Беларуская мова з’явіцца на «Еўрабачанні»?
Прынамсі, з такім заклікам выступіла Таварыства беларускай мовы. «Мы лічым, што песня на беларускай мове надасць нацыянальны каларыт і паспрыяе перамозе прадстаўніка нашай краіны на «Еўрабачанні». — гаворыцца ў звароце Таварыства. Праўда, зварот скіраваны да паэтаў, кампазітараў і выканаўцаў. А хіба адны дзеці не ведаюць, што адбор на «Еўрабачанне» ў нашай краіне, у тым ліку і выбар мовы, ажыццяўляюць не паэты ці спевакі, а ідэалагічныя работнікі, а ўсе вынікі «галасаванняў» на тэлеэкране ці выбар журы — адна вялікая фікцыя.