БЕЛ Ł РУС

«Паразмаўляй зь ёй», «Тыгр і сьнег»

18.08.2007 / 23:41

ТВ, 19 жніўня, нядзеля

Драма Пэдра Альмадовара і трагікамэдыя Рабэрта Бэніньі.

СТВ, 20.40

Тыгр і сьнег (Tigre e la neve)
Італія, 2005, каляровы, 114 хв.
Рэжысэр: Рабэрта Бэніньі
Ролі выконваюць: Рабэрта Бэніньі, Нікалета Браскі, Жан Рэно, Том Ўэйтс, Эмілія Фокс
Адзнака: 5,5 (з 10)

Аціліа сьніць пекную й непрыступную жанчыну – і завочна закаханы ў яе. Але аднойчы ён сустракае гераіню сваіх сноў… Бяда толькі, што тая адправілася ў Ірак, і небарака Аціліа выпраўляецца за ёй сьледам.

Мітусьлівы Рабэрта Бэніньі вырашыў пажартаваць на тэму іракскай вайны. Атрымалася ня так пераканаўча, як у ранейшых стужках актора, але сцэны сноў, сьнег і зьверы – дзівосныя й гратэскныя.

АНТ, 23.30

Паразмаўляй зь ёй (Hable con ella)
Гішпанія, 2002, каляровы і ч/б, 102 хв.
Рэжысэр: Пэдра Альмадовар
Ролі выконваюць: Хаўер Камара, Дарыё Грандынэці, Леанор Ўотлінг, Разарыа Флорэс, Марыола Фуэнтэс, Джэральдын Чаплін, Рабэрта Альварэз
Прызы: “Оскар” за найлепшы сцэнар, прэмія “Сэзар” за найлепшы эўрапейскі фільм, прэмія “Залаты глёбус” – усяго 32 узнагароды і 25 намінацый

У пошуках цікавага сюжэту журналіст Марка знаёміцца з жанчынай-тарэра Лідзіяй. Знаёмства перарастае ў каханьне, але ўдар быка на карыдзе прыводзіць Лідзію да комы.

“Паразмаўляй зь ёй,” – раіць мэдбрат Бэніньё герою, які пачынае губляць надзею.

Цяпер каханкаў злучаюць словы – і ўспаміны Марка…

Фірмовы альмадовараўскі фільм з правакацыйным сюжэтам, лірычнай музыкай Альбэрта Іглесіаса і каляровымі й чорна-белымі кадрамі Хаўера Агерысаробэ.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула