БЕЛ Ł РУС

Прэзентацыя кнігі Ірыны Багдановіч -- 19 снежня

19.12.2012 / 09:27

Паэтка і літаратуразнаўца Ірына Багдановіч прэзентуе сваю новую кнігу «Душа лістападу». Імпрэза пройдзе 19 снежня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

«Душа лістападу» — паэтычны роздум аўтаркі пра сутнасць творчасці і чалавечага быцця ў няпростым і зменлівым часе. Вядучыя матывы кнігі дапаўняе адмысловы раздзел перакладаў «Старапольскае рэха Беларусі», які складаюць творы знакамітых аўтараў беларуска-польскага культурнага памежжа канца ХVIII—XIX стст.

Прэзентуемая кніга — дзявятая кніга Ірыны Багдановіч.

Пачатак імпрэзы а 17-й. Адрас: Мінска, вул. Максіма Багдановіча, 13.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула