БЕЛ Ł РУС

Салон «У Паўлінкі» — 6 сакавіка

3.03.2013 / 10:04

Ала Дражына

6 сакавіка а 18-й гадзіне, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае ўсіх жадаючых наведаць майстар-класы салона «У Паўлінкі».

З першым вясновым цяплом надыходзіць свята прыгажосці і кахання, час, калі мы звяртаем асаблівую ўвагу на тых, хто дорыць нам жыццё, клопат і пяшчоту, а самыя прадбачлівыя з нас разам з самымі нецярплівымі ўжо заняліся пошукам падарункаў.

6 сакавіка, а 18-й гадзіне, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае ўсіх жадаючых наведаць майстар-класы салона «У Паўлінкі».

Арыгінальныя паштоўкі, кранальныя мяккія цацкі, вытанчаныя ўпрыгожванні і іншыя стыльныя штучкі прыйдуцца даспадобы ўсім наведвальнікам імпрэзы, бо галоўная ўласцівасць падарункаў handmade — душэўная цеплыня, якую майстар укладвае ў кожнае сваё тварэнне. Гэтым вечарам кожны атрымае ўнікальную магчымасць стварыць атмасферу даўняга салона асабістым удзелам — і зайграць на фартэпіяна альбо заспяваць рамансы з прысвячэннямі каханым у чароўным Купалавым Доме!

Уваход: 10 000 руб.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула