БЕЛ Ł РУС

Жыхары вуліцы Пуліхава сабралі сотні подпісаў супраць Park Avenue

19.01.2013 / 22:42

Сяргей Гезгала

Збор адбываўся сёння каля крамы «Еўраопт», што ля скрыжавання Пуліхава з Першамайскай.

Хоць вялікія СМІ пра тое не гаварылі, увесь раён аказаўся ў курсе, дзякуючы інтэрнэту. Улады задумалі збудаваць забаўляльны комплекс Park Avenue на месцы фантана на спуску ад скрыжавання да Свіслачы. Стаўленне людзей адназначна негатыўнае. Каля ініцыятарак збору подпісаў увесь час стаяла чарга. За некалькі гадзін назбіралі сотні подпісаў.

«Будзе распуста ў нас пад вокнамі! Распрадаюць нашу зямлю, нашу краіну і нас саміх!» — катэгарычна пракаментавала на вачах у карэспандэнта «Нашай Нівы», ставячы свой подпіс, 76-гадовая пенсіянерка Вера Іванаўна.

Жанчыны маюць намер таксама абысці суседнія дамы пакватэрна.

Праект комплекса выстаўлены ў адміністрацыі Партызанскага раёна па адрасе: вул. Захарава, 53. Заўвагі і прапановы прымаюцца да 28 студзеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула