Творчы вечар Ірыны Жарнасек — 30 студзеня
30 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. М. Багдановіча, 13) у 17.00 адбудзецца творчы вечар пісьменніцы, рэдактара дзіцячага часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» Ірыны Жарнасек.У вечарыне прымуць удзел вядомыя беларускія літаратары, пісьменнікі і паэты.
Ірына Жарнасек нарадзілася ў в. Чаранкі на Глыбоччыне. З’яўляецца аўтарам зборніка апавяданняў «Ліст да сына» (1986 г.), зборніка аповесцяў «Гульні над студняй» (1993 г.), кнігі апавяданняў «Гадара» (2003 г.), гістарычнага рамана пра росіцкую трагедыю «Будзь воля Твая» (2004 г.), зборніка вершаў «Шукаю цябе» (2008 г.),
Творы пісьменніцы перакладаліся на ўкраінскую, польскую, славацкую мовы. Ірына Жарнасек выступае таксама як перакладчык з польскай мовы.