Макей распусціў кансультацыйную Раду пры Адміністрацыі, каб не ганьбіць яе сяброў
Прычына — «абвінавачванні ў падкантрольнасці ўладам».
Сёння сябрыграмадска-кансультацыйнай Рады пра Адміністрацыі прэзідэнта атрымалі ліст аб скасаванні гэтай структуры. Ліст прыйшоў за подпісам кіраўніка Адміністрацыі Уладзіміра Макея.
«Аналізуючы сітуацыю, што склалася ў апошні час вакол Рады, бачу, што яе праца не можа быць
«Удзельнікі дзейнасці ГКР зазнаюць незаслужанае шальмаванне з боку ўнутраных і знешніх апанентаў шчырага дыялога. Вы самі гаварылі мне пра тое, што вас абвінавачваюць у «супрацоўніцтве з ўладамі». Абсалютна не хацелася б, каб дзейнасць ГКР наносіла ўрон рэпутацыі кожнага з вас, вяла да расколу грамадзянскай супольнасці ў Беларусі», — зазначаецца ў лісце.
Сябра Рады, журналіст Пятро Марцаў кажа: «Ад пачатку было зразумела, што Рада не будзе эфектыўнай. Калі яна не карыстаецца даверам, то, відаць, і не патрэбная. Уладам яна таксама не надта трэба, бо яны і так даволі самадастатковыя».
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары