БЕЛ Ł РУС

Самы цікавы малады спявак Літвы едзе ў Мінск

10.04.2013 / 10:11

ЮУ

Маркас Палубенка выступіць у «Графіці» 17 красавіка.

17 красавіка ў Мінску выступіць бадай што самы цікавы малады музыка Літвы — Маркас Палубенка, якога «на слых» можна зблытаць з англічанінам.
Дзякуючы спалучэнню акустычнай гітары і ненавязлівай электронікі Палубенка гучыць у найлепшых традыцыях актуальнай музыкі.

Што цікава, Маркас Палубенка мае беларускія карані — ягоныя бацькі паходзяць з Гродзеншчыны. Падрабязней пра нечаканы поспех Маркаса можна прачытаць тут.

Разам з Палубенкам у Мінску выступіць украінскі індзі-поп-дуэт Zapaska, які стварае музыку па прынцыпе live looping — спалучэнне імправізацыі і гукавых эфектаў.

Квіткі: 80 000 рублёў, у дзень канцэрта — 100 000 рублёў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула