БЕЛ Ł РУС

Чытанне-тандэм: Уладзімір Арлоў і Ніколь Любіч

7.02.2013 / 11:20

8 лютага, а 19-й у канферэнц-зале Інстытута імя Гётэ ў Мінску (Харужай, 25/3), у межах Нямецкага кніжнага кірмаша пройдзе чытанне-тандэм з удзелам Уладзіміра Арлова і Ніколя Любіча (Германія).

У рамане «Марская ціша» (2010) Ніколь Любіч расказвае пра судовы працэс над сербскім ваенным злачынцам Златкам Шымічам.
Апраўдаць ці абвінаваціць злачынцу — вырашаюць суддзі. Аднак што такое віна і адказнасць? Хто з’яўляецца злачынцам, а хто ахвярай? Ці можа злачынца таксама быць ахвярай альбо ахвяра ператварыцца ў злачынцу? Адказ на гэтыя пытанні спрабуе знайсці Роберт, якога лёс звязаў з дачкой Шыміча.

Ніколь Любіч нарадзіўся ў 1971 годзе ў Заграбе ў сям’і інжынера-авіятэхніка, дзіцячыя гады правёў ў розных краінах — Швецыі, Грэцыі, Расіі і Германіі. Пасля атрымання адукацыі па спецыяльнасці «паліталогія» ён працуе пісьменнікам і журналістам у Берліне. У якасці пазаштатнага карэспандэнта супрацоўнічае з выданнямі Die Zeit, Süddeutsche Zeitung і часопісам Geo. За свае рэпартажы Ніколь Любіч неаднаразова атрымліваў прафесійныя ўзнагароды і прэміі.

Пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў прачытае ўрыўкі з апавядання-казкі «Ордэн Белай Мышы».

Уваход вольны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула