Куленепрабівальнай цяпер можа быць звычайная майка
Чаму кіраўнік дзяржавы выглядае такім грузным? Бо носіць куленепрабівальны касцюм, упэўненыя многія людзі.
Між тым прагрэс пайшоў так далёка, што цяпер куленепрабівальныя тканіны могуць быць зусім тонкімі. З іх могуць вырабіць на выгляд звыклую кашулю ці трусы. Што і дэманструе во гэтая тэніска Miguel Caballero Bulletproof Men’s Polo. 3500 даляраў, і яна ваша. Гарантуецца абароненасць ад пісталета і аўтамата.
Верхні слой у яе — з натуральнае бавоўны, як у звычайных тэнісках. Ніз — з мікравалакністае тканіны, што захоўвае цяпло ў спёку і дыхае ў холад. А сярэдзіна — з ультралёгкіх супрацьударных панэляў. Не верыце — праверце.
Вытворцы пішуць на сваім сайце, што такую тэніску носіць прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс ды іншыя вядомыя людзі. Колеры, памеры і ўзровень абароненасці — на выбар. Дастаўку абяцаюць на працягу
Варта дадаць, што такога кшталту прапановы часта бываюць махлярскімі.