БЕЛ Ł РУС

Рэформай Ватыкана будзе займацца прэзідэнт «Карытас»

15.04.2013 / 12:02

Мікола Бугай

У сваёй чарговай нядзельнай казані ў Рыме новы папа звярнуўся да святароў. Звычайныя каталікі павінны «бачыць у нашых дзеяннях тое, што яны чуюць з нашых вуснаў», — сказаў Францішак.

«Разыходжанне паміж тым, што пастары і вернікі кажуць, і тым, што яны робяць, паміж словам і ладам жыцця, падрывае давер да царквы», — сказаў папа, заклікаючы да супадзення між практыкай і пропаведдзю.

У суботу новы кіраўнік Каталіцкай царквы зрабіў свой першы значны крок у якасці адміністратара. Ён прызначыў групу кардыналаў з усяго свету, якая будзе кансультаваць яго ў пытаннях рэформы курыі — важная задача пасля тых скандалаў, што ўзрушылі Ватыкан нядаўна. Каардынатарам гэтай групы стаў 70-гадовы кардынал з Тэгусігальпы (Гандурас) Оскар Андрэс Радрыгес Марад’яга, які, як мяркуецца, быў адным з галоўных прыхільнікаў абрання папы-езуіта, папы-аргентынца Берголіа. Кардынал Марад’яга ўзначальвае канфедэрацыю «Карытас».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула