БЕЛ Ł РУС

49. Ігар Рачкоўскі

22.03.2013 / 15:44

nn.by

Першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Камандзір Віктара і Дзмітрыя Лукашэнкі ў часе іх вайсковай службы. Доўгі час Рачкоўскі ўзначальваў Асобную службу актыўных мерапрыемстваў (АСАМ) — пагранічны спецназ.
Потым ён быў начальнікам будучага старшыні КДБ Вадзіма Зайцава.

Рачкоўскі — усмешлівы чалавек і пагранцоў прымушаў усміхацца пры працы з людзьмі. Увогуле, працу памежнага камітэта ён «еўрапеізаваў». Але менавіта яму давялося стаць «ахвярным казлом» за шведскі самалёт.

У Рачкоўскага рэдкасна вялікая сям’я — аж пяцёра дзяцей.

***

Цытата: «Калі мы хочам, каб нас паважалі, павінны паважаць самі сябе».

З выступу ў палаце прадстаўнікоў, красавік 2010.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1968 у Смаргоні. Скончыў Рыжскую вышэйшую вайскова¬палітычную вучэльню (1990), курсы Інстытута нацыянальнай бяспекі (1996), БДЭУ (2001). У 2007—2012 — кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта. Генерал¬маёр.

***

Пяць фактаў пра памежніка Ігара Рачкоўскага: бліскучая кар'ера і выпадковае падзенне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула