БЕЛ Ł РУС

2 лютага — «Калядкі» Лютаслаўскага па-беларуску

2.02.2013 / 09:35

Вечарына славутага польскага кампазітара ў Філармоніі. 19.00.

Польскі Інстытут у Мінску і Польскі Цэнтр Музычнай Інфармацыі запрашаюць 2 лютага ў суботу на вечар, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння сусветна вядомага польскага кампазітара Вітольда Лютаслаўскага. Услед за Шапэнам і Шыманоўскім яго імя ўвенчвае трыяду найвыдатнейшых польскіх кампазітараў усіх часоў.

У Малым зале філармоніі ўпершыню ў беларускім перакладзе прагучаць «20 калядак» кампазітара (1946) — цыкл, у якім традыцыйныя касцёльныя песні мяжуюцца з сакавітымі, «вострасюжэтнымі» народнымі калядкамі. Твор выканаюць дзіцячы хор «Пунсовыя ветразі», спявачка Ірына Лой і ансамбль салістаў «Класік-Авангард».

Канцэрт дапоўняць пярліны неафальклорнага перыяду В. Лютаслаўскага — «Малая сюіта» (1950) і «Буколікі» (1952). Пачатак, а 19.00.

Цудоўную музыку будзе суправаджаць відэашэраг з фотаздымкаў кампазітара, а таксама жывапісу і скульптуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула