БЕЛ Ł РУС

«Дзіцячыя майстар-класы» — 9 снежня

3.12.2012 / 11:49

Nashaniva.com

У кнігарні «Логвінаў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца прадстаўленне маляванкі «Будзьма беларусікамі!».
На прыкладзе гістарычных персанажаў мастачка Наталля Гарачая-Зямчонак навучыць дзетак размалёўваць і правільна спалучаць колеры.

Бацькі і дзеткі, прыходзьце, і не забудзьцеся захапіць каляровыя алоўкі!

Пачатак а 14-й. Уваход вольны.

Ой, зусім забыліся: кожнаму дзіцяці — маляванка ў дарунак. Расквецім гісторыю нашай краіны разам!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула