БЕЛ Ł РУС

Пад сценамі Мірскага замка адбудзецца Mirum Music Fest

22.05.2013 / 11:31

ЮУ

Арганізатары чакаюць, што 13-14 ліпеня фестываль электроннай музыкі збярэ да 3000 слухачоў.

13–14 ліпеня каля сцен Мірскага замка адбудзецца Mirum Music Fest — другі фестываль сучаснай электроннай музыкі.
Арганізатары адзначаюць, што гэта першы на тэрыторыі СНД open-air праект, які праходзіць пад сценамі помніка сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Летась у Мір прыехала каля 700 слухачоў, цяпер арганізатары чакаюць 2–3 тысячы чалавек.

Хэдлайнерамі фестывалю сёлета стануць літоўцы Mario & Vidis & Jazzu, а таксама віртуозы рэдкага якутскага інструмента хомуса, якія ў свой час трапілі ў кнігу рэкордаў Гінэса.

Апроч таго, сярод удзельнікаў найлепшыя беларускія выканаўцы стылю house & jazz: A Glade, G100f & Alex D, Morgotika, Verde & Sugar, 50k, Psher & Laquisa, BV, Induss, Gaamer, Fynkyjaws, Vanoids, Stop Time, Fat Band.

Спецыяльным госцем з Масквы стане дыджэй Lay-far. У адкрыцці фэсту возьме ўдзел Гродзенскі філарманічны аркестр.

Фестываль робіцца рукамі бакалаўраў турызму, якія скончылі ЕГУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула