Ну вось і складаецца ўражанне, што ў Рэчы Паспалітай было больш гуманнае і роўнае стаўленне да чорнаскурых людзей, чым на Захадзе. Мабыць, усё-ткі ў цэлым каталіцкая мараль працавала ў гэтым кірунку (хаця прыгон і наклаў на гэта жахлівыя скажэнні). А ХІХ ст. прайшло пад знакам змагання за свабоду і годнасць усіх людзей, і несумненна завяршылася б поспехам, калі б не расійская акупацыя - і не толькі тэрыторыі, але і, на жаль, мазгоў.
Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?