У Магілёве ёсць касір, які карыстаецца толькі беларускай мовай
У тым ліку — з расейскамоўнымі пакупнікамі. Знаёмцеся — Аляксей Гаўрыленка.
Сацыёлагі зафіксавалі цікавы факт: у сям’і, у хаце
Сустрэлі мы яго на працоўным месцы — у адной з крамаў Казіміраўкі. І пазналі адразу, хоць да гэтага не ведалі, як ён выглядае.
«Вітаю», — кажа ён усім, каго бачыць.
— Калі пачаў размаўляць на беларускай мове?
— Дзесьці два месяцы таму. Нават крыху больш — амаль тры.
— Чаму?
— Раней размаўляў з некаторымі толькі. Гутарыў Укантакце, пісаў паведамленні. А цяпер пачаў з усімі.
— А што падштурхнула?
— Ды ўсё. Асяроддзе… Я задаў сябе пытанне — чаму я беларус, а размаўляю
— Як рэагуюць купцы?
— Некаторыя — станоўча, некаторыя — адмоўна.
— А ці адказваюць на беларускай мове?
— Некаторыя — так.
— Ходзіць байка, што да цябе нават чэргі выстройваюцца…
— Ну так… Бывае, што так!
— Якія цікавыя выпадкі былі, звязаныя з беларускай мовай? Можа не разумелі?
— Было і такое. Прыязджалі хлопцы з нашай братняй Расіі і казалі: ты што — хахол? Чаму
— А як у краме ставяцца?
— Яны не супраць.
— Ну так, галоўнае ж — як чалавек працуе. Існуе нават меркаванне, што беларуская мова выкарыстоўваецца як выдатны маркетынгавы ход…
— Гэта не пра нашу краму.
— Як ацэньваеш стан мовы ў краіне і што трэба зрабіць, каб пашырыць яе?
—
{POLL#3}