісаўся за грошы і падлеткавы кураж. А вось Пальчыс - цікава, за што. " Пальчыс toje samaje ( падлеткавы кураж)
  • А тры будзе
    03.11.2026
    Пальчыс сказаў раз, Пальчыс сказаў два...
  • Мамкін канспіролаг
    03.11.2026
    А вось тут ужо пайшлі падтасоўкі.

    І ўсе папярэднія працэсы да вясны 2020 проста выкрэслены, будта іх не было. Бо ў іх не было героя свайго рамана. А Бабарыка быў, і Ціханоўскі быў. І шмат каго яшчэ, у тым ліку расійскіх праваслаўных прадпрымальнікаў.

    Фота і відэа матэрыялы аб тым, як улады рыхтуюцца да масавых акцый і як яны іх мусяць разгнаяць, пачалі з'яўляцца ў маі.. а не ў ліпені, калі "хтосьці" пачаў выходзіць на акцыі... пры гэтым "хтосьці" быў у штабе акрамя пераканаўчай бландзінкі і быў катэгарычна супраць беларускай сімволікі, прапаноўваючы замест яе старыя песні з балотнай плошчы і другіх расейскіх пратэстаў. І ўсё было з таго штаба выключна такое ж смярдзюча ня-нашае.

    І толькі пасля аб'яднання штабоў апасля 16 ліпеня раптам ужо пашло ўсё адразу і з песнямі, і сцягамі, і атрымалася масавасць. І адное "хтосьці" пацягваў здаваць у міліцыю тых, хто прапаноўваў рабіць барыкады і аказваць супраціў, ужо калі было зразумела, што галасы ніхто лічыць ня будзе і 3 месяцы трэніровак былі не дарма.

    Карацей, Пальчыс можа прасіць лейтэнанта.
  • геніялагічнае дрэва
    03.11.2026
    Пальчыс... нейкая рэдкае прозвішча... мабыць з нейкіх князёў? а мо нават фараонаў?
  • Someone
    03.11.2026
    Калі спачатку фільтруеш факты з гатовай высновай у галаве, глупа потым ставіць рытарычнае пытанне, як праз гэтую скажоную оптыку можна ўбачыць нешта іншае. Уплыў Расеі бачны калі разглядаць тое, на што паважаны аналітык мусіць забыўся.
    Дэстабілізацыя ішла задоўга да кавіду. Эканамічны і палітычны ціск Масквы перад 2020 нарастаў і ўрад супраціўляўся ціску. Налогавы манеўр, дарожныя карты, ціск па кошце на газ і нафту стварылі перадумовы, гэта некаторыя прыклады. У пачатку 2020 РФ спыніла пастаўкі нафты. Лукашэнка наўпрост казаў пра пагрозу страты суверэнітэту і сваю нязгоду.
    У пачатку эпідэміі ковіду РФ у аднастароннім парадку закрыла мяжу, эканамічны, палітычны і інфармацыйны ціск у цяжкі момант.
    Па расейскім ТБ і сац сеткі крытыка беларускага падыходу да ковіду. Расейскіх журналістаў пазбаўляюць акрэдытацыі.
    Падтрымка альтэрнатыўных кандыдатаў. Ад ТБ уключна з Салаўёвым і навінамі да ТГ каналаў. Прасоўваецца наратыў аб нелегетымнасці, 3%, “перамен”, “белорусы устали”, інтэрв’ю з кандыдатамі, пазітыўнае асвятленне іх актыўнасці.
    Потым мутная гісторыя з Вагнерам. Што б потым пра гэта не казалі, пад час падзей да апошняга рыторыка была максімальна анты-расейскай, улады наўпрост казалі пра пагрозу з Масквы.
    Гэта толькі вяршыня айсбергу. Можна яшчэ паглядзець на прычыны вылучэння кандыдатаў, іх матывацыю. Дзеянні часткі лукашэнкаўцаў каторыя выглядалі нелагічнай эскалацыяй. Асабліва на фоне папярэдней дзецнасці іншай часткі лукашэнкаўскіх эліт па дээскалацыі ў грамадстве. На тое што ў інфармацыйнай прасторы адбывалася. На мабілізацыю каго толькі можна на барацьбу з кавідам, у той час як у іншых краінах гэткім жа чынам мабілізавалі антываксераў (і расейскі след задакументаваны). Запэўніць што гэта само ўсё, гэта вы, народ, самаарганізаваліся, будзе не проста. Надта многа ў эпоху інтэрнэту сведчанняў застаецца.
    Усё гэта выглядае крыху інакш чым барацьба добрага народу (пад кіраўніцтвам Пальчыса) супраць злога Лукашэнкі ў вакууме.
  • Во-во.
    03.11.2026
    Someone,

    І Ціханоўскі, і Бабарыка раскручваліся праз расійскія медыя, а ўжо толькі калі іх Дразды пасадзілі, сталіся героямі дваравых чатаў. І Ціханоўскі адкрыта казаў, што ўсе тут за Расію і Пуціна, ніякіх нацыяналістаў няма. А Бабарыка балэкаў, што Расія карміла Беларусь усе гэтыя гады, надышоў час плаціць і ўводзіць рубль.
  • Хм
    03.11.2026
    Во-во., сапраўды раскручваліся масквой? А праз што: тэлебачанне ці блогераў? Сам не ведаю, бо расейскія медыі не ўжываю.
  • Хм (карэкцыя)
    04.11.2026
    Хм, _с_пажываю.
  • Во-во.
    04.11.2026
    Хм,

    Расійскія медыя, ведаючы свой ахоп аўдыторыі, працавалі па беларускай тэме як па ўнутры-расійскай амаль.

    Як справядліва напісаў Someone і яшчэ некалькі каментатараў вышэй, 3 расійскія федэральная кнопкі стваралі пачуццё перманентнай трывогі і непазбежнага крызісу: народ стаміўся, легетымнасць дзеда сумніўная, 20 год гандлёвых войнаў, дрэнны хаўруснік і г.д.

    Па кандыдатах працавалі па мэтавай аўдыторыі.
    Буржуазны Бабарыка - Камерсант, РБК, Эха Масквы (увесь час там круцілі, ведаючы любоў савецкай інтэлігенцыі), Форбс, Дождж і г.д.
    Праўдаруб Ціханоўскі - жоўтая "камсамольская" прэса, папулярныя інтэрнэт/радыё палітычныя вядучыя, блогеры.

    Апасля аб'яднання офісаў і выгнання, на каманду электа выходзілі і тыя, і другія. Так, яна давала інтэрв'ю і персанажам кшталту Няўзорава, і каналу РБК, з якога і бярэцца тая цытата пра Пуціна, што ёй дагэтуль успамінаюць.
  • 1
    03.11.2026
    Если чел гениальный организатор - он скоро проявится.
  • З народа
    03.11.2026
    Ціханоўскі і Бабарыка добра раскачалі грамадства. З другога боку усе памятаюць як апарафінілася т.зв. "тытульная апазіцыя" са сваім "праймерыз".
  • хх
    04.11.2026
    З народа, па гэтых прыкладах неабходна вывецьци абставины, якия уздымаюць беларускую супольнасьць. Гэтыя тыпы были только лакмусовыми паперками и ня больш за тое, як апранулася потым.
    Чаму Пальчык марыць ушчэмицца да этага "пантэону" невядома. Мабыць хоча еурапейских грашэй, хз.
  • ЯНКА
    03.11.2026
    .
    • ПАЛЬЧЫС І БЛОХІ •

    🤦 Блогерам вялічце Д.! А Эдуард Пальчыс – галоўны рэдактар былога СМІ «1863x.com», сьвядомы папулярызатар гісторыі з профільнаю адукацыяй. І, бязспрэчна, цудоўны публіцыст з мноствам сапраўды прафэсыйна зробленых – а не абы лічылася! – артыкулаў. Не, гэтым трэ' нахіліць яго ў бок плінтуса, да ўзроўнячка кшталту вась-вась «блохера». Ды чаго дзівіцца, у іх нават Парфёнаў быў нейкі проста «блогер». 😂
    .
  • Вушы развесілі, сталі ў карагод
    03.11.2026
    ЯНКА,

