БЕЛ Ł РУС

Дэмбельскі альбом Францішка Скарыны — прэзентацыя 19 студзеня

19.01.2013 / 10:03

Nashaniva.com

Пасля 6-гадовага маўчання, гомельскі пустэльнік і Тэзей беларускага постмадэрнізму Сяргей Балахонаў выпусціў новую кнігу прозы «Зямля пад крыламі Фенікса». З гэтае нагоды, 19 студзеня ў кнігарні логвінаЎ адбудзецца прэзентацыя кнігі, падмацаваная магутным усходнебеларускім дэсантам.

У імпрэзе, акрамя аўтара, будуць удзельнічаць:

бард Андрэй Мельнікаў
літаратуразнавец Аксана Бязлепкіна
пісьменніца Анка Упала
рэдактар кнігі Аўген Касцюшка
Вядоўца — Ігар Бабкоў, а ў дадатак Сяргей Балахонаў выканае колькі песняў, а капэла.

Кнігарня «Логвінаў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а), Пачатак, а 19-й. Уваход — вольны.

Трохі пра кнігу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула