БЕЛ Ł РУС

Прэзентацыя кнігі «Узбраенне беларускіх земляў Х-ХIII стст» — 15 сакавіка

15.03.2013 / 11:24

Nashaniva.com

15 сакавіка (пятніца) у Нацыянальным гістарычным музеі (Мінск, вул. Маркса, 12) адбудзецца прэзентацыя навукова-папулярнай кнігі Мікалая Плавінскага «Узбраенне беларускіх земляў Х-ХIII стагоддзяў». Пачатак, а 17-й.

Кніга прысвечана гісторыі ўзбраення насельніцтва беларускіх земляў у Х-ХІІІ стст. Тэкст суправаджаецца шматлікімі ілюстрацыямі, высакаякаснымі прамалёўкамі, каляровымі фотаздымкамі найцікавейшых знаходак з тэрыторыі Беларусі.

У межах вечара будзе прэзентавана кніжная серыя па ваеннай гісторыі Беларусі. Першая ў серыі — кніга Змітра Матвейчыка, прысвечаная паўстанню 1863 года на Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула