Вясёлая будучыня сэксу
Сэксолагі засцерагалі, што перадавыя тэхналогіі
Штучныя, на ўсё згодныя партнёры ў ложку, штучнае, але падманнае ўзмацненне полавай сілы з дапамогай разнастайных віяграў, камп’ютарны сэкс на кожны густ. Няма гарантыі, што гэта не знішчыць натуральны сэкс, — казалі сэксолагі.
Цэнтральная думка сэксолагаў была: тэхналогіі, што мусяць задаволіць чалавецтва ў полавым пытанні, апаноўваюць таксама сферу міжлюдскіх адносінаў.
«Найбольш турбуе тое, што сучасныя спосабы сэксуальнага задавальнення ўсё менш патрабуюць прысутнасці іншага чалавека», — тры гады таму казала доктарка Джулія Хейман, кіраўніца
Калі чалавецтва будзе надта хіліцца ў бок віртуальнага сэксу, людзі адно аднаму стануць проста не патрэбныя. І гэтая катастрофа ўжо не за гарамі. У будучым, калі любоўны акт будзе імітаваць прысутнасць побач любімай мадэлькі, каму захочацца «марнаваць» час на жанчыну, у якой «баліць галава»?
«Пасцельнае жыццё ні ў кога не дасканалае на ўсе 100 адсоткаў, — казала Хейман, — таму людзі цалкам пераключацца на віртуальных партнёраў, што пагражае ім, у дадатак, немагчымасцю авалодаць асноўнымі навыкамі сапраўднага сэксу».
Аднак па прашэсці трох гадоў можна казаць, што трывогі амерыканцаў аказаліся дарэмнымі. Людзі як патрабавалі побач другога чалавека, так і патрабуюць. Ані камп’ютар, ані