    Адзіны чалавек з той тусоўкі, хто можа расказаць сапраўды нешта сур'ёзнае - гэта Шкляраў. Але ён не раскажа. Усе астатнія проста пукаюць у эфір ад непрызнання ўласнай значнасці.
  • ЯНКА
    03.11.2026
    Вушы развесілі, сталі ў карагод,
    калі ласка, бяз пошласьцяў.
  • Вуха
    04.11.2026
    Вушы развесілі, сталі ў карагод, Шкляраў нічога не скажа, бо працаваў за рускія грошы
  • Прапаную каментатарам
    03.11.2026
    Цудоўнае слова "варушняк" замест маскальскага "двіжуха"
  • Nikoli
    03.11.2026
    Nie daruju admovy prava na žyćcio biełaruskaj movy. A heta było. Palčys dy inš na....

    [Зрэдагавана]

    [Зрэдагавана]
  • Віталь
    03.11.2026
    Ну, канешне, Расеі беларускія выбары былі абсалютна абыякавы. Якая розніца, што там будзе ў Беларусі за 1,5 да атакі на Украіну? Праўда?
  • .
    04.11.2026
    Калі адна з мэт допіса нешта даказаць канспіролагам, то малаімаверна, што атрымаецца.
    Бо акрамя таго, што гэта носьбіты аднаго з некрытычных, дэфектыўных (кагнітыўна скажоных) тыпаў мышлення, яны яшчэ і цалкам у каштоўнасцях дзяржаўнага патэрналізма і культуры падпарадкавання. Па-простаму, не вераць, што людзі могуць быць здольныя на ўласную ініцыятыву без каманды кіраўніка.
    А калі кіраўнік з Масквы, то ўвогуле ўсе шаблоны сходзяцца. Калі чалавек вырас у культуры "ўсімі кіруюць з Масквы", то хоць цягам жыцця ўжо можа ставіцца негатыўна да той Масквы, цэнтральную думку ўсё роўна падтрымлівае.
  • Угу
    04.11.2026
    Ага, Расея ніякім бокам! Не смяшы, Эдурад! Ты забыў напісаць пра з'яўленне, як па указцы, у многіх гарадах і мястэчках каардынатараў кампаніі "Страна для жизни" і адпаведных мсяцовых тэлеграм-чатаў з аднолькавай эмблемай. Прычым, гэтыя каардынатары яўна не на адным энтузіязме працавалі. Ведаю гэта па сваім горадзе. Яшчэ можна ўспомніць прыбыццё групы вагнераўцаў, якія былі затрыманыя ў санаторыі. А хто фінансаваў NEXTA, як не Уралкалій (Пратасевіч прызнаўся). А удзел расейскага ОМОНа у разгонах пасьлявыбарчых пратэстаў (ёсьць на гэты конт сьведчанні людзей). А спадзяванні многіх удзельнікаў пасьля пачатку пратэстаў і рэпрэсій на Пуціна? А заклікі ў самым пачатку перадвыбарчых сустрэч не прыходзіць з нацыянальнай сімволікай. Працягваць? Тое, што народ задаўбаў лукашэнка, без сумневу. Прычым, і нацынальна-арыентаваных і рускамірцаў, толькі па розных прычынах. Некаторыя з апошніх (нават былыя палітвязьні) потым пайшлі ваяваць з Украінай на баку расеі...
  • меркаванне
    04.11.2026
    Угу, асабіста для мяне іх стаўленне да вайны, Крыма ўжо сведчыла пра прарасейскасць. Цяпер у некаторых нешта трохі змянілася ў рыторыцы, але пачалі лабіраваць інтарэсы рэжыма. А для гэтага даводзіцца пужаць захад паглынаннем, хоць выглядае, што гэта такая "ваенная хітрасць" (мала лі што трэба казаць, каб дасягнуць мэты- зняцця санкцый для знясіляных агрэсара з суагрэсарам). Бабарыканцы, цапкалы, карач абсалютна не каментуюць вайну і яе агрэсара, чаму?
  • Illia
    04.11.2026
    меркаванне, бабарыканцы, цапкалы, карач абсалютна не каментуюць вайну і яе агрэсара, таму што і зараз адпрацоўваюць расейскія грошы

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць