БЕЛ Ł РУС

Упалі сусветныя цэны на калій — другую па значнасці крыніцу экспартных даходаў Беларусі

11.01.2013 / 08:51

Сяргей Гезгала

Канадская кампанія Canpotex і кітайскі канцэрн Sinochem падпісалі кантракт на пастаўку Кітаю 1 мільёна тон хлорыстага калію па цэнах, ніжэйшых за папярэднія на 70 даляраў. У 2012 годзе «Беларуськалій» адгружаў Кітаю калій за 470 даляраў тону. А ў Індыю нават за 490 даляраў.

Беларуская калійная кампанія — трэйдар «Беларуськалія» і «Уралкалія» — гэта найбуйнейшы прадавец калійных угнаенняў у свеце. Канадцы займаюць другое месца на рынку.

Зніжэнне цэнаў звязваюць з ростам складскіх запасаў калію ў Кітаі і эканамічнай прабуксоўкай у Індыі.

Падзенне цэнаў на калій можа прывесці да падзення экспартных прыбыткаў Беларусі ў 2013 годзе і росту дэфіцыту бягучага рахунку. Краіне могуць спатрэбіцца новыя замежныя запазычванні або прыватызацыя, каб стачыць канцы з канцамі. Папярэдняе падзенне цэнаў на калій адбылося ў 2009 годзе на хвалі сусветнага фінансавага крызісу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула