БЕЛ Ł РУС

Літва замарозіла рахункі расійскіх чыноўнікаў-карупцыянераў

22.01.2013 / 9:59

Улады Літвы заявілі, што замарозілі рахункі, звязаныя з крадзяжом сродкаў з дзяржаўнага бюджэту Расіі.

Пра іх у свой час заяўляў юрыст фонду Hermitage Capital Сяргей Магніцкі, перадае RFI.

Неўзабаве пасля таго, як Магніцкі заявіў аб падатковым махлярстве на суму ў 230 мільёнаў даляраў, яго самога абвінавацілі і арыштавалі. У 2009 годзе Магніцкі памёр у маскоўскім СІЗА, крымінальная справа супраць яго ў Расіі вядзецца і пасля яго смерці.

Грашовыя сродкі будуць правераныя ў рамках пачатага ў Літве расследавання аб адмыванні грошай у афшорах высокапастаўленымі чыноўнікамі з Расіі, доказы былі прадстаўленыя фондам Hermitage Capital Management, — паведамляе выданне Bloomberg Businessweek са спасылкай на пракурора Данатаса Пузінаса.

Акрамя Літвы расследаванне па справе аб адмыванні грошай пачатае таксама на Кіпры, у Латвіі, а ў Швейцарыі рахункі, звязаныя з бруднымі расійскімі грашыма, таксама былі замарожаныя яшчэ ў некалькіх банках краіны.

«Грашовыя сродкі, як правіла, разбіваліся па рахунках некалькіх кампаній. Пасля пераводу частка грошай вярталася на першапачатковы рахунак і затым пераводзілася новаму атрымальніку»,
— заявіў у інтэрв’ю Bloomberg Bussinessweek пракурор Данатас Пузінас.

Выпіскі з банкаўскіх рахункаў, якія ўдалося атрымаць фонду Hermitage Capital, паказалі, што вяртанне грошай адбылося 26 снежня 2007 года на рахункі ў банкі Масквы. Як мінімум 134 з 230 млн даляраў хутка былі пераведзеныя за мяжу.

Bloomberg Bussinessweek, спасылаючыся на прадстаўленыя справаздачы, паведамляе, што грашовыя сродкі былі часткамі пераведзеныя на рахункі ў банкі Малдовы, Кіпра, краін Балтыі, Ганконга і г.д. Уладальнікамі рахункаў значыліся кампаніі, размешчаныя ў Новай Зеландыі, на Сейшэльскіх і Брытанскіх Віргінскіх астравах. У канчатковым выніку грошы асядалі на рахунках былога ўладальніка Універсальнага банка зберажэнняў (USB) Дзмітрыя Клюева або на рахунках былога мужа падатковай чыноўніцы Вольгі Сцяпанавай.

Аляксандр Перапялічны, грамадзянін Расіі, які пражываў у Вялікабрытаніі і працаваў раней з Уладленам Сцяпанавым, у 2010 годзе падаў выпіскі з рахункаў былога мужа падатковай чыноўніцы ў Швейцарыі. У лістападзе 2012 года 44-гадовы Аляксандр Перапялічны быў знойдзены мёртвым. Абставіны смерці высвятляе паліцыя Вялікабрытаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула