БЕЛ Ł РУС

Літаратурная вечарына «Пражская вясна ў Мінску» — 26 сакавіка

26.03.2013 / 09:27

Nashaniva.com

Прэзентацыя твораў чэшскай літаратуры як сусветна вядомых класікаў, так і сучасных папулярных аўтараў у дыхтоўных беларускіх перакладах:

• Багуміл Грабал. Я абслугоўваў англійскага караля (раман);

• Эган Бонды. Запрашэнне на вячэру (выбраныя творы);

• Міхал Вівэг. Цудоўныя гады сабаку пад хвост (раман);

• Ірэна Доўскава. Моцны Жбуць (раман).

У прэзентацыі бяруць удзел перакладчыкі і рэдактары Вераніка Бяльковіч, Ганна Янкута, Лявон Баршчэўскі, Віктар Жыбуль і віртуальны Макс Шчур.

Урыўкі з твораў прачытаюць Ганна Хітрык і Павел Харланчук. Вядоўца — куратар серыі «Чэшская калекцыя» Сяргей Сматрычэнка. 26 сакавіка (аўторак). Галерэя «Ў». Пачатак, а 19-й. Праводзіцца ў рамках фестывалю сярэднееўрапейскай літаратуры «Шэнгенка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула