19. Аляксандр Шакуцін
Старшыня рады дырэктараў ААТ «Амкадор».
Хірург Аляксандр Шакуцін — адзін з нямногіх адкрытых бізнэсоўцаў ва ўладзе. Вось ужо другі тэрмін запар ён абіраецца членам савета рэспублікі.Гэта дазваляе лабіраваць інтарэсы «Амкадора», у склад якога ўваходзяць усё новыя і новыя прадпрыемствы. Прыбытак толькі галаўной кампаніі за 2011 год склаў $26 мільёнаў.
Мільянер мае багатую «сацыяльную» нагрузку. На пасадзе старшыні тэніснай федэрацыі ён змяніў Уладзіміра Пефціева. У лукашэнкаўскай «Белай Русі» Шакуцін увайшоў у склад рэспубліканскай рады, ёсць яго прозвішча і ў Радзе па развіцці прадпрымальніцтва.
Пратэжэ мільянера Алена Ланская сёлета ўсё ж паедзе на «Еўрабачанне».Леташняя спроба скончылася скандалам — вынікі нацыянальнага адбору былі сфальсіфікаваныя. Абвіначаваны ў гэтым Дзмітрый Баранаў цяпер працуе дырэктарам шакуцінскага прадзюсарскага цэнтра «Спамаш».
***
Аб’ектыўка
Нар. у 1959 у вёсцы Вялікае Бабіна Аршанскага раёна. Закончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «хірург». Працаваў загадчыкам хірургічнага аддзялення 10-й мінскай бальніцы, дырэктарам медцэнтра МТЗ. У якасці прэзідэнта прадпрыемства «Праммедінвест» займаўся пастаўкамі медыцынскага абсталявання. Цяпер — старшыня рады дырэктараў холдынга «Амкадор», яго ж акцыянер. Старшыня рады дырэктараў ААТ «Амкадор» (ад 2005), член савета рэспублікі (з 2008), старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі (ад 2012).
***
Сакрэты поспеху: Аляксандр Шакуцін — самы багаты сенатар Беларусі